Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 40 22.07.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей "Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2014 г. № 40

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2014 № 40

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Камянецкая вежа і будынак былой польскай школы па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Камянецкая вежа (ХІІІ стагоддзе) на левым беразе р. Лясная ў г. Камянец Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «0», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 110Г000321 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Будынак былой польскай школы (1920-я гады) па вул. Леніна, 1 у г. Камянец Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000322 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

4. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўстановы культуры «Брэсцкі абласны краязнаўчы музей».

5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. 7. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



8. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Межы зоны аховы культурнага пласта супадаюць з межамі ахоўнай зоны.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,21 га.

9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы –лінія, якая ідзе па паўднёвым боку вул. Набярэжнай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй мяжы ўчастка па вул. Набярэжнай, 6;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з мяжой прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 5, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім тарцавым фасадам будынка сярэдняй школы № 1 да перакрыжавання з праездам да будынка былой польскай школы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім боку праезду да будынка былой польскай школы.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

правядзенне земляных работ без кваліфікаванага нагляду археолагаў або археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Национальный правовой интернет-портал Республики Беларусь, 27.07.2012, 5/36005).

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка- культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,82 га.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца замкнёная ламаная лінія, якая ідзе па паўднёвым, заходнім і паўночным фасадах будынка раённай бібліятэкі па вул. Леніна, 3, далей па мяжы ўчасткаў прыватнай забудовы па вул. Набярэжнай, 6, 8, 10, 12, вул. Леніна, 3, 5, 7, вул. Піўненкі, 1–11.

14. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй паўночнага боку вул. Леніна, далей па межах участкаў забудовы па вул. Пагранічнай, 4, 6, 8;

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе па паўночнай мяжы ўчасткаў па вул. Пагранічнай, 4, 6, 8, далей па мяжы ахоўнай зоны;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка сярэдняй школы № 1 да чырвонай лініі вул. Леніна. 15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў, якія парушаюць гістарычны выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці і традыцыйнае асяроддзе;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

змена трасіроўкі гістарычных вуліц;

знос і змена фасадаў гістарычных будынкаў па вул. Пагранічнай, 10, вул. Набярэжнай, 8, 12, 35.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышынёй не больш за два паверхі з мансардай альбо мезанінам;

рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай забудовы з павелічэннем яе вышыні да двух паверхаў з мансардай;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца правядзенне рэканструкцыі дысгарманічнага будынка сярэдняй школы № 1 з мэтай яго адаптацыі да гістарычнага асяроддзя.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



18. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і захавання іх прыроднага асяроддзя.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

Агульная плошча зоны аховы ландшафту складае 4,06 га.

19. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы ўчасткаў прыватнай забудовы па вул. Набярэжнай, 1, 3, 5, 7, 9, далей па левым беразе р. Лясная;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы ўчасткаў прыватнай забудовы па вул. Набярэжнай, 29, далей да мяжы зоны рэгулявання забудовы;

на поўдні – лінія, якая ідзе па паўночным боку вул. Пагранічнай да мяжы зоны рэгулявання забудовы.

20. Тэрыторыя другога ўчастка зоны аховы ландшафту супадае з тэрыторыяй сквера па вул. Леніна і незабудаваным участкам паміж будынкамі раённай бібліятэкі і сярэдняй школы № 1.

21. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва капітальных будынкаў;

змяненне характару ландшафту;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

высечка дрэў, узрост якіх 80 гадоў і болей;

пракладка новых транспартных камунікацый.

22. У зоне аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якое не парушае існуючы характар тэрыторыі;

гаспадарчая дзейнасць, якая не парушае і не скажае традыцыйны характар ландшафту;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурных

каштоўнасцей – «Камянецкая вежа і будынак

былой польскай школы па вул. Леніна, 1

у г. Камянец Брэсцкай вобласці»

Другие НПА

Приказ Минтранс РБ №293-Ц от 04.08.2014 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 декабря 2003 г. № 565-Ц Постановление Минтранс РБ №22 от 09.07.2014 О внесении изменений и дополнений в Инструкцию о порядке представления к награждению нагрудным знаком Министерства транспорта и коммуникаций "За работу без аварий" Постановление Минтранс РБ №19 от 24.06.2014 О внесении изменений и дополнений в некоторые постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №27 от 18.08.2014 Об утверждении Инструкции о порядке проведения открытого конкурсного отбора и экспертизы проектов (работ) для их финансирования за счет средств инновационного фонда Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №28 от 18.08.2014 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 сентября 2005 г. № 54 и от 26 октября 2007 г. № 63 Постановление Минтранс РБ №32 от 10.09.2014 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №34 от 29.09.2014 Об установлении формы свидетельства о повышении квалификации водителей механических транспортных средств (за исключением колесных тракторов) Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев