Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 31 09.06.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленінская, 76"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ чэрвеня 2014 г. № 31

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна XIX стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленінская, 76»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна ХІХ стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленінская, 76».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.06.2014 № 31

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна ХІХ стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленінская, 76»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI



1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна ХІХ стагоддзя), г. Крычаў, вул. Ленінская, 76» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак былой паштовай станцыі (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) па вул. Ленiнскай, 76 у г. Крычаве Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 513Г000480 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi» па заказе дарожна-эксплуатацыйнага ўпраўлення № 77 рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўаўтадар» (далей – ДЭУ-77 РУП «Магілёўаўтадар»).

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,37 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца з паўночна-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнаці, далей лінія, якая ідзе ў створы з ўсходнім фасадам гаспадарчай пабудовы на адлегласць 5,5 м, далей лінія, якая ідзе да паўночнага вугла гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца з паўночна-ўсходняга боку гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі будынка па вул. Ленінскай, 76 да паўночнага боку праезнай часткі вул. Ленінскай;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночным баку праезнай часткі вул. Ленінскай на адлегласць 41,3 м, далей лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі будынка па вул. Ленінскай, 76 на адлегласць 15 м;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам гаспадарчай пабудовы, якая знаходзіцца з паўночна-заходняга боку ад гісторыка-культурнай каштоўнаці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, ствараюць значныя транспартныя і грузавыя патокі;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005).

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленні гістарычнага выгляду тэрыторыі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:

знос дысгарманічнага збудавання, якое знаходзіцца з паўднёвага боку ад гісторыка- культурнай каштоўнасці;

змена бетоннай агароджы тэрыторыі на празрыстую агароджу, від якой адпавядае гістарычнаму характару.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў. Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,27 га.

13. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па агароджы прысядзібнага ўчастка дома № 1 па вул. Гурыновіча да мяжы ахоўнай зоны;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі, якая належыць ДЭУ-77 РУП «Магілёўаўтадар»;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі, якая належыць ДЭУ-77 РУП «Магілёўаўтадар».

14. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўночным фасадам гаспадарчай пабудовы на прысядзібным участку дома па вул. Ленінскай, 74 да мяжы ахоўнай зоны;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібнага ўчастка дома па вул. Ленінскай, 74;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночным баку праезнай часткі вул. Ленінскай.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечны ў пажарным і выбуховым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

знос дысгарманічных пабудоў;

уладкаванне аўтастаянак;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца вынас за межы тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы дысгарманічнай гаспадарчай пабудовы. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці –

«Будынак былой паштовай станцыі

(сярэдзіна XIX стагоддзя),

г. Крычаў, вул. Ленінская, 76»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №225-Ц от 09.06.2014 О признании утратившими силу приказов Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 16 сентября 2003 г. № 386-Ц и от 13 октября 2008 г. № 455-Ц Постановление Минтранс РБ №2 от 06.02.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения Транспортной инспекцией Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь мероприятий технического (технологического, поверочного) характера Постановление Минтранс РБ №24 от 21.07.2014 О внесении изменения в авиационные правила "Контроль качества мероприятий по обеспечению защиты гражданской авиации Республики Беларусь от актов незаконного вмешательства" Постановление Минтранс РБ №23 от 16.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Авиационные правила воздушных перевозок пассажиров, багажа, грузов Постановление Минтранс РБ №25 от 22.07.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 декабря 2013 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №26 от 22.07.2014 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 мая 2014 г. № 12 Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь