Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 43 16.07.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2013 г. № 43 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Інструкцыю аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры», зацверджаную пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2007 г. № 52 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 41, 8/17917), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яе ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік Старшыня Міністра фінансаў Брэсцкага абласнога Рэспублікі Беларусь выканаўчага камітэта

У.В.Амарын К.А.Сумар 12.07.2013.07.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Выконваючы абавязкі старшыні, Віцебскага абласнога першы намеснік старшыні выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога

А.М.Косінец выканаўчага камітэта 05.07.2013 В.Л.Банчук.07.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Старшыня Гродзенскага абласнога Мінскага абласнога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

І.А.Жук Б.В.Батура 08.07.2013.07.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Магілёўскага абласнога Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

П.М.Руднік М.А.Ладуцька 15.07.2013.07.2013



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.12.2007 № 52

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2013 № 43)

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры»



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» (далей – конкурс).

2. Конкурс праводзіцца ў мэтах узмацнення ролі публічных бібліятэк у фарміраванні нацыянальнай свядомасці насельніцтва, распаўсюджвання ідэі беларускасці, прапаганды нацыянальнай спадчыны, гісторыі, літаратуры, мовы, народнай культуры, падтрымкі і развіцця чытання.

3. Арганізацыя і правядзенне конкурсу ажыццяўляюцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь (далей – Міністэрства культуры), структурнымі падраздзяленнямі абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне культуры (далей – аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам), дзяржаўнай установай «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», абласнымі бібліятэкамі, дзяржаўнай установай «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска», дзяржаўнай установай «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» (далей – арганізатары конкурсу).

4. Конкурс з’яўляецца адкрытым, праводзіцца штогод.

5. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

«За значны ўклад у выхаваўчую работу з падрастаючым пакаленнем»;

«За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы»;

«За пошукавую і даследчую працу»;

«За падтрымку і развіццё чытання».

6. Крытэрыямі ацэнкі конкурсных матэрыялаў з’яўляюцца:

тэарэтычная і практычная значнасць;

навізна і арыгінальнасць;

паўната і дакладнасць інфармацыі аб рабоце ўдзельніка па абраным напрамку дзейнасці;

лагічнасць, паслядоўнасць выкладання.

7. У конкурсе прымаюць удзел публічныя бібліятэкі, падпарадкаваныя мясцовым выканаўчым і распарадчым органам (далей – удзельнікі).

8. Конкурс праводзіцца ў два этапы: абласны і рэспубліканскі.

9. Для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу ўдзельнікі прадстаўляюць да 1 лютага года правядзення конкурсу ў абласныя бібліятэкі, дзяржаўную ўстанову «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска», дзяржаўную ўстанову «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» наступныя конкурсныя матэрыялы:

заяўку на ўдзел у конкурсе з указаннем абранай намінацыі;

інфармацыйную даведку, у якой указваюцца пазабюджэтны разліковы рахунак, код, адрас, тэлефон, прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку (пры яго наяўнасці) кіраўніка бібліятэкі;

аналітычную даведку, якая ўключае асноўныя паказчыкі дзейнасці бібліятэкі за апошнія тры гады;

аналітычную даведку аб дзейнасці бібліятэкі за апошнія тры гады па адным з абраных накірункаў:

папулярызацыя беларускай літаратуры, мовы, народных традыцый, свят, абрадаў;

работа па ўзбагачэнню фондаў нацыянальнымі літаратурнымі творамі;

збор і сістэматызацыя этнаграфічных, фальклорных, тапанімічных матэрыялаў рэгіёну, падрыхтоўка нарысаў аб земляках, помніках архітэктуры і прыроды краю;

напісанне гісторыі населенага пункта, бібліятэкі (школы, арганізацыі і гэтак далей);

ушанаванне імёнаў знакамітых землякоў і лепшых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры;

работа з дзецьмі і моладдзю па патрыятычным выхаванні, распаўсюджванні экалагічных ведаў і фарміраванні экалагічнай культуры;

укараненне інавацыйных тэхналогій і форм абслугоўвання карыстальнікаў;

падтрымка і развіццё чытання; захаванне традыцый сямейнага чытання;

стварэнне папячыцельскіх, чытацкіх саветаў і клубаў.

10. Дадаткова да конкурсных матэрыялаў, указаных у пункце 9 дадзенай Інструкцыі, удзельнікі могуць прадстаўляць:

матэрыялы па папулярызацыі нацыянальнай культуры (сцэнарыі, апісанні мерапрыемстваў, насценныя газеты, рукапісныя часопісы, фотаматэрыялы і інш.);

фатаграфіі бібліятэкі;

водгукі карыстальнікаў аб дзейнасці бібліятэкі;

публікацыі аб бібліятэцы, змешчаныя ў сродках масавай інфармацыі.

11. Для забеспячэння правядзення рэспубліканскага этапу конкурсу ствараецца журы, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў (па ўзгадненню з іх кіраўнікамі), дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі», абласных бібліятэк, грамадскіх аб’яднанняў і іншых зацікаўленых арганізацый.

Склад журы зацвярджаецца Міністэрствам культуры.

12. Абласныя бібліятэкі сумесна са структурнымі падраздзяленнямі аблвыканкамаў да 1 сакавіка года правядзення конкурсу вызначаюць па два пераможцы ў кожнай намінацыі сярод бібліятэк, размешчаных у горадзе, і бібліятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах.

Дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска», дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» сумесна са структурным падраздзяленнем Мінскага гарвыканкама да 1 сакавіка года правядзення конкурсу вызначаюць па аднаму пераможцу ў кожнай намінацыі.

13. Для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсу абласныя бібліятэкі, дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска», дзяржаўная ўстанова «Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Мінска» да 15 сакавіка года правядзення конкурсу дасылаюць конкурсныя матэрыялы пераможцаў абласнога этапу конкурсу на адрас дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» з паметкай «На конкурс «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».

Да конкурсных матэрыялаў прыкладаюцца іх копіі ў лічбавай форме.

14. Вынікі рэспубліканскага этапу конкурсу падводзяцца на пасяджэнні журы да 15 мая года правядзення конкурсу.

15. На пасяджэнні журы вызначае пераможцаў сярод бібліятэк, размешчаных у горадзе, і бібліятэк, размешчаных у пасёлках гарадскога тыпу, сельскіх населеных пунктах, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы ў кожнай з намінацый.

16. Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсу ў кожнай з намінацый узнагароджваюцца дыпломамі першай, другой, трэцяй ступені і грашовымі прэміямі:

за першае месца – 50 базавых велічынь;

за другое месца – 40 базавых велічынь;

за трэцяе месца – 30 базавых велічынь.

Удзельнікам рэспубліканскага этапу конкурсу могуць прысуджацца заахвочвальныя грашовыя прэміі ў памеры да 10 базавых велічынь.

17. Выплата грашовых прэмій пераможцам рэспубліканскага этапу конкурсу ажыццяўляецца да 1 верасня года правядзення конкурсу за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству культуры на правядзенне цэнтралізаваных мерапрыемстваў.

18. Размеркаванне дыпломаў пераможцаў конкурсу першай, другой і трэцяй ступені па намінацыях і грашовых прэмій пацвярджаецца пратаколам пасяджэння журы.

Па выніках конкурсу выдаецца загад Міністра культуры Рэспублікі Беларусь.

19. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

20. Інфармацыя аб правядзенні конкурсу, а таксама яго выніках друкуецца ў сродках масавай інфармацыі, адлюстроўваецца на афіцыйным сайце Міністэрства культуры і інтэрнэт-партале дзяржаўнай установы «Нацыянальная бібліятэка Беларусі».

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №24 от 09.07.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 29 октября 2008 г. № 110 Постановление Минтранс РБ №25/28 от 09.07.2013 Об утверждении Инструкции о порядке проведения контроля состояния водителей механических транспортных средств, самоходных машин на предмет нахождения в состоянии алкогольного опьянения или в состоянии, вызванном употреблением наркотических средств, психотропных, токсических или других одурманивающих веществ Постановление Минтранс РБ №26 от 10.07.2013 О внесении изменений и дополнений в некоторые авиационные правила Постановление Минтранс РБ №32 от 16.08.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №28 от 31.07.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №31 от 16.08.2013 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям)