Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 29 21.05.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы" па вул.1-я Волі ў г. Магілёве

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 мая 2019 г. № 29

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы» па вул. 1-я Волі ў г. Магілёве

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы» па вул. 1-я Волі ў г. Магілёве» (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь 21.05.2019 № 29

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы» па вул. 1-я Волі ў г. Магілёве

 

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы» па вул. 1-я Волі ў г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Комплекс Мікольскага манастыра ў межах агароджы: званіца, жылы дом (шпіталь), Мікольская царква, дэкаратыўнае аздабленне царквы – фрэскі сюжэтныя, фрэскі арнаментальныя, іканастас, арнаментальная лепка, Ануфрыеўская царква, агароджа з уязной брамай, па вул. 1-я Волі ў г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 511Г000017 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свята-Мікольскага манастыра.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы манастыра.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,6 га.

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана лініяй, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53.894204°, 30.345047°; 53.894357°, 30.346343°; 53.893650°, 30.346322°; 53.894204°, 30.345047°.

9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці ці размешчаны на яе тэрыторыі, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных элементаў, мастацкіх вартасцей) і пагаршэнне ўмоў успрымання будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без выканання патрабаванняў заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, у тым ліку без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы;

добраўпарадкаванне, якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншых).

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі перад уязной брамай, уздоўж агароджы манастыра, акружае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 2,6 га.

11.Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.894541°, 30.346988° да кропкі з каардынатамі 53.893891°, 30.347229°, далей на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з паўночнай агароджай зямельнага ўчастка па вул. Сурты, 12 і па паўночнай агароджы зямельнага ўчастка па вул. Сурты, 12 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Сурты, 12, далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы зямельнага ўчастка па вул. Сурты, 12 і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53.893625°, 30.346368°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.893625°, 30.346368° да кропкі з каардынатамі 53.892902°, 30.342061°;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.892902°, 30.342061° да кропкі з каардынатамі 53.893783°, 30.342014°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй агароджы манастыра ад кропкі з каардынатамі 53.893783°, 30.342014° да кропкі з каардынатамі 53.894541°, 30.346988°.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя размяшчэння аўтамабільнай стаянкі, звязанай з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі і захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.

14.Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,0 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.893625°, 30.346368° да кропкі з каардынатамі 53.893262°, 30.346322°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Сурты ад кропкі з каардынатамі 53.893262°, 30.346322° да кропкі з каардынатамі 53.892512°, 30.341996°;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.892512°, 30.341996 да кропкі з каардынатамі 53.892902°, 30.342061°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.892902°, 30.342061° да кропкі з каардынатамі 53.893625°, 30.346368°.

15.Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлены з усходняга боку Свята-Мікольскага манастыра.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,14 га.

Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая супадае з паўднёвай мяжой ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.893891°, 30.347229° да праезда, які ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.893891°, 30.347229° да кропкі з каардынатамі 53.893688°, 30.347296°;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай агароджы зямельнага ўчастка па вул. Сурты, 12 ад кропкі з каардынатамі 53.893688°, 30.347296° да кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці на ўсходняй узбочыне праезда, які ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй узбочыне праезда, які ідзе ўздоўж усходняга боку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

16.Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўсталяваны з паўночнага боку Свята-Мікольскага манастыра.

Плошча трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,78 га.

Межамі трэццяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж зав. Сялянскага ад кропкі з каардынатамі 53.895373°, 30.348575° да кропкі з каардынатамі 53.893407°, 30.349330°;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.893407°, 30.349330° да кропкі з каардынатамі 53.893405°, 30.348831°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.893405°, 30.348831° да кропкі з каардынатамі 53.894498°, 30.348383°; далей лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.894541°, 30.346988°; далей на паўднёвым усходзе – паўночна- заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з воссю зав. 1-га Рабочага; далей на паўднёвым захадзе – вось зав. 1-га Рабочага да кропкі з каардынатамі 53.894728°, 30.345478°.

17.На тэрыторыі трох участкаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху і без выкарыстання аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў, характэрных для гістарычнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў фасадаў гістарычных будынкаў, аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў, характэрных для гістарычнай забудовы і з павелічэннем вышыні рэканструяваных будынкаў больш за 6 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

18.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да вул. Вялікая Грамадзянская і вул. Малая Грамадзянская.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,6 га. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па восі вул. Вялікая Грамадзянская, далей па восі вул. Малая Грамадзянская ад кропкі з каардынатамі 53.896028°, 30.344343° да кропкі з каардынатамі 53.896022°, 30.347401°;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па восі зав. Слабадскога ад кропкі з каардынатамі 53.896022°, 30.347401° да кропкі з каардынатамі 53,895788°, 30.348423°; далей па лініі, якая ідзе ўздоўж зав. Сялянскага да кропкі з каардынатамі 53.895373°, 30.348575°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.895373°, 30.348575° да кропкі з каардынатамі 53.894575°, 30.344506°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.894575°, 30.344506° да кропкі з каардынатамі 53.895516°, 30.343937°; далей ідзе ў паўднёва- ўсходнім напрамку да кропкі з каардынатамі 53.894863°, 30.340416°;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.894863°, 30.340416° да кропкі з каардынатамі 53.895244°, 30.340157°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі вул. Вялікая Грамадзянская ад кропкі з каардынатамі 53.895244°, 30.340157° да кропкі з каардынатамі 53.896028°, 30.344343°.

19.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў фасадаў гістарычных будынкаў і вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху і без выкарыстання аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў, характэрных для гістарычнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай забудовы без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў фасадаў гістарычных будынкаў, аддзелачных матэрыялаў і каляровых рашэнняў, характэрных для гістарычнай забудовы і з павелічэннем вышыні рэканструяваных будынкаў больш за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;

усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 27 га.

21.Зона аховы ландшафту абмежавана лініяй, якая праходзіць праз кропкі з каардынатамі 53.894863°, 30.340416°; 53.895516°, 30.343937°; 53.894575°, 30.344506°; 53.894728°, 30.345478°; 53.893783°, 30.342014°; 53.892902°, 30.342061°; 53.892512°, 30.341996°; 53.893262°, 30.346322°; 53.893625°, 30.346368°; 53.893688°, 30.347296°; 53.894541°, 30.346988°; 53.894498°, 30.348383°; 53.893405°, 30.348831°; 53.893407°, 30.349330°; 53.892365°, 30.350497°; 53.890736°, 30.351200°; 53.890371°, 30.341133°.

22.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане, а таксама акрамя санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый, акрамя аднаўлення гістарычнай трасіроўкі вуліц на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов