Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 23 26.05.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - помнікаў археалогіі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ мая 2014 г. № 23

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.05.2014 № 23

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Праект зон аховы падрыхтаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» – помнікаў археалогіі, якія размешчаны на тэрыторыі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

гарадзішча перыяду Сярэднявечча (ХV–ХVІ стагоддзі) у цэнтры в. Гарадзішча, шыфр 413В000129;

каменны могільнік перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) на паўднёвай ускраіне в. Дварчаны, шыфр 413В000131;

каменны могільнік перыяду Сярэднявечча – Новага часу (ХV–ХVІІ стагоддзі) 0,5 км на захад ад в. Куклі, шыфр 413В000135;

стаянка перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача, шыфр 413В000137;

каменны могільнік перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелі, шыфр 412В000139;

каменны могільнік (ХІІІ–ХV стагоддзі) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск, шыфр 413В000145. 3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны аховы культурнага пласта.

Схемы зон аховы дадаюцца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ



6. Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ў працэсе інвентарызацыі помнікаў археалогіі.

7. Тэрыторыя гарадзішча перыяду Сярэднявечча (ХV–ХVІ стагоддзі) у цэнтры в. Гарадзішча абмежавана пляцоўкай чатырохвугольнай формы, даўжыня па лініі паўднёвы захад – паўночны ўсход 85 м, шырыня 60 м. Умацавана земляным валам вышынёй з боку пляцоўкі 3 м, з вонкавага – 5 м i ровам глыбінёй ад 1,5–2 да 2,5 м.

Плошча складае 5100 м2.

8. Тэрыторыя каменнага могільніка перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) на паўднёвай ускраіне в. Дварчаны займае пясчаны пагорак памерамі 100 х 80 м.

Плошча складае 8000 м2.

9. Тэрыторыя каменнага могільніка перыяду Сярэднявечча – Новага часу (ХV– ХVІІ стагоддзі) 0,5 км на захад ад в. Куклі займае пляцоўку сярод лесу памерамі 100 х 30 м.

Плошча складае 3000 м2.

10. Тэрыторыя стаянкі перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача займае пляцоўку памерамі 80 х 40 м ва ўрочышчы Плітніца, на дзюне, сярод затарфаванага левабярэжнага поплаву р. Нача.

Плошча складае 3200 м2.

11. Тэрыторыя каменнага могільніка перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелі займае пляцоўку ў лесе памерамі 60 х 60 м.

Плошча складае 3200 м2.

12. Тэрыторыя каменнага могільніка (ХІІІ–ХV стагоддзі) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск займае пляцоўку плошчай 70 х 50 м абапал лясной дарогі, у лесе, на беразе ручая, па якім праходзіць граніца паміж Беларуссю і Літвой. Захавалася 7 насыпаў вышынёй ад 0,5 да 1,5 м, дыяметрам ад 5 да 10 м.

Плошча складае 3500 м2.

13. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ без папярэдняга правядзення археалагічных даследаванняў.

14. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца правядзенне археалагічных даследаванняў.



ГЛАВА 3

АХОЎНЫЯ ЗОНЫ



15. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

16. Межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

каменны могільнік перыяду Сярэднявечча – Новага часу (ХV–ХVІІ стагоддзі) 0,5 км на захад ад в. Куклі; каменны могільнік перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) 0,7 км на поўдзень ад в. Пузелі;

каменны могільнік (ХІІІ–ХV стагоддзі) 2 км на паўночны ўсход ад в. Чыжаўск.

17. Межы ахоўнай зоны размешчаны на адлегласці дваццаці метраў ад межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей для наступных помнікаў археалогіі:

каменны могільнік перыяду Сярэднявечча (ХІІІ–ХV стагоддзі) на паўднёвай ускраіне в. Дварчаны;

стаянка перыяду бронзавага веку (першая палова 1-га тысячагоддзя да н.э.) 0,3 км на паўночны захад ад в. Нача.

18. Межы ахоўнай зоны гарадзішча перыяду Сярэднявечча (ХV–ХVІ стагоддзі) у цэнтры в. Гарадзішча праходзяць па вясковых дарогах вакол помніка за межамі равоў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

19. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі ахоўных зон неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482;

20. На тэрыторыі ахоўных зон забаронена будаўніцтва будынкаў і збудаванняў і правядзенне сельскагаспадарчых работ.



ГЛАВА 4

ЗОНЫ АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



21. Зоны аховы культурнага пласта ўстаноўлены ў межах тэрыторый гісторыка- культурных каштоўнасцей.

22. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651. Дадатак 1

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча перыяду

Сярэднявечча каля вёскі Гарадзішча Радуньскага пасялковага Савета

Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці» Дадатак 2

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменныя магiлы перыяду Сярэднявечча (XIII–XV стст.) каля в. Дварчаны Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці» Дадатак 3

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Каменны могiльнiк перыяду Сярэднявечча – Новага часу XV–XVII стст.

каля в. Куклi Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Дадатак 4

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Стаянка перыяду бронзавага веку – могільнік ранняга жалезнага веку

(1-я палова 1 тысячагоддзя да н.э.) каля в. Нача Начскага сельскага Савета

Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Дадатак 5

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Каменныя магiлы перыяду Сярэднявечча (XIII–XV стст.) каля в. Пузелi

Начскага сельскага Савета Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці Дадатак 6

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных

каштоўнасцей – помнікаў

археалогіі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці



Курганны могiльнiк (VIII–XIII стст.) каля в. Чыжаўск

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства" Постановление Минтранс РБ №23 от 16.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Авиационные правила воздушных перевозок пассажиров, багажа, грузов Постановление Минтранс РБ №25 от 22.07.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 декабря 2013 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №26 от 22.07.2014 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 мая 2014 г. № 12 Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь