Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 18 13.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Бюст К.П.Арлоўскага" ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 сакавіка 2020 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

13.03.2020 № 18

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Бюст К.П.Арлоўскага ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Ж000462 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае ахоўную зону гісторыка- культурнай каштоўнасці, яе мяжу і рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бюст К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

6.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,06 га.

7.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага, па паўночна-ўсходняй мяжы брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53.228359, 29.504412 да кропкі з каардынатамі 53.228253, 29.504545;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы брукавання вакол бюста К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.228253, 29.504545 да кропкі з каардынатамі 53.228057, 29.504116; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.227963, 29.504134;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім бокам падпорнай сценкі ўздоўж лесвіцы ад кропкі з каардынатамі 53.227963, 29.504134 да кропкі з каардынатамі 53.228128, 29.503926;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы ўздоўж ступапандусаў ад кропкі з каардынатамі 53.228128, 29.503926 да кропкі з каардынатамі 53.228193, 29.504094; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы брукавання плошчы да кропкі з каардынатамі 53.228216, 29.504055; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой дэкаратыўнага ўстройства для пасадкі кветак, па паўднёва-ўсходняй мяжы дэкаратыўнага ўстройства для пасадкі кветак і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53.228359, 29.504412.

8.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

усталяванне рэкламных канструкцый.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55 Постановление Минтранс РБ №18 от 15.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июня 2001 г. № 12