Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 41 05.07.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2013 г. № 41 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в.Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2013 № 41

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000602 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах знешняга абрысу сцен, якія захаваліся, уключаючы ўнутраны дворык з фундаментамі існаваўшых пабудоў.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,9 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца на поўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на паўночным захадзе лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва- ўсходняй, паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй сценам гісторыка- культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА



11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, з улікам тэрыторыі найбольш верагоднага абваднення замка.

Плошча ахоўнай зоны складае 6,8 га.

12. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, на поўначы – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга, паўднёвага краёў праезнай часткі вул. Смаргонскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім краі дарожкі ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкі на вул. Замкавай;

на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўднёва-ўсходнім краях дарожкі ад вул. Смаргонскай да мастка праз прыток р. Краўлянкі на вул. Замкавай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёвага краю праезнай часткі вул. Смаргонскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай; далей, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай да кропкі скрыжавання з правым берагам р. Краўлянкі;

на ўсходзе, на поўдні, на паўднёвым захадзе – правы бераг р. Краўлянкі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка; далей лінія, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй сцяны замка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Багданаўскай;

на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва- заходняй сцяны замка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Багданаўскай праз вугал павароту восі вул. Багданаўскай; далей на поўдні – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Багданаўскай праз вугал павароту восі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад вяршыні вугла павароту восі вул. Багданаўскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга краю праезнай часткі вул. Смаргонскай.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў з прыбудовамі і павелічэннем павярховасці.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

выкарыстанне існуючых будынкаў пад аб’екты інфраструктуры.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца вынас забудовы па меры фізічнага зносу.



ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца уздоўж асноўных вуліц в. Крэва і складаецца з пяці ўчасткаў аднаго рэжыму ўтрымання.

17. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага, паўночна-ўсходняга, заходняга, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 20,13 га.

18. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Савецкай на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання яе з воссю вул. Ашмянскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой праезду да будынка сельскага савета да кропкі скрыжавання з лініяй , якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Савецкай; далей на ўсходзе, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Савецкай, на адлегласці шасцідзесяці метраў на ўсход ад восі вул. Ашмянскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на захад ад правага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку; далей лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на захад ад правага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Ашмянскай; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Ашмянскай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага ручая да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы прысядзібных участкаў ўздоўж паўночна-ўсходняга боку вул. Смаргонскай; далей на паўночным усходзе, на паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы прысядзібных участкаў, якія ідуць на адлегласці шасцідзесяці метраў на поўнач ад восі вул. Смаргонскай, уключаючы касцельныя пабудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі да могілак; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва- заходнім краі дарогі да могілак і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Смаргонскай; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Смаргонскай і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі завулка, які ідзе ад вул. Смаргонскай да вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны;

на захадзе – усходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Смаргонскай, да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны;

на поўдні, на паўднёвым захадзе, на паўднёвым усходзе, на поўначы, на ўсходзе, на паўночным усходзе – паўночная, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёвая, заходняя, паўднёва-заходняя межы ахоўнай зоны;

на паўночным усходзе, на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на поўдні, на ўсходзе, на поўдні – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўднёвая, ўсходняя, паўднёвая межы прысядзібных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкі ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай;

на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім, паўднёва-ўсходнім краях праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з паўднёвай мяжой прысядзібных участкаў ўздоўж правага берага р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай;

на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва- ўсходнім краі праезду да будынка сельскага савета;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезду да будынка сельскага савета і ў створы з ім, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці дзевяноста метраў на захад ад восі паўднёвай часткі вул. Багданаўскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Савецкай на адлегласці ста пяцідзесяці метраў ад кропкі скрыжавання з воссю вул. Ашмянскай.

19. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночнага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Ашмянскай паміж двума ручаямі, якія ўпадаюць у р. Краўлянку.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,43 га.

20. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на ўсход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны ўсход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку;

на паўднёвым захадзе, на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны ўсход, усход ад левага берага першага ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўночны захад ад правага берага другога ручая, які ўпадае ў р. Краўлянку, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Ашмянскай.

21. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўночна-ўсходняга і ўсходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Зарэчнай.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,78 га.

22. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на ўсходзе, на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па заходнім, паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай;

на паўднёвым захадзе, на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы захад, захад ад паўднёва-заходняга, заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы апошняга па гэтым баку вул. Зарэчнай прысядзібнага ўчастка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад левага берага р. Краўлянкі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на захад ад заходняга краю праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай.

23. Чацвёрты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з усходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да ўсходняга боку вул. Дзяржынскага і акружаны з усіх бакоў зонай аховы ландшафту.

Плошча чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 1,08 га.

24. Межамі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад восі вул. Дзяржынскага;

на паўночным усходзе, на ўсходзе, на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны усход, усход, паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай, да кропкі скрыжавання з воссю дарожкі на Юр’еву гару;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па восі дарожкі на Юр’еву гару, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі вул. Дзяржынскага;

на паўночным захадзе, на захадзе, на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім, заходнім, паўднёва-заходнім краях вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па восі дарожкі на Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Замкавай.

25. Пяты ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўднёвага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці па абодва бакі вул. Дзяржынскага.

Плошча пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,9 га.

26. Межамі пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзібнага ўчастка, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўночны захад ад восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходнім краем праезнай часткі вул. Дзяржынскага; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночным краі дарожкі, абгінаючай з поўдня Юр’еву гару, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўднёвы ўсход ад восі вул. Дзяржынскага да кропкі скрыжавання з воссю вул. Дзяржынскага;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Дзяржынскага праз кропку яе скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці трыццаці пяці метраў на паўночны захад ад восі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна восі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы першага па гэтым баку вул. Дзяржынскага прысядзібнага ўчастка.

27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчыка даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых будынкаў без павелічэння павярховасці.

28. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы прапануецца весці новае будаўніцтва з выкарыстаннем традыцыйных архітэктурных формаў сядзібнай забудовы і традыцыйных будаўнічых матэрыялаў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



29. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання найбольш важных элементаў гістарычнага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту размяшчаецца з паўночнага, паўночна- ўсходняга, усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва- заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з двух участкаў.

30. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з паўночнага боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 7,92 га.

31. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, на поўначы, на захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёвай, усходняй агароджам каталіцкіх могілак ад вяршыні заходняга вугла агароджы да вяршыні ўсходняга вугла;

на паўночным усходзе – лінія, якая злучае вяршыню ўсходняга вугла агароджы каталіцкіх могілак і вяршыню заходняга вугла праваслаўных могілак; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй агароджы праваслаўных могілак да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак, да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы:

на паўднёвым усходзе, на паўднёвым захадзе, на захадзе – паўночна- заходняя, паўночна-ўсходняя, усходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі дарогі, якая вядзе да могілак, да кропкі скрыжавання з лініяй даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восі вул. Савецкай, якая ідзе на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання гэтай восі з воссю вул. Ашмянскай, уключаючы тэрыторыю па пяць метраў з боку кожнага берага ўздоўж ручаёў, якія ўпадаюць у р. Краўлянку;

на паўночным захадзе – лінія, якая злучае кропку скрыжавання лініі даўжынёй шэсцьдзясят метраў ад восі вул. Савецкай, якая ідзе на адлегласці ста пяцідзесяці метраў на поўнач ад кропкі скрыжавання гэтай восі з воссю вул. Ашмянскай, з вяршыняй заходняга вугла тэрыторыі каталіцкіх могілак.

32. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту займае тэрыторыю з усходняга, паўднёва-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 23,57 га.

33. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўночна-заходняя, заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва- ўсходняя межы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, якая мае накірунак захад-усход;

на поўдні – лінія, якая ідзе ў створы з участкам дарогі на Маладзечна, у якую пераходзіць вул. Зарэчная, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі дарогі на Маладзечна, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, ад кропкі скрыжавання з паўднёва- заходняй мяжой пятага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Багданаўскай, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Дзяржынскага, да кропкі скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкі; далей на поўдні – левы бераг р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з левым берагам р. Краўлянкі да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўночным усходзе, на паўночным захадзе, на захадзе – паўднёва- заходняя, паўднёва-ўсходняя, усходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўднёвай мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на поўначы, на паўночным захадзе – паўднёвая, паўднёва-ўсходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходнім краі праезнай часткі вул. Зарэчнай.

34. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

35. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне сельскагаспадарчых работ;

выкананне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 6

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

36. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны, зоны аховы ландшафту, якая ахоплівае Юр’еву гару.

37. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005). Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Фрагменты

замка XIV ст. у в. Крэва

Смаргонскага раёна

Гродзенскай вобласці»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – фрагментаў

замка XIV ст. у в. Крэва Смаргонскага раёна

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №24 от 09.07.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 октября 2008 г. № 110 Постановление Минтранс РБ №25/28 от 09.07.2013 Об утверждении Инструкции о порядке проведения контроля состояния водителей механических транспортных средств, самоходных машин на предмет нахождения в состоянии алкогольного опьянения или в состоянии, вызванном употреблением наркотических средств, психотропных, токсических или других одурманивающих веществ Постановление Минтранс РБ №26 от 10.07.2013 О внесении изменений и дополнений в некоторые авиационные правила Постановление Минтранс РБ №32 от 16.08.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №28 от 31.07.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №31 от 16.08.2013 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям)