Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 22 13.05.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак кінатэатра "Перамога" па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ мая 2014 г. № 22

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску».

2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2012 г. № 22 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Здание кинотеатра «Победа» по ул. Интернациональной, 20 в г. Минске».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.05.2014 № 22

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак кінатэатра «Перамога» па вул. Інтэрнацыянальнай, 20 у г. Мінску (1929 год, 1947 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000038 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны камунальным унітарным прадпрыемствам «Мінскі гарадскі інстытут добраўпарадкавання і гарадскога дызайну» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Скіспортінвест».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона складаецца з двух участкаў, якія прылягаюць да будынка па вул. Інтэрнацыянальнай, 20.

8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,215 га.

Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад паўночна-заходняга вугла будынка кінатэатра «Перамога» ўздоўж чырвонай лініі вул. Камсамольскай да скрыжавання з чырвонай лініяй вул. Інтэрнацыянальнай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі вул. Інтэрнацыянальнай да скрыжавання з лініяй агароджы тэрыторыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь; далей лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка кінатэатра «Перамога» да паўднёва-ўсходняга вугла будынка кінатэатра «Перамога» і далей уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка кінатэатра «Перамога» да паўночна-заходняга вугла будынка кінатэатра «Перамога».

9. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,01 га.

Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай на адлегласці дваццаці двух метраў ад скрыжавання чырвонай лініі вул. Камсамольскай з чырвонай лініяй вул. Інтэрнацыянальнай, уздоўж чырвонай лініі вул. Камсамольскай да вугла будынка кінатэтра «Перамога»;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж фасадаў будынка кінатэатра «Перамога» да скрыжавання з чырвонай лініяй вул. Камсамольскай.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

размяшчэнне часовых аб’ектаў для летняга гандлю з лёгкіх канструкцый без усталявання падмуркаў.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны з мэтай ліквідацыі дысгарманічных элементаў і раскрыцця фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна выканаць дэмантаж тамбура кафэ, прыбудаванага да будынка кінатэатра «Перамога» з боку вул. Камсамольскай.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання. 14. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,20 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай тэрыторыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка кінатэатра «Перамога» паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна чырвонай лініі вул. Камсамольскай, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва- ўсходняму фасаду будынка кінатэатра «Перамога», ад апошняй кропкі папярэдняй лініі ўздоўж мяжы ахоўнай зоны, далей – уздоўж мяжы ахоўнай зоны да скрыжавання з агароджай тэрыторыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца новае будаўніцтва не вышэй за адзнаку 233,0 у Балтыйскай сістэме каардынат, што адпавядае найбольшай вышыннай кропцы будынка ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, іншых небяспечных у пажарным і выбуховым плане збудаванняў, якія забруджваюць паветра, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання неабходна выканаць разборку будынка былога летняга кінатэатра, які не выкарыстоўваецца і не валодае адметнымі архітэктурнымі асаблівасцямі.

18. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,06 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна чырвонай лініі вул. Камсамольскай;

на захадзе – лінія, якая злучае апошнюю кропку папярэдняй лініі з паўночна- заходнім вуглом участка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да скрыжавання з агароджай тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца новае будаўніцтва не вышэй за адзнаку 219,6 у Балтыйскай сістэме каардынат, што адпавядае найбольшай вышыннай кропцы будынка кінатэатра «Перамога».

20. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых і складскіх аб’ектаў, іншых небяспечных у пажарным і выбуховым плане збудаванняў, якія забруджваюць паветра, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



21. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання фрагментаў добраўпарадкавання тэрыторыі кінатэатра «Перамога».

Плошча ўчастка складае 0,05 га. 22. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі вул. Камсамольскай, ад мяжы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21 да паўночна-ўсходняга фасада будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка кінатэатра «Перамога»;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад паўднёва- ўсходняга вугла будынка кінатэатра «Перамога» да скрыжавання з мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўднёвым усходзе, усходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы першага і другога рэжымаў утрымання, да скрыжавання з агароджай тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі ўстановы адукацыі «Юрыдычны каледж Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» па вул. Камсамольскай, 21, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да скрыжавання з чырвонай лініяй вул. Камсамольскай.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі;

аднаўленне страчаных пасадак;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

рэстаўрацыя (аднаўленне) элементаў добраўпарадкавання з боку вул. Камсамольскай, на падставе гісторыка-архіўных матэрыялаў праекта добраўпарадкавання, распрацаванага ў 1948 годзе пры будаўніцтве кінатэатра «Перамога».

24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



25. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

26. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Будынак кінатэатра «Перамога»

па вул. Інтэрнацыянальнай, 20

у г. Мінску»





Эксплікацыя

№ Назва Заўв. 1 Будынак кінатэатра «Перамога» г. г. 2 Будынак былога гатэля «Мачыз» к. XIX – пач. XX ст. 3 Будынак гатэля Дрэйзера к. XIX – пач. XX ст. 4, 5 Будынкі к. XIX – пач. XX ст. 6 Жылыя дамы з аб’ектамі гандлю і абслугоўвання-я гады



Умоўныя абазначэнні

Умоўныя

Назва абазначэнні

Нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці



Граніцы зоны аховы

Граніцы зоны рэгулявання забудовы 1-га рэжыму ўтрымання

Граніцы зоны рэгулявання забудовы 2-га рэжыму ўтрымання

Граніцы зоны аховы ландшафту

Дысгарманічныя будынкі і збудаванні

Граніца тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Мінска

Граніца зямельнага ўчастка кінатэатра «Перамога»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства" Постановление Минтранс РБ №23 от 16.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Авиационные правила воздушных перевозок пассажиров, багажа, грузов Постановление Минтранс РБ №25 от 22.07.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 декабря 2013 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №26 от 22.07.2014 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 мая 2014 г. № 12 Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь