Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Решение Браславский райисполком 249 10.03.2016 Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы"

РАШЭННЕ БРАСЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА

10 сакавіка 2016 г. № 249

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»

На падставе абзаца другога падпункта 9.1 пункта 9 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь фестываляў, конкурсаў, форумаў, святаў і пленэраў, якія фінансуюцца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 263 «Об организации и проведении на территории Республики Беларусь фестивалей,    конкурсов,    форумов,     праздников     и     пленэров,     финансируемых из республиканского и (или) местных бюджетов», Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:

1.Зацвердзіць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы».

2.Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Старшыня        У.А.Дранеўскі

Кіраўнік спраў         Л.А.Цяцера


УЗГОДНЕНА

Старшыня

Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

М.М.Шарснёў

29.01.2016


УЗГОДНЕНА

Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь

І.У.Дрыга

26.02.2016

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Рашэнне

Браслаўскага раённага

выканаўчага камітэта

0.03.2016 № 249

 

ІНСТРУКЦЫЯ

аб парадку арганізацыі і правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы»

1.Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Міжнароднага свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» (далей – свята).

2.Свята праводзiцца ў мэтах адраджэння і папулярызацыi лепшых традыцый і дасягненняў нацыянальнай, сусветнай культуры і мастацтва, падтрымкі замежных беларускіх дыяспар, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння прафесійнага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства калектываў мастацкай творчасцi.

3.Свята праводзіцца Браслаўскім раённым выканаўчым камітэтам (далей – Браслаўскі райвыканкам), Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам, Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4.Свята мае статус міжнароднага.

5.Перыядычнасць правядзення свята – штогод. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Браслаўскім райвыканкамам па ўзгадненні з іншымі арганізатарамі свята.

6.Месцам правядзення свята з’яўляецца г. Браслаў і Браслаўскі раён.

7.Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення свята ствараецца арганiзацыйны камiтэт свята (далей – аргкамiтэт), у  склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi) i зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамітэта зацвярджаецца Браслаўскім райвыканкамам з улікам прапаноў іншых арганізатараў свята.

8.Аргкамiтэт:

8.1.ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем свята, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю свята;

8.2.уносiць на разгляд Браслаўскага райвыканкама прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне свята, вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў святочных мерапрыемстваў;

8.3.вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi свята;

8.4.разглядае i зацвярджае:

склад рэжысёрска-пастановачнай групы;

склад журы конкурса, якое фармiруецца з лiку дзеячаў культуры i мастацтва, iншых работнiкаў культуры i творчых работнiкаў;

спiс удзельнiкаў свята; праграму правядзення свята;

святочную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку; план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні свята;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай  дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення свята i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення свята.

9.Рэжысёрска-пастановачная група:

9.1.уносіць на разгляд аргкамітэта прапановы па стварэнні агульнай канцэпцыі правядзення свята;

9.2.распрацоўвае сцэнарыі мерапрыемстваў свята;

9.3.праводзіць рэжысёрска-пастановачныя і рэпетыцыйныя работы.

10.Свята мае свой знак (лагатып): знак уяўляе сабой стылізаваную кветку з шасцю пялёсткамі, у цэнтры якой размешчаны герб г. Браслава. Вакол герба размешчаны надпіс

«Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы». Асноўны блакітны колер лагатыпа сімвалізуе хвалі азёрнага краю.

11.У рамках свята прадугледжваецца правядзенне конкурсу «Браслаўская харавая асамблея», конкурсу беларускіх танцаў, свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава», гала-канцэрта творчых калектываў, раённага агляду падвор’яў «Браслаўскі фальварак», канцэртных праграм калектываў мастацкай творчасцi, выставак-кірмашоў работ майстроў розных відаў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і рамяства, майстар-класаў, тэатралiзаваных дзеянняў, iншых мерапрыемстваў, якiя не супярэчаць мэтам свята.

12.У свяце прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн. Пры неабходнасці замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца паслугамі перакладчыка за кошт арганізатараў свята.

13.У свяце прымаюць удзел калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы розных вiдаў мастацтва, майстры народных промыслаў (рамёстваў), клубы гістарычнай рэканструкцыі, спецыялiсты ў галiне народнай творчасцi, навуковыя работнiкi, дзеячы культуры i мастацтва, iншыя работнiкi культуры i творчыя работнiкi (далей – удзельнiкi свята) з Рэспублiкi Беларусь i замежных краiн.

14.У якасці ўдзельнікаў свята могуць выступаць прафесійныя беларускія і замежныя калектывы, асобныя выканаўцы, мастацтвазнаўцы, харавікі і харэографы, творчыя дасягненні якіх адзначаны ўзнагародамі, званнямі і дыпломамі міжнародных конкурсаў і фестываляў.

15.З мэтай шырокага асвятлення падзей свята запрашаюцца карэспандэнты спецыяльных і масавых айчынных і замежных выданняў, тэлевізійныя здымачныя групы,

фотакарэспандэнты, якія могуць быць ініцыятарамі правядзення дыскусій, практычных і тэарэтычных майстар-класаў па абмене вопытам, відэапраглядаў і іншых мерапрыемстваў, што адпавядаюць мэтам свята. Склад прэс-цэнтра зацвярджаецца аргкамітэтам свята.

16.Ганаровым гасцям свята можа аплачвацца праезд у абодва бакі альбо пакрыццё транспартных выдаткаў, пражыванне ў гасцініцы, харчаванне, кошт уязных віз, транспартныя і экскурсійныя паслугі на тэрыторыі Браслаўскага раёна, пратакольнае абслугоўванне.

17.Удзельнікі свята накіроўваюць заяўкі на адрас  Браслаўскага  райвыканкама: вул. Савецкая, 119, г. Браслаў; тэл/факс +375215362696, +375215362440, +375215365191,

+375215363152; e-mail: kultura-braslav@tut.by у тэрмін, вызначаны аргкамітэтам.

18.Заяўка на ўдзел у свяце змяшчае:

колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi альбо клуба гістарычнай рэканструкцыі (далей – калектыў), удзельнiкаў калектыву, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);

кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты кіраўніка творчай дэлегацыі; поўную назву калектыву;

iнфармацыю пра творчую дзейнасць калектыву;

не менш за два фотаздымкі калектыву ў сцэнічных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).

19.Згода на ўдзел пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў свяце.

20.Удзельнiкi творчых дэлегацый могуць прымаць удзел ва ўсiх мерапрыемствах свята.

21.У межах свята праводзіцца конкурс «Браслаўская харавая асамблея» (далей –

вакальна-харавы конкурс), мэтай і задачамі якога з’яўляюцца:

адраджэнне i распаўсюджванне традыцый спеўнага мастацтва ў асяроддзі прафесіяналаў і аматараў;

адкрыццё новых імёнаў і талентаў у галіне харавога спеву; удасканаленне выканаўчага майстэрства харавых калектываў;

прасоўванне беларускіх калектываў у еўрапейскую і сусветную культурную прастору; пазіцыянаванне   сучаснага   харавога   мастацтва   як   неад’емнай   часткі   культуры

Рэспублікі Беларусь;

абмен творчымі ідэямі і практычным вопытам.

21.1.Для ўдзелу ў вакальна-харавым конкурсе запрашаюцца прафесійныя і аматарскія вакальна-харавыя калектывы з Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Па складзе хары і ансамблі могуць быць змяшанымі, мужчынскімі, жаночымі, камернымі. Дапускаюцца салісты, харэаграфічныя ансамблі, фальклорныя танцавальныя калектывы і аркестровыя групы, якія суправаджаюць вакальна-харавы калектыў з Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

Колькасны склад творчага калектыву вызначае аргкамітэт. Колькасць асоб, якія суправаджаюць творчую дэлегацыю, уключаючы вадзіцеляў транспартных сродкаў, не павінна перавышаць 5 чалавек.

21.2.Удзельнікі вакальна-харавога конкурсу накіроўваюць заяўкі на адрас дзяржаўнай  установы  «Віцебскі  абласны  метадычны  цэнтр  народнай   творчасці»: вул. Леніна, 36а, г. Віцебск; тэл/факс +375212362034, +375212364364; e-mail: amcnt@vitebsk.by у тэрмін, вызначаны аргкамітэтам.

21.3.Умовы правядзення вакальна-харавога конкурсу:

21.3.1.працягласць выступу і колькасць нумароў вызначае аргкамітэт;

21.3.2.абавязковая падрыхтоўка песень беларускіх аўтараў для выканання зводным хорам. Пералік песень і парадак выступлення вызначае аргкамітэт.

21.4.Выступленне ўдзельнікаў ацэньвае прафесійнае журы. Колькасць і склад журы вызначае аргкамітэт.

Журы:

ацэньвае выкананне твораў удзельнікамі вакальна-харавога конкурсу;

афармляе пратаколы вынікаў выканання ўдзельнікамі вакальна-харавога конкурсу; вызначае пераможцаў вакальна-харавога конкурсу ў кожнай намінацыі;

інфармуе ўдзельнікаў аб выніках вакальна-харавога конкурсу.

21.5.Падвядзенне         вынікаў               вакальна-харавога       конкурсу            ажыццяўляецца             журы адкрытым галасаваннем па кожным з удзельнікаў.

21.6.Рашэнні журы з’яўляюцца канчатковымі і перагляду не падлягаюць.

21.7.Журы мае права не прысуджаць усе дыпломы.

21.8.Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў вакальна-харавога конкурсу:

21.8.1.лепшыя калектывы ўзнагароджваюцца дыпломам Гран-пры і дыпломамі лаўрэата І, ІІ, ІІІ  ступені  ў  намінацыі  «Народныя  спевы»,  дыпломамі  лаўрэата  І,  ІІ, ІІІ ступені ў намінацыі «Акадэмічныя спевы»;

21.8.2.удзельнікі,           якія        не          занялі   прызавых          месцаў,               узнагароджваюцца заахвочвальнымі дыпломамі ў намінацыях:

«Высокае выканальніцкае майстэрства»;

«Адраджэнне і распаўсюджванне традыцый спеўнага мастацтва»;

«Захаванне і прапаганда харавога мастацтва»;

«Выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі»;

«Лепшае выкананне народнай песні»;

«Лепшае выкананне песні патрыятычнай накіраванасці»;

«Любоў да харавой творчасці»;

«Захаванне аўтэнтычных песенных традыцый»;

«Захаванне нацыянальных традыцый»;

«Актуальнасць і навізна зместу рэпертуару»;

«Захаванне нацыянальнай культуры і спадчыны»;

«Лепшы сольны вакал у суправаджэнні хору»;

«Лепшае выкананне класічнай музыкі»;

«Лепшы дырыжор»;

«Лепшая харавая аранжыроўка».

22.У  межах  свята  праводзіцца  конкурс  беларускіх  танцаў  (далей –  танцавальны конкурс), мэтай і задачамі якога з’яўляюцца:

папулярызацыя, аднаўленне і захаванне беларускага народнага танца; развіццё фальклорнага руху;

падтрымка і ўдасканаленне дзейнасці існуючых фальклорных калектываў; садзейнічанне стварэнню ў культурна-асветніцкіх, навучальных установах, працоўных

калектывах харэаграфічных гурткоў.

22.1.Для ўдзелу ў танцавальным конкурсе запрашаюцца пары-выканаўцы ва ўзроставай групе ад 16 гадоў з Віцебскай і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь і замежных краін.

22.2.Удзельнікі танцавальнага конкурсу накіроўваюць заяўкі на адрас дзяржаўнай установы «Віцебскі  абласны  метадычны цэнтр  народнай  творчасці»:  вул.  Леніна,  36а, г. Віцебск; тэл/факс +375212362034, +375212364364; e-mail: amcnt@vitebsk.by у тэрмін, вызначаны аргкамітэтам.

22.3.Умовы правядзення танцавальнага конкурсу:

22.3.1.танцавальныя пары прадстаўляюць мясцовыя варыянты праграмных танцаў з захаваннем адметнага стылю выканання. Абавязковымі для кожнай групы з’яўляюцца танцы: «Матлёт», «Падыспань», «Лявоніха», «Какетка», «Субота», «На рэчаньцы», «Лысы»;

22.3.2.танцы праглядаюцца ў розных узроставых катэгорыях: ад 16 да 30 год;

ад 31 да 50 год;

ад 51 і больш гадоў;

22.3.3.у межах танцавальнага конкурсу праводзіцца спаборніцтва сярод калектываў на адметны мясцовы танец Беларусі і замежных краін.

22.4.Патрабаванні да ўдзельнікаў танцавальнага конкурсу:

адпаведнасць касцюма натуральнаму абрадаваму дзеянню, індывідуальнасці асобы, за выключэннем уніфікаванага стылізаванага строю;

выкананне аўтарскіх ці апрацаваных твораў не дазваляецца;

выступленне   ўдзельнікаў      ажыццяўляецца             пад         акампанемент     музычных інструментальных ансамбляў або пад музыку традыцыйнага складу ў жывым гучанні;

касцюмы ўдзельнікаў уяўляюць сабой варыянты арыгіналаў або копій традыцыйных народных касцюмаў сваёй мясцовасці.

22.5.Журы:

ацэньвае выкананне танцаў удзельнікамі танцавальнага конкурсу; афармляе пратаколы вынікаў танцавальнага конкурсу;

вызначае пераможцаў танцавальнага конкурсу;

інфармуе ўдзельнікаў пра вынікі танцавальнага конкурсу.

22.6.Падвядзенне вынікаў танцавальнага конкурсу ажыццяўляецца журы адкрытым галасаваннем па кожным з удзельнікаў.

22.7.Рашэнні журы з’яўляюцца канчатковымі і перагляду не падлягаюць.

22.8.Крытэрыі ацэнкі выступленняў удзельнікаў танцавальнага конкурсу: жанравая разнастайнасць;

захаванасць мясцовага рэпертуару і мастацкага стылю; адпаведнасць твораў узросту выканаўцаў;

здольнасць да імправізацыі;

узровень выканальніцкага майстэрства;

адпаведнасць касцюмаў традыцыйным народным строям сваёй мясцовасці.

22.9.Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне ўдзельнікаў танцавальнага конкурсу: лепшым парам-выканаўцам прысуджаюцца званні «Гран-пры», «Дыпламант» І, ІІ,

ІІІ ступені, вызначаюцца спецыяльныя намінацыі ў кожнай узроставай групе. Астатнія атрымліваюць дыпломы за ўдзел у конкурсе. Журы мае права не прысуджаць усе дыпломы.

23.У межах свята праводзіцца свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыслава» (далей – свята сярэднявечнай культуры), мэтай і задачамі якога з’яўляюцца:

знаёмства ўдзельнікаў і наведвальнікаў з побытам і культурай ІХ – ХІІ стст. ;

адраджэнне     традыцый          сярэднявечнай               культуры           ў             асяроддзі           прафесіяналаў                і аматараў;

прыцягненне  ўвагі  да  археалагічнага  помніка  «Гарадзішча  Замкавая  гара»  як гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

23.1.Свята сярэднявечнай культуры мае свой знак (лагатып): знак уяўляе сабой стылізаванае кола, у цэнтры якога размешчаны меч перыяду ранняга сярэднявечча, вялікія літары «М» і «Б», якія сімвалізуюць назву свята «Меч Брачыслава». Надпіс знаходзіцца на фоне замка г. Браслава. Вакол літар размешчаны надпіс «Свята сярэднявечнай культуры

«Меч Брачыслава». Асноўны фон лагатыпа – карычневы.

23.2.Для ўдзелу ў свяце сярэднявечнай культуры запрашаюцца клубы гістарычнай рэканструкцыі, рамеснікі, майстры Рэспублікі Беларусь і замежжа, музычныя гурты Рэспублікі Беларусь і замежжа.

23.3.Удзельнікі свята сярэднявечнай культуры накіроўваюць заяўкі на адрас навукова-даследчай  установы  культуры  «Браслаўскае  раённае  аб’яднанне   музеяў»: вул. Энгельса, 39, г. Браслаў; тэл./факс +375215365191, +375215365318, e-mail: bras- muzeum@tut.by у тэрмін, вызначаны аргкамітэтам.

23.4.Умовы правядзення свята сярэднявечнай культуры:

клубы гістарычнай рэканструкцыі прымаюць удзел у рыцырскім турніры, абрадзе «здабыча жывога агню», рэканструкцыі сярэднявечнага строю. Рамеснікі, майстры прымаюць удзел у «Горадзе майстроў». Музычныя гурты дэманструюць як музыку сярэднявечча, так і сучасную музыку на беларускай мове.

23.5.Журы:

ацэньвае рыцарскі турнір, рэканструкцыю сярэднявечнага строю, жаночае спаборніцтва, спаборніцтва лучнікаў, рамеснікаў і майстроў сярэднявечных і традыцыйных рамёстваў;

афармляе пратаколы вынікаў свята сярэднявечнай культуры; вызначае пераможцаў;

інфармуе ўдзельнікаў пра вынікі свята сярэднявечнай культуры.

23.6.Лепшыя ўдзельнікі ўзнагароджваюцца дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступені ў наступных намінацыях:

«Рыцарскі турнір»;

«Жаночае спаборніцтва»;

«Рэканструкцыя сярэднявечнага строю»;

«Спаборніцтва лучнікаў»;

«Папулярызацыя музычных твораў сярэднявечча і сучасных беларускіх аўтараў».

24.Удзельнікі свята могуць узнагароджвацца памятнымі сувенірамі (па ўзгадненнi з аргкамітэтам).

25.Падзякай  арганiзатараў  свята  адзначаюцца  прадстаўнiкi  дзяржаўных  органаў i арганiзацый, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю мерапрыемстваў свята i забяспечылi падтрымку яго ўдзельнiкаў.

26.Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення свята ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў (раённага, абласнога) у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №12 от 24.03.2016 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 июня 2007 г. № 37 и от 31 января 2008 г. № 4 Постановление Минтранс РБ №17 от 05.04.2016 О внесении дополнений и изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 марта 2016 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №18 от 06.04.2016 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 июня 2007 г. № 34 Постановление Минтранс РБ №19 от 14.04.2016 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 марта 2016 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №24 от 31.05.2016 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 августа 2012 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №23 от 31.05.2016 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №25 от 31.05.2016 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 июня 2013 г. № 16 Постановление Минтранс РБ №27 от 20.06.2016 Об утверждении Инструкции о порядке предоставления информации о персональных данных пассажиров органам пограничной службы и иным государственным органам, осуществляющим оперативно-розыскную деятельность Постановление Минтранс РБ №31-п от 25.08.2016 О внесении дополнений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №32-П от 09.09.2016 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 14 декабря 2015 г. № 57