Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 27 02.05.2013 Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку запаўнення пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і прызнанні страціўшымі сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2007 г. № 37 і структурнага элемента пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2008 г. № 45

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ мая 2013 г. № 27 Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку запаўнення пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці і прызнанні страціўшымі сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2007 г. № 37 і структурнага элемента пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2008 г. № 45

На падставе пункта 5 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» і пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку запаўнення пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці.

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2007 г. № 37 «Аб зацвярджэнні ўзораў уліковых дакументаў і інструкцый аб парадку некаторых дзеянняў у дачыненні да гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 225, 8/17058);

падпункт 1.1 пункта 1 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2008 г. № 45 «Аб унясеннi змяненняў у некаторыя пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 67, 8/20413).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Брэсцкага абласнога Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

К.А.Сумар П.М.Руднік 08.04.2013.04.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Першы намеснік старшыні Віцебскага абласнога Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

А.М.Косінец У.Я.Кухараў 08.04.2013.04.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Мінскага абласнога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

У.А.Дворнік Б.В.Батура 09.04.2013.04.2013

УЗГОДНЕНА Старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта

С.Б.Шапіра 08.04.2013

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.05.2013 № 27

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку запаўнення пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак запаўнення пашпарта гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – пашпарт).

2. На гiсторыка-культурную каштоўнасць запаўняецца пашпарт па форме, устаноўленай згодна з дадаткам 2 да пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 40 «Аб зацвярджэнні некаторых форм» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 14, 8/15544).

Пашпарт запаўняецца як на комплексную гiсторыка-культурную каштоўнасць, так i на кожную гiсторыка-культурную каштоўнасць у яе складзе.

3. Пашпарт запаўняецца арганiзацыямi, якiя ажыццяўляюць дзейнасць у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

4. Пашпарт запаўняецца з дапамогай тэхнiчных сродкаў або рукапiсным спосабам у трох экзэмплярах, адзін з якіх захоўваецца ва ўласнiка (уладальнiка) гісторыка-культурнай каштоўнасці або ўладальнiка зямельнага ўчастка, на якiм размешчаны помнiк археалогii, а два другія перадаюцца ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і мясцовы выканаўчы i распарадчы орган, на тэрыторыі якога размешчана гісторыка-культурная каштоўнасць.

5. Пры запаўненнi пашпарта ў рэквiзiтах «назва i адрас» указваюцца назва i адрас гiсторыка-культурнай каштоўнасцi згодна з Дзяржаўным спiсам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны спіс).

Нiжэй указваецца пасада кiраўнiка i назва арганiзацыi, якая запоўніла пашпарт, подпiс кiраўнiка, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца), прозвiшча кiраўнiка.

6. Рэквiзiты «Назва», «Шыфр», «Катэгорыя» пашпарта змяшчаюць адпаведныя звесткi згодна з Дзяржаўным спiсам, дату i нумар пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб наданнi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi.

7. У рэквiзiце «Вiд» фiксуецца вiд гiсторыка-культурнай каштоўнасцi: матэрыяльная або нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць.

8. Для запаўнення рэквiзiту пашпарта «Тып» неабходна выбраць адпаведнае:

у рэквiзiце «А (матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)» адзначаецца рухомая або нерухомая гiсторыка-культурная каштоўнасць (дакументальны помнiк, запаведныя мясцiны, помнiк археалогii, помнiк архiтэктуры, помнiк гiсторыi, помнiк горадабудаўнiцтва, помнiк мастацтва);

у рэквiзiце «Б (нематэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць)» адзначаюцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор, мова, яе дыялекты, змест геральдычных, тапанiмiчных аб’ектаў i твораў народнага мастацтва, iншыя праяўленнi творчасцi чалавека.

9. Звесткi аб стылi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчаюцца ў рэквiзiце «Стыль», якi вызначаецца ўстойлiвымi кампазiцыйнымi, пластычнымi, каларыстычнымi, рытмiчнымi i iншымi мастацкiмi адзнакамi i з’яўляецца характэрным для таго або iншага часу.

10. У рэквiзiтах «Месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi», «Гiстарычны адрас», «Гiсторыя фармавання гiсторыка- культурнай каштоўнасцi» фiксуюцца:

10.1. месцазнаходжанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi па сучасным адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльным падзеле згодна з Дзяржаўным спiсам з указаннем вобласцi, раёна, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка і нумара будынка.

Пры гэтым рэквiзiт «раён» не запаўняецца, калі гісторыка- культурная каштоўнасць знаходзіцца ў сталiцы Рэспублікі Беларусь, абласных цэнтрах, гарадах абласнога падпарадкавання.

Рэквiзiты «плошча», «вулiца», «завулак» i «нумар будынка» не запаўняюцца, калi гiсторыка-культурная каштоўнасць знаходзiцца за межамi населенага пункта. У гэтым выпадку ўносяцца спасылкi на ўрочышча або прыродныя арыенцiры, якiя маюць доўгатэрмiновы характар;

10.2. гiстарычны адрас на момант узнiкнення гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i наступныя змены адраса гісторыка-культурнай каштоўнасці з указаннем губернi, павета, населенага пункта, плошчы, вулiцы, завулка i нумара будынка;

10.3. гiсторыя фармавання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi з пазначэннем абставін, якія папярэднічалі яе ўзнікненню. Таксама пазначаюцца віды работ, якія былі выкананы на гісторыка-культурнай каштоўнасці, дата іх выканання, прозвішча і ініцыялы стваральніка або аўтара.

11. Гiстарычнае i сучаснае выкарыстанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi фiксуецца ў рэквiзiце «Выкарыстанне».

