Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 39 22.07.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці "Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2014 г. № 39

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2014 № 39

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Рэшткі былой сядзібы: палац, парк, гаспадарчыя пабудовы (сярэдзіна ХІХ стагоддзя) у в. Грымяча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляюцца гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000345 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе сумеснага прадпрыемства «ВЭСКОБЕЛ» таварыства з абмежаванай адказнасцю.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зоны рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца. ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Тэрыторыя гiсторыка-культурнай каштоўнасці ўключае ў сябе гістарычную паркавую зону палаца, партэр, рэшткі брукаванай дарогі і бутавай агароджы былой сядзібы Пузынаў.

Плошча тэрыторыі гiсторыка-культурнай каштоўнасці складае 11,98 га.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з тэрыторыяй гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па левым беразе ракі Пульва;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па правым беразе безыменнага ручая;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім боку бутавай агароджы былой сядзібы;

на ўсходзе – лінія, якае ідзе па мяжы прыватнай забудовы і ўсходнім боку брукаванай дарогі да былой сядзібы.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва;

знос гістарычных будынкаў, збудаванняў і рэшткаў збудаванняў;

высечка дрэў і іншых насаджэнняў без праекта аднаўлення парку.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляюцца:

рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы з прыстасаваннем да сучасных патрэбаў існуючых састаўных элементаў гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

аднаўленне страчаных гістарычных элементаў сядзібы;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

рэстаўрацыя парку з захаваннем усіх гістарычных элементаў – планіровачнай структуры, зялёных насаджэнняў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

добраўпарадкаванне тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам: работы, звязаныя з уладкаваннем дарог i дарожак, вонкавага асвятлення, азеляненнем, забеспячэннем iншых формаў упарадкавання, выклiканых патрабаваннямi сучаснага выкарыстання, але не парушаючых гiстарычнае асяроддзе;

ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая не перашкаджае гістарычнаму характару тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,39 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы прыватнай забудовы і ўсходнім боку брукаванай дарогі да былой сядзібы;

на поўначы – лінія, якая ідзе па ўскрайку зялёнага масіву;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе паралельна ўсходняму боку брукаванай дарогі да былой сядзібы на адлегласці 50 м ад яе;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёвай мяжы прыватнай забудовы.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць транспартныя нагрузкі альбо забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца пажара- і выбухованебяспечнымі;

знос гістарычных будынкаў, збудаванняў і рэшткаў гістарычных збудаванняў; высечка старых дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

новае будаўніцтва вышынёй да 8,0 м ад узроўню дзённай паверхні да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючых прыватных будынкаў і збудаванняў з павелічэннем вышыні да 8,0 м;

знос малакаштоўнай забудовы, дысгарманічных прыбудоў і агароджаў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

традыцыйнае землекарыстанне – агародніцтва, сенакос, санітарная высечка зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 4,32 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па мяжы зялёнага масіву;

на паўднёвым захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы зялёнага масіву ўздоўж левага боку безыменнага ручая, далей паралельна дарозе да былой сядзібы на адлегласці 50 м ад яе заходняга боку;

на паўднёвым усходзе і ўсходзе – лінія, якая ідзе паралельна дарозе да былой сядзібы на адлегласці 6 м ад яе ўсходняга боку, далей па мяжы зялёнага масіву ўздоўж левага берага ручая, далей у створы з усходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

новае капітальнае будаўніцтва;

змена характару ландшафту і высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей);

пракладка новых транспартных камунікацый.

25. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

размяшчэнне аб’ектаў інфраструктуры гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі, якое не парушае традыцыйны характар ландшафту;

гаспадарчая дзейнасць, якая не парушае і не скажае традыцыйны характар ландшафту;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Рэшткі былой сядзібы (сярэдзіна

XIX стагоддзя) у в. Грымяча

Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №28 от 18.08.2014 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 сентября 2005 г. № 54 и от 26 октября 2007 г. № 63 Постановление Минтранс РБ №32 от 10.09.2014 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №34 от 29.09.2014 Об установлении формы свидетельства о повышении квалификации водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев