Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 22 13.03.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2007 г. № 13

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ сакавіка 2013 г. № 22 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2007 г. № 13

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2007 г. № 13 «Аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi «Жывiце ў радасцi» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 8/16374) наступныя змяненні і дапаўненні:

абзац другі пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»;»;

Палажэнне аб рэспублiканскiм фестывалi сямейнай творчасцi «Жывiце ў радасцi», зацверджанае гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2014 г.

Міністр Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік Старшыня Міністра фінансаў Брэсцкага абласнога Рэспублікі Беларусь выканаўчага камітэта

У.В.Амарын К.А.Сумар 05.04.2013.02.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Старшыня Віцебскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

У.Г.Навацкі У.А.Дворнік 08.02.2013.02.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Старшыня Гродзенскага абласнога Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

І.А.Жук П.М.Руднік 15.02.2013.02.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мінскага абласнога Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

Б.В.Батура М.А.Ладуцька 15.02.2013.02.2013



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.04.2007 № 13

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.03.2013 № 22) ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення рэспубліканскага фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага фестывалю сямейнай творчасцi «Жывiце ў радасцi» (далей – фестываль).

2. Фестываль праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Гродзенскім абласным выканаўчым камiтэтам, Слонiмскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей – арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах павышэння сацыяльнага статусу, ролi i значнасцi сям’i ў грамадстве, падтрымкi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў), пераемнасцi нацыянальных традыцый аматарскай мастацкай творчасцi і фальклорнага мастацтва, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, распаўсюджвання новых формаў творчай дзейнасцi сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi.

4. Фестываль мае статус рэспублiканскага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзiн раз у два гады. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Мiнiстэрствам культуры па ўзгадненні з іншымі арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры, сцэнiчныя пляцоўкi г. Слонiма i Слонiмскага раёна.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб’яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамітэта зацвярджаецца Міністэрствам культуры з улікам прапаноў іншых арганізатараў фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Міністэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні фестывалю;

склад журы, якi фарміруецца з ліку відных дзеячаў у галіне культуры і мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выставы-кiрмашы вырабаў майстроў народных промыслаў (рамёстваў), творчую лабараторыю, майстар-класы, закрыты конкурс сямейных непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi (далей – конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi і iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi абласцей i г. Мiнска з магчымым запрашэннем замежных удзельнiкаў.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць іх кiраўнiкi, сямейныя непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi i iх кiраўнiкi, выканаўцы па розных вiдах мастацтва, майстры народных промыслаў (рамёстваў), суправаджаючыя iх асобы, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна- асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi». У склад творчых дэлегацый могуць уваходзіць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва.

Колькасны склад творчай дэлегацыі не павiнен перавышаць 30 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.

11. Для ўдзелу ў фестывалi да 15 красавіка года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накіроўваюць заяўкі на ўдзел у фестывалі на адрас Міністэрства культуры.

12. Заяўка на ўдзел у фестывалі змяшчае:

прозвiшча і ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты;

колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);

поўную назву калектыву мастацкай творчасці;

iнфармацыю аб творчай дзейнасці калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора);

не менш за два фотаздымкі калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнічных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).

13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі.

14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

15. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымі дэлегацыямі адначасова з заяўкамі на ўдзел у фестывалі.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў;

аўдыязапісы і вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

16. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

харавое мастацтва;

iнструментальнае мастацтва;

харэаграфiчнае мастацтва;

тэатральнае мастацтва;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Конкурсныя выступленнi сямейных калектываў мастацкай творчасцi аб’ядноўваюцца ў адзiную конкурсную праграму дэлегацыi вобласцi, г. Мiнска.

Час конкурснага выступлення дэлегацыi вобласцi, г. Мiнска – да 20 хвiлiн.

17. Конкурснае выступленне ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамітэтам.

18. Крытэрыямі ацэнкi конкурснай праграмы з’яўляюцца:

выканальнiцкае майстэрства;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

сцэнiчная культура;

самабытнасць;

наяўнасць у конкурснай праграме твораў беларускай тэматыкi, аўтарскiх твораў, традыцыйных касцюмаў, арыгiнальных музычных iнструментаў;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнага мастацтва.

19. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў апошні дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставінах падчас узнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.

20. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць:

першай ступенi – 40 базавых велiчынь;

другой ступені – 30 базавых велiчынь;

трэцяй ступені – 20 базавых велiчынь.

21. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

22. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №16 от 07.06.2013 О некоторых вопросах пользования платными автомобильными дорогами Постановление Минтранс РБ №23 от 28.06.2013 Об установлении перечня топливных карт, посредством которых взимается плата за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам в режиме оплаты по факту, предоплаты и залоговая стоимость устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2013 О внесении изменений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №20 от 17.06.2013 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 июля 2007 г. № 42 и от 8 октября 2008 г. № 103 Постановление Минтранс РБ №14 от 31.05.2013 Об установлении формы свидетельства о подготовке, переподготовке водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №17-П от 11.06.2013 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №21 от 17.06.2013 О некоторых вопросах взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №22 от 17.06.2013 Об установлении минимального размера предоплаты и максимального размера остатка средств предоплаты для договоров пользования платными автомобильными дорогами Республики Беларусь в режиме предоплаты Постановление Минтранс РБ №27 от 31.07.2013 Об установлении перечня платежных систем, банковские платежные карточки которых используются для взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в увеличенном размере, платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в режиме предоплаты и залоговой стоимости устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №24 от 09.07.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 октября 2008 г. № 110