12. У рэквiзiце «Уласнік (уладальнік) або носьбіт» фiксуецца ўласнiк (уладальнiк) або носьбіт гісторыка-культурнай каштоўнасцi, лакалiзацыя валодання (указваюцца межы ўласнасцi або валодання згодна з тэхнiчным пашпартам), форма ўласнасці, дата наступлення і заканчэння правоў уласнасці, дата і нумар рэгістрацыі ахоўнага абавязацельства.

13. Рэквiзiт «Тэхнiчная характарыстыка» змяшчае звесткi:

аб сучасным тэхнiчным стане (здавальняючы, нездавальняючы, аварыйны) – у рэквізіце «Сучасны тэхнічны стан»;

аб сучасных будаўнiчых матэрыялах – у рэквізіце «Асноўныя будаўнiчыя матэрыялы».

Адпаведныя рэквiзiты пашпарта змяшчаюць звесткi аб плошчы забудовы ў квадратных метрах, будаўнiчым аб’ёме ў кубiчных метрах, агульнай плошчы ў квадратных метрах, вышынi, даўжынi i шырынi гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ў метрах згодна з тэхнiчным пашпартам.

14. Апiсанне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi змяшчае звесткi аб архiтэктурных i гiстарычных асаблiвасцях, планiроўцы, аздабленнi фасадаў, колькасцi паверхаў, аконных i дзвярных праёмах i iх форме, вiдзе i матэрыяле, з якога ўсталяваны дах, наяўнасцi iншых элементаў (балконы, парталы i г.д.), а таксама iншую iнфармацыю, якая датычыць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Гэтыя звесткі фіксуюцца ў рэквізіце «Апісанне гісторыка-культурнай каштоўнасці».

15. У рэквiзiце «Элементы, якiя маюць свае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi» фiксуюцца элементы, якія маюць адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi, іх шыфр, назва, дата і катэгорыя.

16. Рэквiзiт «Гiстарычная даведка» змяшчае звесткi аб гiсторыi ўзнiкнення, асноўных этапах фармавання i развiцця гiсторыка- культурнай каштоўнасцi, падзеях i асобах, звязаных з помнiкам, гiсторыю даследаванняў помнiка.

17. У рэквiзiтах «Асноўная бiблiяграфiя», «Архiўныя крынiцы» фiксуюцца асноўная бiблiяграфiя i архiўныя крынiцы.

18. У рэквiзiце «Навуковы кiраўнiк» адзначаецца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) навуковага кiраўнiка з указаннем арганiзацыі, дзе ён працуе, а таксама адрас арганізацыі i тэлефон, дата і нумар прызначэння і нумар пасведчання на кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на матэрыяльных гiсторыка- культурных каштоўнасцях i (або) у зонах аховы нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей.

19. Рэквiзiты «Наяўнасць навукова-праектнай дакументацыi», «Праектная арганізацыя», «Назва i стадыя праектных работ», «Год распрацоўкi», «Нумар i дата заключэння Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь» змяшчаюць звесткi аб наяўнасцi навукова- праектнай дакументацыi з указаннем праектнай арганiзацыi, назвы i стадыi праектных работ, года распрацоўкi, нумара i даты заключэння Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

20. У рэквiзiце «Праект зон аховы» ўказваецца праектная арганiзацыя, якая распрацавала праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, назва праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, год распрацоўкi, дата i нумар пастановы Мiнiстэрства культуры Рэспублікі Беларусь, якой ён зацверджаны.

21. У рэквiзiце «Звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка- культурнай каштоўнасцi» змяшчаюцца звесткi аб фiксацыi нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi графiчнымi i тэхнiчнымi сродкамi.

22. У выпадку прадстаўлення ілюстрацыйнага матэрыялу ў рэквiзiце «Ілюстрацыйныя матэрыялы» робіцца адпаведны запіс з указаннем назвы такога матэрыялу і колькасці яго старонак.

23. У рэквiзiце «Дадатковыя звесткі аб падзеях і асобах, звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю» змяшчаюцца дадатковыя звесткі аб падзеях і асобах, звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

24. У рэквiзiтах «дата складання пашпарта» і «Складальнік» указваецца дата складання пашпарта, фiксуецца назва юрыдычнай асобы, пасада, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое маецца) асобы, якая запоўнiла пашпарт.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №16 от 07.06.2013 О некоторых вопросах пользования платными автомобильными дорогами Постановление Минтранс РБ №23 от 28.06.2013 Об установлении перечня топливных карт, посредством которых взимается плата за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам в режиме оплаты по факту, предоплаты и залоговая стоимость устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2013 О внесении изменений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №20 от 17.06.2013 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 июля 2007 г. № 42 и от 8 октября 2008 г. № 103 Постановление Минтранс РБ №14 от 31.05.2013 Об установлении формы свидетельства о подготовке, переподготовке водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №17-П от 11.06.2013 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №21 от 17.06.2013 О некоторых вопросах взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №22 от 17.06.2013 Об установлении минимального размера предоплаты и максимального размера остатка средств предоплаты для договоров пользования платными автомобильными дорогами Республики Беларусь в режиме предоплаты Постановление Минтранс РБ №27 от 31.07.2013 Об установлении перечня платежных систем, банковские платежные карточки которых используются для взимания платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в увеличенном размере, платы за проезд транспортных средств по платным автомобильным дорогам Республики Беларусь в режиме предоплаты и залоговой стоимости устройства электронной оплаты Постановление Минтранс РБ №24 от 09.07.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 октября 2008 г. № 110