Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 21 06.05.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - помнікаў археалогіі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ мая 2014 г. № 21

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.05.2014 № 21

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Праект зон аховы падрыхтаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» – помнікаў археалогіі, якія размешчаны на тэрыторыі Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (20 аб’ектаў), унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Барань, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча, шыфр 613В000009;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Востраў, 1 км на ўсход ад вёскі, у лесе, справа ад дарогі ў в. Мядзведзеўка, урочышча Сасноўшчына, шыфр 613В000012;

курганны могільнік (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Гаравец, 0,7 км на захад ад вёскі, абапал лясной дарогі, шыфр 613В000013;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–ІV стагоддзі) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, злева (150 м) ад дарогі ў в. Прусевічы, урочышча Замкавая Гара, шыфр 613В000015;

селішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ–VІІІ стагоддзі н.э.) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Цна, каля гарадзішча, шыфр 613В000016; ушаноўваемы камень перыяду бронзавага веку каля в. Іканы, 4 км на поўнач ад вёскі, урочышча Быкі, шыфр 613В000018;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – І стагоддзе н.э.) каля в. Кімія, 0,15 км на поўнач ад вёскі, на мысе, абмежаваным з поўдня і паўднёвага ўсходу нізкай поймай рэчкі, урочышча Батарэя, шыфр 613В000021;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Крацэвічы, 3 км на паўночны захад ад вёскі, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, урочышча Глінішча, шыфр 613В000022;

каменны крыж перыяду позняга Сярэднявечча ў в. Крынічкі, шыфр 613В000023;

курганны могільнік-1, курганны могільнік-2 (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, каля лясной дарогі, 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце, шыфр 613В000024;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце, шыфр 613В000025;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–VІ, VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сха, урочышча Ключы, шыфр 613В000026;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Лаўнікі, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, 1 км ад левага берага р. Цна, на мяжы з Лагойскім раёнам, урочышча Замкавая Гара, шыфр 613В000027;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Ляшчыны, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Бярэзіна, урочышча Замкавая Гара, шыфр 613В000028;

курганны могільнік (VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Малое Стахава, 3 км на паўднёвы захад ад вёскi, на левым беразе р. Бярэзіна, каля могілак, шыфр 613В000030;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Ніўкі, 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскi, каля могілак, шыфр 613В000033;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Пчэльнік, 4 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, абапал дарогі ў в. Кішчына Слабада, у лесе, шыфр 613В000035;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Слабодка, 1 км на поўдзень ад вёскі, 750 м ад лясніцтва, 150 м ад лясной дарогі ў бок в. Святое, урочышча Верх, шыфр 613В000036;

гарадзішча старажытнага Барысава (ХІІ–ХІІІ стагоддзі) каля в. Старабарысаў, на левым беразе р. Бярэзіна, на стрэлцы вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду – доўгім ярам, шыфр 613В000037;

каменны могільнік (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Хаўхоліца, 1,3 км на ўсход ад вёскi, за мостам цераз р. Нача, на правым беразе ракі, шыфр 613В000041.

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласта.

Схемы зон аховы дадаюцца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



6. Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў працэсе інвентарызацыі помнікаў археалогіі. 7. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Барань, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча, займае тэрыторыю прамавугольнай формы памерам 46 х 35 м, умацаваную валам вышынёй 0,8 м. Культурны пласт шэрага колеру дасягае 0,4 м.

Плошча складае 1650 м2.

8. Тэрыторыя курганнага могільніка (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Востраў, 1 км на ўсход ад вёскі, у лесе, справа ад дарогі ў в. Мядзведзеўка, урочышча Сасноўшчына, займае тэрыторыю адразу за былой фермай і полем, у лесе. Налічваецца 30 насыпаў вышынёй 1–2 м, дыяметрам 6–9 м. Каля вялікіх насыпаў прасочваюцца раўкі.

Плошча складае 4000 м2.

9. Тэрыторыя курганнага могільніка (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Гаравец, 0,7 км на захад ад вёскі, абапал лясной дарогі, складаецца з курганных насыпаў (захавалася каля 25 паўсферычных курганоў) і магіл (жальнікаў), абкладзеных камянямі. У паўночнай частцы пераважаюць круглыя насыпы дыяметрам 5–10 м, вышынёй да 1,5 м, часткова абкладзеныя камянямі, у паўднёвай – жальнікі і падоўжаныя насыпы памерам 2 х 1 м, вышынёй да 0,6 м, абкладзеныя камянямі. Валуны носяць сляды апрацоўкі, маюцца выявы крыжоў.

Плошча складае 2500 м2.

10. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–ІV стагоддзі) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, злева (150 м) ад дарогі ў в. Прусевічы, урочышча Замкавая Гара, займае тэрыторыю з авальнай пляцоўкай памерамі 42 х 28 м, умацаваную 2 валамі і 2 равамі. Першы вал праходзіць па схіле ўзгорка на 4 м ніжэй за край пляцоўкі, другі – на 2–3 м ніжэй за першы. Вышыня валоў 1–2 м, шырыня ў аснове 10 м. Глыбіня равоў 1,5–2 м, шырыня да 10 м.

Плошча складае 1150 м2.

11. Тэрыторыя селішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ–VІІІ стагоддзі н.э.) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Цна, каля гарадзішча, займае тэрыторыю на спадзістых схілах узгорка, дзе зафіксаваны сляды каля 300 ям-западзін, якія інтэрпрэтуюцца як сляды пабудоў. Пры раскопках даследаваны рэшткі 54 пабудоў зрубнай і слупавой канструкцыі, большасць з якіх з’яўлялася жытлом. Паўзямлянкі плошчай 7,2–16,8 кв. м. Сцены памерамі 2,8–4,3 х 2,6 х 3,9 м урэзаны ў схіл узгорка. Селішча належала насельніцтву банцараўскай археалагічнай культуры.

Плошча складае 5000–6000 м2.

12. Тэрыторыя ўшаноўваемага каменя перыяду бронзавага веку каля в. Іканы, 4 км на поўнач ад вёскі, урочышча Быкі. Мясцовая назва – «быкі каменныя». Камяні (сярэднезярністы чырвона-карычневы граніт), якія былі прынесены сюды падчас ледавіковага перыяду з Цэнтральна-Балтыйскага шчыта і Кольскай зоны гранулітавай фацыі, маюць памеры: даўжыня 3,0 м, шырыня 1,8 м, вышыня над паверхняй зямлі 1,3 м; даўжыня 2,4 м, шырыня 1,4 м, вышыня над паверхняй зямлі 1,3 м.

Плошча складае 16 м2.

13. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – І стагоддзе н.э.) каля в. Кімія, 0,15 км на поўнач ад вёскі, на мысе, абмежаваным з поўдня і паўднёвага ўсходу нізкай поймай рэчкі, урочышча Батарэя, займае пляцоўку авальнай формы памерамі 64 х 42 м. З усходняга боку ўмацавана валам вышынёй 0,5–0,6 м і ровам глыбінёй 0,3–0,5 м. Культурны пласт трохслаёвы, у цэнтры пляцоўкі да 0,5 м, каля ўсходняга краю да 0,9 м.

Плошча складае 2600 м2.

14. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Крацэвічы, 3 км на паўночны захад ад вёскі, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, урочышча Глінішча, займае пляцоўку прамавугольнай формы памерамі 50 х 46 м, умацавана 2 валамі і ровам. Вышыня ўнутранага вала 3–6 м, знешняга 0,5–2 м.

Плошча складае 2300 м2. 15. Тэрыторыя каменнага крыжа перыяду позняга Сярэднявечча ў в. Крынічкі займае пляцоўку, дзе ўсталяваны крыж. Гэта невялікае штучнае ўзвышэнне, якое абкладзена камянямі. На вонкавым і адваротным баках крыжа высечаны прамакутны крыж памерамі 15 х 20 см/13 х 20 см. Вышыня крыжа над узроўнем зямлі 0,86 м, шырыня промня 1,02 м, шырыня цэнтральнага промня 0,45 м, таўшчыня крыжа 0,18 м.

Плошча складае 4 м2.

16. Тэрыторыя курганнага могільніка-1, курганнага могільніка-2 (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, каля лясной дарогі, 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце, складаецца з 26 курганоў, якія размешчаны па абодвух баках лясной дарогі да гарадзішча ва ўрочышчы Ключы. Курганныя насыпы сустракаюцца непадалёку ад развілкі лясных дарог і амаль да пляцоўкі гарадзішча. Вышыня курганоў 0,5–1,0 м, дыяметр 5–8 м. Каля курганоў праглядаюцца раўкі.

Плошча складае 1500 м2.

17. Тэрыторыя курганнага могільніка (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце, складаецца з 38 курганоў на левым баку лясной дарогі ў в. Зачысце. Вышыня курганоў 1,0–1,5 м, дыяметр 5–7 м. Каля курганоў маюцца раўкі. Выразна вылучаюцца некалькі курганных насыпаў вышынёй да 3,0 м і дыяметрам 10–12 м. Вакол іх маюцца кальцавыя раўкі.

Плошча складае 1400 м2.

18. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–VІ, VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сха, урочышча Ключы, займае пляцоўку авальнай формы і выцягнута з поўначы на поўдзень, яе памеры каля 50 х 44 м. Паверхня пляцоўкі паніжаецца ў заходні бок. З паўднёвага і заходняга боку пляцоўкі знаходзіцца роў, са знешняга боку абкружаны валам, а з паўночна-ўсходняга і паўночнага краю пляцоўкі паслядоўна размешчаны вал, роў і знешні вал. Глыбіня рова 1,5–2,0 м, шырыня 1,5–1,7 м, вышыня вала 1,3–1,5 м. Уезд на гарадзішча (земляная перамычка праз роў) знаходзіцца на ўсход ад пляцоўкі, шырыня перамычкі каля 3 м.

Плошча складае 2300 м2.

19. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Лаўнікі, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, 1 км ад левага берага р. Цна, на мяжы з Лагойскім раёнам, урочышча Замкавая Гара, займае пляцоўку круглай формы, дыяметрам 55 м, з усходняга боку ўмацаваную двума валамі вышынёй 1,5 м і трыма равамі глыбінёй 1–1,5 м. З паўднёвага боку прасочваецца знешні вал і роў каля асновы гарадзішча. Размешчана на краі доўгай выспы, на ўзвышшы вышынёй 20 м.

Плошча складае 3000 м2.

20. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Ляшчыны, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Бярэзіна, урочышча Замкавая Гара, займае пляцоўку круглай формы дыяметрам 35 м, з заходняга боку ўмацаваную валам вышынёй 1 м. Другі кальцавы вал вышынёй 0,4 м размешчаны на схілах гары.

Плошча складае 1200 м2.

21. Тэрыторыя курганнага могільніка (VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Малое Стахава, 3 км на паўднёвы захад ад вёскi, на левым беразе р. Бярэзіна, каля могілак, складаецца з 38 курганоў вышынёй 0,5–2,5 м, дыяметрам 4–10 м. Каля асобных курганоў маюцца ровікі і перамычкі.

Плошча складае 1200 м2.

22. Тэрыторыя курганнага могільніка (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Ніўкі, 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскi, каля могілак, складаецца з 10 насыпаў вышынёй 0,5–0,8 м, дыяметрам 6–8 м.

Плошча складае 800 м2.

23. Тэрыторыя курганнага могільніка (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Пчэльнік, 4 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, абапал дарогі ў в. Кішчына Слабада, у лесе, складаецца з 80 курганоў вышынёй 0,5–2,3 м, дыяметрам 5–9,5 м. Самы вялікі курган мае вышыню 3,5 м і дыяметр 20 м. Каля буйных курганоў ёсць раўкі.

Плошча складае 4000 м2.

24. Тэрыторыя гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Слабодка, 1 км на поўдзень ад вёскі, 750 м ад лясніцтва, 150 м ад лясной дарогі ў бок в. Святое, урочышча Верх, займае пляцоўку памерамі 55 х 45 м, з усходу і поўдня ўмацавана 2 валамі і равамі. Вышыня над поймай ракі 8–9 м.

Плошча складае 2500 м2.

25. Тэрыторыя гарадзішча старажытнага Барысава (ХІІ–ХІІІ стагоддзі) каля в. Старабарысаў, на левым беразе р. Бярэзіна, на стрэлцы вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду – доўгім ярам, займае пляцоўку авальнай формы памерамі 150 х 80 м, узвышаецца на 8–10 м над поймай ракі.

Плошча складае 1000 м2.

26. Тэрыторыя каменнага могільніка (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Хаўхоліца, 1,3 км на ўсход ад вёскi, за мостам цераз р. Нача, на правым беразе ракі, складаецца з 16 насыпаў. Вышыня курганоў 0,5–2 м, дыяметр 4–10 м. Каля некаторых курганоў ёсць раўкі, ляжаць вялікія камяні.

Плошча складае 2000 м2.

27. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ.

28. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца правядзенне археалагічных даследаванняў.



ГЛАВА 3

АХОЎНЫЯ ЗОНЫ



29. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

30. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці пяці метраў ад межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

ушаноўваемы камень перыяду бронзавага веку каля в. Іканы, 4 км на поўнач ад вёскі, урочышча Быкі;

каменны крыж перыяду позняга Сярэднявечча ў в. Крынічкі.

31. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці дзесяці метраў ад межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Востраў, 1 км на ўсход ад вёскі, у лесе, справа ад дарогі ў в. Мядзведзеўка, урочышча Сасноўшчына;

курганны могільнік-1, курганны могільнік-2 (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1,2 км на поўдзень ад вёскі, каля лясной дарогі, 2,2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, каля лясной дарогі ў в. Зачысце;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–VІ, VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Крынічкі, 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Сха, урочышча Ключы;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Лаўнікі, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, 1 км ад левага берага р. Цна, на мяжы з Лагойскім раёнам, урочышча Замкавая Гара;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – V стагоддзе н.э.) каля в. Ляшчыны, 0,5 км на поўнач ад вёскі, на правым беразе старыцы р. Бярэзіна, урочышча Замкавая Гара;

курганны могільнік (VІІІ–ІХ стагоддзі) каля в. Малое Стахава, 3 км на паўднёвы захад ад вёскi, на левым беразе р. Бярэзіна, каля могілак;

курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Ніўкі, 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскi, каля могілак; курганны могільнік (ІХ–ХІІ стагоддзі) каля в. Пчэльнік, 4 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, абапал дарогі ў в. Кішчына Слабада, у лесе;

гарадзішча старажытнага Барысава (ХІІ–ХІІІ стагоддзі) каля в. Старабарысаў, на левым беразе р. Бярэзіна, на стрэлцы вялікага мыса, абмежаванага з усходу возерам і ручаём, з захаду – доўгім ярам;

каменны могільнік (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Хаўхоліца, 1,3 км на ўсход ад вёскi, за мостам цераз р. Нача, на правым беразе ракі.

32. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці дваццаці метраў ад межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Барань, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Царкавішча;

курганны могільнік (ХІІІ–ХІV стагоддзі) каля в. Гаравец, 0,7 км на захад ад вёскі, абапал лясной дарогі;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (І–ІV стагоддзі) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе, злева (150 м) ад дарогі ў в. Прусевічы, урочышча Замкавая Гара;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – І стагоддзе н.э.) каля в. Кімія, 0,15 км на поўнач ад вёскі, на мысе, абмежаваным з поўдня і паўднёвага ўсходу нізкай поймай рэчкі, урочышча Батарэя;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Крацэвічы, 3 км на паўночны захад ад вёскі, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, урочышча Глінішча;

гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ стагоддзе да н.э. – VІІ стагоддзе н.э.) каля в. Слабодка, 1 км на поўдзень ад вёскі, 750 м ад лясніцтва, 150 м ад лясной дарогі ў бок в. Святое, урочышча Верх.

33. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці шасцідзесяці метраў ад межаў тэрыторыі селішча перыяду ранняга жалезнага веку (VІ–VІІІ стагоддзі н.э.) каля в. Дзядзелавічы, 4 км на захад ад вёскі, на левым беразе р. Цна, каля гарадзішча.

34. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі ахоўных зон неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005).

35. На тэрыторыі ахоўных зон забаронена будаўніцтва будынкаў і збудаванняў і правядзенне сельскагаспадарчых работ.



ГЛАВА 4

ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



36. Зоны аховы культурнага пласта ўстаноўлены ў межах тэрыторый гісторыка- культурных каштоўнасцей і ахоўных зон.

37. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651. Дадатак 1

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча перыяду ранняга

жалезнага веку», в. Барань

(шыфр 613В000009) Дадатак 2

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік»,

в. Востраў

(шыфр 613В000012) Дадатак 3

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік»,

в. Гаравец

(шыфр 613В000013) Дадатак 4

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча перыяду ранняга

жалезнага веку», в. Дзядзелавічы

(шыфр 613В000015) Дадатак 5

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «селішча перыяду ранняга

жалезнага веку», в. Дзядзелавічы

(шыфр 613В000016) Дадатак 6

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «ўшаноўваемы камень»,

в. Іканы

(шыфр 613В000018) Дадатак 7

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча перыяду ранняга

жалезнага веку», в. Кімія

(шыфр 613В000021) Дадатак 8

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча перыяду ранняга

жалезнага веку», в. Крацэвічы

(шыфр 613В000022) Дадатак 9

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «каменны крыж», в. Крынічкі

(шыфр 613В000023) Дадатак 10

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік-1»,

в. Крынічкі, урочышча Ключы

(шыфр 613В000024) Дадатак 11

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік-2»,

в. Крынічкі

(шыфр 613В000025) Дадатак 12

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча», в. Крынічкі

(шыфр 613В000026) Дадатак 13

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча», в. Лаўнікі

(шыфр 613В000027) Дадатак 14

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча», в. Ляшчыны

(шыфр 613В000028) Дадатак 15

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік»,

в. Малое Стахава

(шыфр 613В000030) Дадатак 16

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік», в. Ніўкі

(шыфр 613В000033) Дадатак 17

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік»,

в. Пчэльнік

(шыфр 613В000035) Дадатак 18

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча», в. Слабодка

(шыфр 613В000036) Дадатак 19

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «гарадзішча старажытнага

Барысава», в. Старабарысаў

(шыфр 613В000037) Дадатак 20

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Барысаўскага раёна

Мінскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «курганны могільнік»,

в. Хаўхоліца

(шыфр 613В000041)

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства" Постановление Минтранс РБ №23 от 16.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Авиационные правила воздушных перевозок пассажиров, багажа, грузов Постановление Минтранс РБ №25 от 22.07.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 декабря 2013 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №26 от 22.07.2014 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 мая 2014 г. № 12 Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь