Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 17 01.03.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская - Ленінградская - Свярдлова - пр. Незалежнасці ў г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 сакавіка 2021 г. № 17

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (дадаецца).

2.Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2016 г. № 27 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску».

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 01.03.2021 № 17

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка- культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» паміж пл. Прывакзальнай і пл. Незалежнасці (пр. Незалежнасці, 4, вул. Бабруйская, 11) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000216;

«Будынак» па вул. Бабруйскай, 5А ў г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000009;

«Будынак» па вул. Ленінградскай, 16 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000109;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 8 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000158.

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «БЕЛПРАМБУДПРАЕКТ» па заказе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

8.Першы ўчастак ахоўнай зоны размешчаны паміж праезнай часткай пр. Незалежнасці, фасадамі будынкаў па пр. Незалежнасці, 2, 4, 6, 8, паміж вул. Бабруйскай і вул. Свярдлова.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 1,35 га.

9.Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 8;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 6; далей па паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 6; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна- ўсходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 2 (па вул. Бабруйскай, 5); далей па заходнім фасадзе будынка па вул. Бабруйскай, 5; далей лінія, якая ідзе ад вугла заходняга фасада будынка па вул. Бабруйскай, 5, да бартавога каменя няцотнага боку вул. Бабруйскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Бабруйскай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна ад вугла будынка па вул. Бабруйскай, 5, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Бабруйскай, да перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова.

10.Другі ўчастак ахоўнай зоны размешчаны з боку паўднёва-ўсходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 16 і з боку паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,08 га.

11.Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 14 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 16, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30 м ад паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 30 м ад паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай, да заходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 20;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад заходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 20 да паўднёвага вугла будынка па вул. Ленінградскай, 16; далей па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 16 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 14.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак; правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей без навукова-праектнай   дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азяляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

усталяванне элементаў добраўпарадкавання і рэкламных канструкцый, якія перашкаджаюць успрыманню гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей, і размешчана на тэрыторыі паўночнай часткі квартала, абмежаванага забудовай па вуліцам Бабруйскай, Ленінградскай і пр. Незалежнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,88 га.

14.Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 8, уздоўж пешаходнай дарожкі на адлегласці 18 м ад паўднёва- заходняга фасада будынка па вул. Ленінградскай, 10 да бартавога каменя праезда;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезда ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі, да агароджы тэрыторыі будынка па пр. Незалежнасці, 4;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі будынка па пр. Незалежнасці, 4, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезда, на адлегласць 50 м; далей у бок паўночна-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 4 на адлегласць 47 м; далей лінія, якая ідзе паралельна паўночна- ўсходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 4 на адлегласці 27,5 м, да паўднёва- ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўднёва-ўсходнім фасадзе і паўночна-ўсходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 4, да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 6;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 6, ад тарца будынка па пр. Незалежнасці, 4 да пешаходнай дарожкі.

15.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй чым будынак па пр. Незалежнасці, 6, які мае адзнакі 247,09 (парапет) і 250,49 (высотны акцэнт) у Балтыйскай сістэме вышынь;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем павярховасці, акрамя магчымасці аднаўлення корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў паўднёва- ўсходняй частцы зоны рэгулявання забудовы;

пракладка наземных інжынерных сетак.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16.Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, і размешчана паміж забудовай па вуліцах Бабруйскай, Ленінградскай і пр. Незалежнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 3,33 га.

17.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадам будынкаў па вул. Ленінградскай, 10 і 8, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8, да лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнімі фасадамі будынкаў па вул. Ленінградскай, 8 і 14;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнімі фасадамі будынкаў па вул. Ленінградскай, 8 і 14, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадам будынкаў па вул. Ленінградскай, 10 і 8, да ўсходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 14; далей па паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Ленінградскай, 14; далей па паўночна-ўсходнім, паўднёва- ўсходнім, паўночна-заходнім і паўднёва-заходнім фасадах будынка па вул. Ленінградскай, 16; далей па паўночным і заходнім фасадах будынкаў па вул. Ленінградскай, 18 і 20;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы паміж будынкам па вул. Ленінградскай, 20 і будынкам па вул. Бабруйскай, 9; далей па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім і паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 9; далей па агароджы паміж будынкамі па вул. Бабруйскай, 9 і 7; далей па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім і паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 7; далей па агароджы паміж будынкамі па вул. Бабруйскай, 7 і 5; далей па паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 5;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынкаў па пр. Незалежнасці, 2 і 4, да паўднёва-заходняга тарца будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўднёва-заходнім, паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 4, да мяжы зоны рэгулявання забудовы; далей па межах зоны рэгулявання забудовы, да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 8; далей па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8, да паўднёва- заходняга фасада будынка па вул. Ленінградскай, 10.

18.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аб’ектаў, звязаных з функцыянаваннем (інжынерным забеспячэннем) комплексу будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вышынёй не больш за 5 м ад узроўня зямлі да ўзроўню верхняй адзнакі;

размяшчэнне аўтамабільных стаянак і пракладка транспартных камунікацый; змяненне характару існуючага ландшафту, акрамя работ па рэгенерацыі ландшафту,

добраўпарадкавання і аднаўлення страчаных зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азяляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак).

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

 


Другие НПА

Постановление Минобразования РБ №29 от 01.03.2021 Об утверждении типовых учебных планов по специальностям переподготовки Решение Барановичский райисполком №195 от 01.03.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за январь 2021 года Решение Пинский горсовет №147 от 26.02.2021 Об утверждении отчета об исполнении городского бюджета за 2020 год Решение Пружанский райсовет №150 от 23.02.2021 О делегировании права Решение Барановичский горсовет №155 от 26.02.2021 Об утверждении отчета об исполнении городского бюджета за 2020 год Решение Пинский горсовет №152 от 26.02.2021 О вопросах закупок товаров (работ, услуг) Решение Барановичский райисполком №200 от 01.03.2021 О наделении полномочиями Решение Полоцкий райисполком №478 от 10.03.2021 Об администраторах доходов бюджета Решение Браславский райисполком №178 от 24.02.2021 О наделении полномочиями Решение Верхнедвинский райисполком №186 от 03.03.2021 О наделении полномочиями