Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 38 22.07.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2014 г. № 38

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці.

  Міністр Б.У.Святлоў

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2014 № 38

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3», унесеных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

Свята-Троіцкі сабор (1873 год) па вул. Кірава ў г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці, шыфр 513Г000538;

брацкая магіла (1943 год) у скверы па вул. Кірава ў г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці, шыфр 513Г000539;

будынак (пачатак ХХ стагоддзя) па вул. Камсамольскай, 22 у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці, шыфр 513Г000537;

царква (1891 год) па вул. Першамайскай у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці, шыфр 513Г000540.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Хоцімскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўныя зоны, зоны рэгулявання забудовы, зоны аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНЫЯ ЗОНЫ



7. Ахоўныя зоны ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

8. Для Свята-Троіцкага сабора і брацкай магілы ўстаноўлена агульная ахоўная зона.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,89 га.

Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сквера, у якім знаходзіцца брацкая магіла, і далей уздоўж агароджы тэрыторыі Свята- Троіцкага сабора ў межах вул. Камсамольская–Кірава–Ленінская.

9. Плошча ахоўнай зоны будынка па вул. Камсамольскай, 22 складае 0,14 га.

Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка, які адносіцца да будынка па вул. Камсамольскай, 22.

10. Плошча ахоўнай зоны царквы складае 0,12 га.

Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц высокіх суцэльных агароджаў.

12. На тэрыторыі ахоўных зон дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц празрыстых агароджаў вышынёй не больш за 1,2 м;

рэканструкцыя гаспадарчых будынкаў, размешчаных на дваровай тэрыторыі будынка па вул. Камсамольскай, 22, без павелічэння іх параметраў.



ГЛАВА 3

ЗОНЫ РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



13. Зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка- культурных каштоўнасцей.

Зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены для Свята-Троіцкага сабора і брацкай магілы па вул. Кірава, будынка па вул. Камсамольскай, 22.

14. Плошча зоны рэгулявання забудовы Свята-Троіцкага сабора і брацкай магілы складае 3,1 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Камсамольскай ад будынка № 4 да паўночна-заходняга кута агароджы тэрыторыі сквера, у якім знаходзіцца брацкая магіла;

на паўночным усходзе, паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Камсамольскай, ад паўночна- ўсходняга кута агароджы тэрыторыі сквера да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходніх фасадаў будынка сярэдняй школы № 1 па вул. Ленінскай; на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходніх фасадаў будынка сярэдняй школы № 1 да перасячэння з агароджай тэрыторыі сярэдняй школы № 1 па вул. Ленінскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сярэдняй школы № 1 па вул. Ленінскай, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на адлегласць 30 м;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад апошняй кропкі папярэдняй лініі перпендыкулярна вул. Ленінскай да перасячэння з вул. Садовай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Садовай ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да паўднёва-ўсходняга кута прысядзібнага ўчастка па вул. Садовай, 11;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы прысядзібнага ўчастка па вул. Садовай, 11 і далей уздоўж агароджы тэрыторыі сквера да вул. Ленінскай;

на паўднёвым усходзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сквера да перасячэння з вул. Садовай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Садовай ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на адлегласць 70 м;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна вул. Садовай ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да перасячэння з вул. Камсамольскай.

15. Плошча зоны рэгулявання забудовы будынка па вул. Камсамольскай, 22 складае 1,2 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Камсамольскай ад паўднёва- заходняга кута прысядзібнага ўчастка, размешчанага на перасячэнні з зав. Гогалеўскім, да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Камсамольскай, 18;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Камсамольскай, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка, які адносіцца да будынка па вул. Камсамольскай, 22;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Камсамольскай, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да паўднёва-заходняга кута зямельнага ўчастка, які адносіцца да будынка па вул. Камсамольскай, 22;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны будынка па вул. Камсамольскай, 22;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна напрамку вул. Камсамольскай, ад паўднёва-ўсходняга кута зямельнага ўчастка будынка па вул. Камсамольскай, 22 да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Камсамольскай, 26;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Камсамольскай, 26, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да перасячэння з няцотным бокам вул. Камсамольскай і далей углыбіню квартала на адлегласць 30 м;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна вул. Камсамольскай, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да перасячэння з зав. Гогалеўскім;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе уздоўж зав. Гогалеўскага, ад апошняй кропкі папярэдняй лініі да паўднёва-заходняга кута прысядзібнага ўчастка на перасячэнні з вул. Камсамольскай.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

новае будаўніцтва не вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

рэканструкцыя будынка па вул. Камсамольскай, 20а з мадэрнізацыяй фасадаў; мадэрнізацыя фасадаў гандлёвых будынкаў першай паловы ХХ ст. па вул. Кірава.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца дэмантаж дысгарманічнага гаспадарчага будынка (гаража), размешчанага паміж будынкамі № 22 і 24 па вул. Камсамольскай.



ГЛАВА 4

ЗОНЫ АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



19. Зоны аховы ландшафту ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Зоны аховы ландшафту ўстаноўлены для Свята-Троіцкага сабора і брацкай магілы па вул. Кірава, царквы па вул. Першамайскай.

20. Плошча зоны аховы ландшафту Свята-Троіцкага сабора і брацкай магілы па вул. Кірава складае 0,86 га.

Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі сквера у межах вуліц Ленінская–Першамайская–Садовая–Кірава.

21. Плошча зоны аховы ландшафту царквы складае 2,2 га.

Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі могілак у межах вул. Пушкінская–Я.Коласа–Першамайская;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі могілак па вул. Першамайскай ад паўднёвага кута агароджы могілак да паўднёвага кута агароджы тэрыторыі царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны будынка царквы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы тэрыторыі могілак па вул. Першамайскай ад заходняга кута агароджы тэрыторыі царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы да заходняга кута агароджы тэрыторыі могілак.

22. У зонах аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый.

23. У зонах аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі;

аднаўленне страчаных пасадак;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

рэканструкцыя або замена атракцыёнаў;

рэканструкцыя будынкаў, размешчаных па вул. Садовай, 11, без павелічэння іх параметраў. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных каштоўнасцей

у г.п. Хоцімску Магілёўскай вобласці

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №28 от 18.08.2014 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 сентября 2005 г. № 54 и от 26 октября 2007 г. № 63 Постановление Минтранс РБ №32 от 10.09.2014 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №34 от 29.09.2014 Об установлении формы свидетельства о повышении квалификации водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев