Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 4 07.02.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Помнік П.І.Купрыянаву" на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2019 г. № 4

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г.

№ 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

07.02.2019 № 4

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Помнік П.І.Купрыянаву з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000575 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ААТ «БЕЛАЗ» кіруючай кампаніі холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

4.Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы яе тэрыторыі, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

7.Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання помніка П.І.Купрыянаву.

Плошча ахоўнай зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,08 га.

9.Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі праспекта Леніна да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па вонкавым баку дэкаратыўнай сценкі вакол помніка П.І.Купрыянаву; далей – лінія, якая ідзе па вонкавым баку дэкаратыўнай сценкі вакол помніка П.І.Купрыянаву да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі праспекта Леніна.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высаджванне зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік П.І.Купрыянаву; устаноўка рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе ландшафтнага аналізу прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці і зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У зону аховы ландшафту ўключана частка паркавай тэрыторыі, якая з’яўляецца фонам для помніка П.І.Купрыянаву.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,12 га.

12.Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м у бок паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 20 м у бок паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці; далей – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі на адлегласць 20 м да паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №24 от 11.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 11 октября 2013 г. № 39 Постановление Минтранс РБ №30 от 11.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 марта 2019 г. № 10 Постановление Минтранс РБ №35 от 19.06.2019 Об установлении классификации работ по реконструкции, эксплуатации (содержанию и текущему ремонту), капитальному ремонту автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №31 от 17.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №32 от 17.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 декабря 2004 г. № 48 Постановление Минтранс РБ №38 от 19.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 сентября 2017 г. № 30-П Постановление Минтранс РБ №23 от 01.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 27 октября 2005 г. № 62 Постановление Минтранс РБ №34 от 18.06.2019 Об утверждении Инструкции о порядке отнесения улиц населенных пунктов к автомобильным дорогам Постановление Минтранс РБ №20 от 15.08.2018 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 апреля 2008 г. № 59