Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 24 22.04.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ красавіка 2013 г. № 24 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.04.2013 № 24

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці (1742 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыф- рам 612Г000609 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу аддзела культуры Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і гістарычнай планіроўкі плошчы, на якой яна размешчана, а таксама ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,78 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе цаглянага жылога дома ў паўночнай частцы плошчы, далей у створы з ім ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці метраў ад паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвай агароджы прысядзібнага ўчастка гэтага дома;

на поўначы, на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёвай, паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібнага ўчастка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазіна; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазіна да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай участкаў, што фарміруюць паўднёва-ўсходні бок плошчы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходняй агароджай участкаў, што фарміруюць паўднёва-ўсходні бок плошчы, і лінія, якая ідзе па гэтай агароджы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам аднапавярховага цаглянага будынка магазіна, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай участкаў, што фарміруюць паўднёва-заходні бок плошчы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- ўсходняй агароджай участкаў, што фарміруюць паўднёва-заходні бок плошчы, і лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы ўчасткаў, што фарміруюць паўднёва-ўсходні бок плошчы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці метраў у паўночна-заходнім напрамку ад паўночна-заходняга фасада гісторыка- культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці метраў ад паўночна-заходняга фасада гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй агароджай участкаў, што фарміруюць паўднёва- заходні бок плошчы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе цаглянага жылога дома ў паўночнай частцы плошчы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў рознага рэжыму ўтрымання.

12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана вакол ахоўнай зоны.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 5,47 га.

13. Межамі рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна вул. Нясвіжскай у месцы скрыжавання вуліцы з дарогай, якая вядзе ў в. Навапольцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўночнага захаду ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Нясвіжскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна накірунку дарогі, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвіжскай; далей лінія, якая ідзе перпендыкулярна накірунку дарогі, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвіжскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўднёвага ўсходу ад лініі паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку дарогі, якая вядзе ў в. Навапольцы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўднёвага ўсходу ад паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку дарогі, якая вядзе ў в. Навапольцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна накірунку дарогі, якая вядзе ў в. Навапольцы, у месцы скрыжавання яе з вул. Нясвіжскай; далей лінія, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўднёвага ўсходу ад паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвіжскай да паўднёвага вугла апошняга дома па няцотным баку вул. Нясвіжскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна вул. Нясвіжскай ад паўднёвага вугла апошняга дома па няцотным баку вул. Нясвіжскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвіжскай; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Нясвіжскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвіжскай; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвіжскай, па гэтым фасадзе да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны захад ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвіжскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны захад ад паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвіжскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам апошняга жылога дома па цотным баку вул. Нясвіжскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Танкістаў; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Танкістаў; далей лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці метраў да паўднёвага захаду ад паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў няцотнага боку вул. Танкістаў да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўночнага ўсходу ад паўднёва-заходняй агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Танкістаў;

на паўночным усходзе, поўначы, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўночнага ўсходу ад паўднёва- заходняй агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Танкістаў, на адлегласці пяцідзесяці метраў на поўнач ад паўднёвай агароджы прысядзібных участкаў цотнага боку вул. Нясвіжскай; далей на адлегласці пяцідзесяці метраў да паўночнага захаду ад паўднёва- ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвіжскай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва- ўсходняга боку вул. Школьнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна вул. Нясвіжскай у месцы скрыжавання з дарогай, якая вядзе ў в. Навапольцы.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню канька даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання прапануецца весці новае будаўніцтва з выкарыстаннем традыцыйных архітэктурных форм сядзібнай забудовы і традыцыйных будаўнічых матэрыялаў.

16. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана на тэрыторыі, якая прылягае да паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,72 га.

17. Межамі рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвіжскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж цотнага боку вул. Нясвіжскай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, поўдні, паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўночная, паўночна-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай, ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы прысядзібных участкаў уздоўж няцотнага боку вул. Школьнай.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню канька даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання прапануецца весці новае будаўніцтва з выкарыстаннем традыцыйных архітэктурных форм сядзібнай забудовы і традыцыйных будаўнічых матэрыялаў.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ўздоўж аўтамабільнай дарогі Мінск–Нясвіж з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 11,45 га.

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўднёва- заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад усходняга вугла зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да ўсходняга вугла жылога дома, размешчанага з паўднёва-ўсходняга боку дарогі Р-54 на правым беразе р. Гавязнянкі;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе жылога дома, размешчанага з паўднёва-ўсходняга боку дарогі Р-54 на правым беразе р. Гавязнянкі, далей у створы з ім ад усходняга вугла гэтага дома да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі дарогі Р-54; далей лінія, якая злучае гэту кропку і кропку скрыжавання левага берага вадасховішча з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй агароджай прысядзібных участкаў уздоўж паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходняй агароджай прысядзібных участкаў паўднёва-ўсходняга боку вул. Школьнай ад кропкі скрыжавання з левым берагам вадасховішча да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляюцца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТУ



24. Зона аховы культурнага пласту ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

25. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласту неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Царква

Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец

Стаўбцоўскага раёна

Мінскай вобласці»



Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Прадцечы ў в. Вішнявец Стаўбцоўскага раёна

Мінскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №16 от 07.06.2013 О некоторых вопросах пользования платными автомобильными дорогами Постановление Минтранс РБ №23 от 28.06.2013 Об установлении перечня топливных карт, посредством которых взимается плата за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам в режиме оплаты по факту, предоплаты и залоговая стоимость устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2013 О внесении изменений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №20 от 17.06.2013 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 июля 2007 г. № 42 и от 8 октября 2008 г. № 103 Постановление Минтранс РБ №14 от 31.05.2013 Об установлении формы свидетельства о подготовке, переподготовке водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №17-П от 11.06.2013 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №21 от 17.06.2013 О некоторых вопросах взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №22 от 17.06.2013 Об установлении минимального размера предоплаты и максимального размера остатка средств предоплаты для договоров пользования платными автомобильными дорогами Республики Беларусь в режиме предоплаты Постановление Минтранс РБ №27 от 31.07.2013 Об установлении перечня платежных систем, банковские платежные карточки которых используются для взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в увеличенном размере, платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в режиме предоплаты и залоговой стоимости устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №24 от 09.07.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 октября 2008 г. № 110