Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 3 31.01.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ студзеня 2014 г. № 3

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.01.2014 № 3

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага (тэрыторыя былога парку, тэрыторыя параднага двара, будынак свірна) апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000362 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Луцэвіч Л.П. па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



7. Тэрыторыя комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае ў сябе фрагмент парку, размешчанага ўздоўж правага берага р. Свіслач, з гістарычным рэльефам у выглядзе прамавугольных тэрас, зялёнымі насаджэннямі, рэшткамі падмуркаў гістарычных пабудоў, а таксама асобна размешчаны фрагмент з руінамі стайні.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,06 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

для ўчастка з руінамі стайні – лінія, якая супадае з агарождай прыватнага ўчастка;

для тэрыторыі парку:

на захадзе – лінія, якая супадае са створам усходняга фасада будынка ТП-725-Каралішчавічы ад вул. Камуністычнай да р. Свіслач;

на поўначы – лінія, якая супадае з правым берагам р. Свіслач па ўрэзу вады;

на ўсходзе – лінія, якая супадае з мяжой зялёных насаджэнняў і лугу, з краем пешаходнай сцежкі, з паўночнай і заходняй мяжой адводу прысядзібнага ўчастка № 18 па вул. Камуністычнай, на якім гістарычна размяшчаўся парадны двор і галоўны сядзібны дом;

на поўдні – лінія, якая супадае з паўночным бокам вул. Камуністычнай (гістарычна – паркавай алеі).

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

знішчэнне ці пашкоджанне старых дрэў ва ўзросце 80 гадоў і болей;

правядзене работ, звязаных з парушэннем зямель і змяненнем гідралагічнага рэжыму тэрыторый;

стаянка механічных транспартных сродкаў, за выключэннем спецыяльна адведзенага ва ўстаноўленым парадку месца для стаянкі механічных транспартных сродкаў на ўчастку з руінамі стайні.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца:

правядзенне таксацыі зялёных насаджэнняў паркавай тэрыторыі з рэкамендацыямі па санацыі;

рэканструкцыя паркавай тэрыторыі з выяўленнем гістарычнай планіроўкі, захаваннем гістарычных пасадак і кансервацыяй падмуркаў гістарычных пабудоў;

рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне будынка стайні з прыстасаваннем пад актуальныя функцыі (гандлёвы аб’ект, аб’ект грамадскага харчавання – кафетэрый).



ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА



12. Ахоўная зона ўключае ў сябе тэрыторыю, на якой размяшчаўся парадны двор сядзібы, сядзібны дом, іншыя сядзібныя пабудовы, галоўны пад’езд да сядзібы ад паштовага тракту на Бабруйск.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,01 га.

13. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая супадае з усходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (тэрыторыі парку); на поўначы – лінія, якая супадае з мяжой населенага пункта, з усходняй мяжой прысядзібнага ўчастка № 14 па вул. Камуністычнай, з паўднёвымі межамі прысядзібных участкаў № 10А, 9, 8 па вул. Камуністычнай, далей у створы з імі да павароту дарогі;

на ўсходзе – лінія, якая супадае з папярэчнай воссю вул. Камуністычнай у месцы яе павароту на в. Мацэвічы;

на поўдні – лінія, якая супадае з паўночнымі межамі прысядзібных участкаў дамоў № 7, 17 па вул. Камуністычнай.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;

знос гістарычных аб’ектаў ці іх рэшткаў;

пракладка магістральных дарог;

узвядзенне суцэльных агароджаў вышынёй больш за паўтара метра;

знішчэнне ці пашкоджанне дрэў ва ўзросце 80 гадоў і болей;

правядзенне работ, звязаных з парушэннем зямель і змяненнем гідралагічнага рэжыму тэрыторый.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

кансервацыя рэшткаў гістарычных пабудоў;

дэмантаж дысгарманічных пабудоў і збудаванняў;

рэканструкцыя і аднаўленне страчаных дамінант (сядзібныя пабудовы) з прыстасаваннем іх пад актуальныя функцыі (элементы турыстычнай інфраструктуры – гасцявыя дамы);

рэканструкцыя (рамонт) жылых пабудоў без прыбудоў і павелічэння іх павярховасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы размешчана ўздоўж гістарычнага парку, часткова на тэрыторыі рэгулярнага парку, саду, агароду, гаспадарчай зоны і вакол касцёла, злучаючыся з фрагментам старога паштовага тракту. Уключае ў сябе пераважна аднапавярховую жылую забудову сярэдзіны – другой паловы ХХ стагоддзя, фрагменты гістарычнай забудовы (драўляныя жылыя, гаспадарчыя пабудовы XIX–XX стагоддзяў, касцёл XVIII – пачатку ХХ стагоддзя).

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 10,6 га.

17. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая супадае з заходняй мяжой прысядзібнага ўчастка № 99 па вул. Камуністычнай;

на поўначы – лінія, якая супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны, з мяжой населенага пункта ўздоўж правага берага р. Свіслач, з заходнім бокам вул. Камуністычнай і вул. Цэнтральнай, з межамі прысядзібных участкаў № 84, 80, 83 па вул. Цэнтральнай, з паўднёвым бокам вул. Саўгаснай;

на ўсходзе – лінія, якая супадае з межамі прысядзібных участкаў № 26, 24А па вул. Саўгаснай і № 86, 3 па вул. Цэнтральнай, з усходнім бокам вул. Цэнтральнай і вул. Камуністычнай, з мяжой прысядзібнага ўчастка № 7 па вул. Камуністычнай;

на поўдні – лінія, якая супадае з межамі прысядзібных участкаў № 1, 4 па вул. Артылерыйскай, № 2 па вул. Камсамольскай, праходзіць па межах прысядзібных участкаў і тэхнічных праездаў, па паўночнай мяжы ўчастка № 4 па вул. Маладзёжнай, паўднёвай мяжы ўчастка № 25А па вул. Камуністычнай, праходзіць па межах прысядзібных участкаў і бакоў тэхнічных праездаў да заходняй мяжы ўчастка № 99 па вул. Камуністычнай.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за пяць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых агароджаў сядзібных участкаў;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

знос гістарычных будынкаў пачатку ХХ стагоддзя;

знішчэнне ці пашкоджанне дрэў ва ўзросце 80 гадоў і болей;

размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны і водны басейны, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з двух участкаў.

Зона аховы ландшафту размешчана на захаваным фрагменце жывапіснага пойменнага ландшафту ўздоўж р. Свіслач.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 20,0 га.

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку старога рэчышча ад правага берага р. Свіслач да тэхнічнага праезду ўздоўж вул. Цэнтральнай з боку р. Свіслач;

на поўначы – лінія, якая супадае з паўднёвым бокам праезду да вул. Цэнтральнай у месцы павароту яе да р. Свіслач;

на ўсходзе – лінія, якая супадае з мяжой зоны рэгулявання забудовы ўздоўж дарогі ад вул. Цэнтральнай да вул. Камуністычнай;

на поўдні – лінія, якая супадае з межамі зоны рэгулявання забудовы, ахоўнай зоны і тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

гаспадарчая дзейнасць, якая не прычыняе шкоды ландшафту: сенакос, выпас жывёлы, палявыя і агародныя работы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы

С.Прушынскага апошняй чвэрці XVIII стагоддзя

ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці» Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы С.Прушынскага

апошняй чвэрці XVIII стагоддзя ў в. Каралішчавічы Мінскага раёна Мінскай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №3-П от 26.02.2014 Об установлении размеров отчислений в государственный внебюджетный фонд гражданской авиации Постановление Минтранс РБ №37 от 09.10.2013 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 февраля 2007 г. № 6 Постановление Минтранс РБ №12 от 06.05.2014 О введении в 2014 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования в летний период Постановление Минтранс РБ №13 от 08.05.2014 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №15 от 21.05.2014 Об установлении перечня автомобильных перевозчиков, обязанных выполнять автомобильные перевозки пассажиров транспортом общего пользования Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства"