Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 19 13.03.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей "Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца" па вул. Лапаціна, 34 і "Будынак былога казначэйства" па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 сакавіка 2020 г. № 19

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца» па вул. Лапаціна, 34 і «Будынак былога казначэйства» па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца» па вул. Лапаціна, 34 і «Будынак былога казначэйства» па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

13.03.2020 № 19

 

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца» па вул. Лапаціна, 34 і «Будынак былога казначэйства» па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца» па вул. Лапаціна, 34 і «Будынак былога казначэйства» па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) выкананы на падставе пункта 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца па вул. Лапаціна, 34 у г. Барысаве Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Г000004 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

Васкрасенскі сабор па вул. Лапаціна, 34 у г. Барысаве Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000670 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

Званіца па вул. Лапаціна, 34 у г. Барысаве Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000671 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

Будынак былога казначэйства па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000003 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

Праект зон аховы распрацаваны грамадскім аб’яднаннем «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС)» па заказе Барысаўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

3.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

4.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

5.Праектам зон аховы ўстаноўлены ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы. Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Ансамбль Васкрасенскага сабора: Васкрасенскі сабор, званіца» па вул. Лапаціна, 34 і «Будынак былога казначэйства» па вул. Лапаціна, 32 у г. Барысаве Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

6.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) вызначана, зыходзячы з неабходнасці іх захавання і ўмоў найлепшай бачнасці будынкаў ансамбля Васкрасенскага сабора па вул. Лапаціна, 34 і будынка былога казначэйства па вул. Лапаціна, 32.

7.Ахоўная зона вызначана на тэрыторыі вакол гісторыка-культурных каштоўнасцей. Плошча ахоўнай зоны складае 1,4288 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі N54°14'44,5430'' E28°30'11,2612'' да кропкі 2 з каардынатамі N54°14'44,3116'' E28°30'13,9263'', далей – да кропкі 3 з каардынатамі N54°14'44,3793'' E28°30'13,9335'', далей – да кропкі 4 з каардынатамі N54°14'44,3254'' E28°30'14,6298'', далей – да кропкі 5 з каардынатамі N54°14'44,1844'' E28°30'14,6009'', далей – да кропкі 6 з каардынатамі N54°14'43,9136'' E28°30'18,0191'', далей – да кропкі 7 з каардынатамі N54°14'43,6399'' E28°30'17,9853'', далей – да кропкі 8 з каардынатамі N54°14'43,4340'' E28°30'20,6310'';

на ўсходзе – лінія ўздоўж вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі 8 з каардынатамі N54°14'43,4340'' E28°30'20,6310'' да кропкі 9 з каардынатамі N54°14'41,1517'' E28°30'20,1096'';

на поўдні – лінія ўздоўж вул. Камсамольскай ад кропкі 9 з каардынатамі N54°14'41,1517'' E28°30'20,1096'' да кропкі 10 з каардынатамі N54°14'41,9416'' E28°30'10,7047'';

на захадзе – лінія ўздоўж вул. Лапаціна ад кропкі 10 з каардынатамі N54°14'41,9416'' E28°30'10,7047'' да кропкі 1 з каардынатамі N54°14'44,5430'' E28°30'11,2612''.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).

10.З ахоўнай зоны рэкамендуецца вынас дысгарманічных будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) устанаўліваецца з мэтаю захавання маштабу і характару забудовы на тэрыторыі, асноўныя элементы якой візуальна звязаны з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

12.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўключае ў сябе тэрыторыю рынка, што прымыкае да ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,4346 га.

13.Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія ўздоўж вул. Дзяржынскага ад кропкі 11 з каардынатамі N54°14'47,1154'' E28°30'11,8248'' да кропкі 12 з каардынатамі N54°14'46,2747'' E28°30'21,2007'';

на ўсходзе – лінія ўздоўж вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі 12 з каардынатамі N54°14'46,2747'' E28°30'21,2007'' да кропкі 8 з каардынатамі N54°14'43,4340'' E28°30'20,6310'';

на поўдні – паўночная мяжа ахоўнай зоны;

на захадзе – лінія ўздоўж вул. Лапаціна ад кропкі 1 з каардынатамі N54°14'44,5430'' E28°30'11,2612'' да кропкі 11 з каардынатамі N54°14'47,1154'' E28°30'11,8248''.

14.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышэй за 173,60 м у Балтыйскай сістэмы вышынь;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў гандлёвых радоў па вул. Дзяржынскага, 87, 87А, 89, 91, 93, 93А і па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 65, 67,69.

15.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камсамольскай, вул. 3-га Інтэрнацыянала, вул. Мінскай, вул. Лапаціна.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 3,6461 га.

16.Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камсамольскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Лапаціна да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала;

на ўсходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Мінскай;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Мінская ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Лапаціна;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Лапаціна ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Мінскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольскай.

17.У зоне рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца: размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны  басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышэй за 171,3 м у Балтыйскай сістэмы вышынь;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў гістарычнай забудовы па вул. Камсамольскай, 62, 66, 68, 72 і па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 23.

18.Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання устаноўлена на тэрыторыі кварталаў, абмежаваных вул. Савецкай, вул. Лапаціна, вул. Мінскай, зав. Мінскім, вул. Мікалая Марозава.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 16,8481 га.

19.Мяжой зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Мікалая Марозава да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Лапаціна;

на ўсходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Лапаціна ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Савецкай да кропкі перасячэння чырвонай лініі цотнага боку вул. Мінскай;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Мінскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Лапаціна да мяжы зямельных участкаў па зав. Мінскаму, далей па мяжы зямельных участкаў на зав. Мінскім да перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Мікалая Марозава;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Мікалая Марозава ад межаў зямельных участкаў па зав. Мінскаму да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Савецкай.

20.У зоне рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца: размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або)

забруджваюць паветраны і  водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышэй за 175,0 м у Балтыйскай сістэмы вышынь;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў гістарычнай забудовы па вул. Дзяржынскага, 84, 88 і па вул. Лапаціна, 39, 41.

21.Зона рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Савецкай, вул. Палка Нармандыя-Нёман, вул. Дзяржынскага, вул. 3-га Інтэрнацыянала.

Плошча зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання складае 4,7237 га.

22.Мяжой зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца: на поўначы – чырвоная лінія цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі перасячэння з

чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман;

на ўсходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Савецкай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Дзяржынскага ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Савецкай.

23.У зоне рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца: размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або)

забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышей за 174,0 м у Балтыйскай сістэмы вышынь.

24.Зона рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Дзяржынскага, вул. Палка Нармандыя-Нёман, вул. Камсамольскай, вул. 3-га Інтэрнацыянала.

Плошча зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання складае 3,7564 га.

25.Мяжой зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Дзяржынскага ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман;

на ўсходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольскай;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камсамольскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага.

26.У зоне рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання забараняецца: размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або)

забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышэй за 173,0 м у Балтыйскай сістэмы вышынь;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў гістарычнай забудовы па вул. 3-га Інтэрнацыянала, 56, 60.

27.Зона рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Савецкай, вул. 3-га Інтэрнацыянала, вул. Дзяржынскага, вул. Лапаціна.

Плошча зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання складае 3,8933 га.

28.Мяжой зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Лапаціна да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала;

на ўсходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Савецкай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Дзяржынскага ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Лапаціна;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Лапаціна ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Дзяржынскага да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Савецкай.

29.У зоне рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца: размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны,  і (або) з’яўляюцца выбухова-  і пажаранебяспечнымі;

змяненне вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў гістарычнай забудовы па вул. Дзяржынскага, 74, 78, 78а;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай каньку даху або парапету вышэй за 175,0 м у Балтыйскай сістэмы вышынь.

30.Зона рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Камсамольскай, вул. Палка Нармандыя-Нёман, вул. Мінскай, вул. 3-га Інтэрнацыянала.

Плошча зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі квартала 4,6691 га.

31.Мяжой зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камсамольскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман;

на ўсходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Мінскай;

на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Мінскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Палка Нармандыя-Нёман да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала;

на захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. 3-га Інтэрнацыянала ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Мінскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Камсамольскай.

32.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

змяненне вышыні будынкаў, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынка гістарычнай забудовы па вул. Камсамольскай, 72;

будаўніцтва транспартных магістраляў і развязак.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов Постановление Минтранс РБ №22 от 22.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 июня 2003 г. № 29 Постановление Минтранс РБ №17 от 14.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг аэропортов и аэронавигационных услуг Постановление Минтранс РБ №23 от 27.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 июня 2009 г. № 55 Постановление Минтранс РБ №18 от 15.05.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июня 2001 г. № 12