Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 37 17.07.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - "Дом-крэпасць (1611-1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2014 г. № 37

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей – «Дом-крэпасць (1611–1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Дом-крэпасць (1611–1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2014 № 37

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Дом-крэпасць (1611– 1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Дом-крэпасць (1611– 1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка- культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Дом-крэпасць (1611–1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «2», якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 412Г000127 і 412Г000128 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Косціча Б.С. «АР-ДИ» па заказе ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНЫЯ ЗОНЫ



7. Ахоўная зона дома-крэпасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і з улікам захавання тэрыторыі першапачатковых фартыфікацыйных умацаванняў. Ахоўная зона акружае дом-крэпасць з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны дома-крэпасці складае 7,82 га.

8. Межамі ахоўнай зоны дома-крэпасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым каменi паўночна-ўсходняга краю асноўнага пад’езду да тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім краем праезнай часткі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі праезду ўздоўж сядзібнай забудовы; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім краі праезду ўздоўж сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці ста дзевяноста метраў на паўночны ўсход ад асноўнага пад’езду да тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі»; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці ста дзевяноста метраў на паўночны ўсход ад асноўнага пад’езду да тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі», да кропкі скрыжавання з гарызанталлю 166 м;

на поўдні, паўднёвым усходзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па гарызанталі 166 м, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці ста дзевяноста метраў на паўночны ўсход ад асноўнага пад’езду да тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі аўтадарогі Беняконі– Гайцюнішкі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі, і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з гарызанталлю 166 м да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга краю асноўнага пад’езду да тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Рэспубліканская псіхіятрычная клінічная бальніца «Гайцюнішкі».

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны дома-крэпасці забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дома-крэпасці дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў без павелічэння па плошчы і вышыні;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дома-крэпасці рэкамендуецца:

вынас дысгарманічнай забудовы па меры фізічнага зносу;

дэмантаж дысгарманічнай прыбудовы да дома-крэпасці;

аднаўленне страчаных элементаў фартыфікацыйных умацаванняў на падставе праведзеных комплексных навуковых даследаванняў. 12. Ахоўная зона рэшткаў капліцы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання каштоўнасці. Ахоўная зона рэшткаў капліцы займае тэрыторыю былых могілак.

Плошча ахоўнай зоны рэшткаў капліцы складае 0,44 га.

13. Межамі ахоўнай зоны рэшткаў капліцы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняга фасада рэшткаў капліцы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга фасада рэшткаў капліцы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга фасада рэшткаў капліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўднёвы ўсход ад паўднёва-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняга фасада рэшткаў капліцы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дваццаці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняга фасада рэшткаў капліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга фасада рэшткаў капліцы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дваццаці пяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняга фасада рэшткаў капліцы.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэшткаў капліцы забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэшткаў капліцы дазваляецца:

правядзенне работ па аднаўленні капліцы;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «О погребении и похоронном деле» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 107, 2/804), Санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі «Гигиенические требования к размещению, устройству и содержанию мест погребения», зацверджанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2008 г. № 222.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,59 га.

17. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці двухсот метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны рэшткаў капліцы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі дарогі Беняконі–Гайцюнішкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай першага ад рэшткаў капліцы прысядзібнага ўчастка;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй агароджай першага ад рэшткаў капліцы прысядзібнага ўчастка і па гэтай агароджы, па паўднёва- ўсходніх агароджах прысядзібных участкаў ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці двухсот метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны рэшткаў капліцы, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны дома- крэпасці; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўночна- ўсходняя, паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны дома-крэпасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі, ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны дома-крэпасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці двухсот метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны рэшткаў капліцы.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

У зону аховы ландшафту ўключана частка пойменнай тэрыторыі р. Жыжмы, сажалка, частка пойменнай тэрыторыі р. Вышэлкі.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 50,4 га.

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі аўтадарогі Вялікія Салечнікі–Канвалішкі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі, да кропкі скрыжавання з левым берагам р. Жыжмы;

на поўдні – левы бераг р. Жыжмы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі аўтадарогі Вялікія Салечнікі–Канвалішкі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з каналам, які ідзе ад р. Вышэлкі ў паўднёва-заходнім ад дома- крэпасці накірунку;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з каналам ад р. Вышэлкі ў накірунку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, ад кропкі скрыжавання з левым берагам р. Жыжмы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі аўтадарогі Беняконі–Гайцюнішкі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з каналам ад р. Вышэлкі ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі аўтадарогі Вялікія Салечнікі–Канвалішкі.

22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне сельскагаспадарчых работ;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

24. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту рэкамендуецца аднаўленне страчаных фартыфікацыйных умацаванняў і адпаведных ім элементаў ландшафту. ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

25. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

26. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482;

Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных каштоўнасцей –

«Дом-крэпасць (1611–1612 гады)

і рэшткі капліцы (1633 год)

у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці»



Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Дом-крэпасць (1611–1612 гады) і рэшткі капліцы (1633 год) у в. Гайцюнішкі Воранаўскага раёна

Гродзенскай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №28 от 18.08.2014 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 сентября 2005 г. № 54 и от 26 октября 2007 г. № 63 Постановление Минтранс РБ №32 от 10.09.2014 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №34 от 29.09.2014 Об установлении формы свидетельства о повышении квалификации водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев