Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 44 30.07.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ліпеня 2013 г. № 44 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.07.2013 № 44

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак былой жаночай Марыінскай гімназіі па вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску (1879 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000128 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны адкрытым акцыянерным таварыствам «Віцебскпраектрэстаўрацыя» па заказе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Зона аховы ландшафту не вызначаецца, таму што на разглядаемай тэрыторыі адсутнічае прыроднае асяроддзе, якое функцыянальна ці кампазіцыйна звязана з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона складаецца з трох участкаў, якія знаходзяцца з боку паўночна-ўсходняга, паўднёва-заходняга і паўднёва-ўсходняга фасадаў дома № 29 па вул. К.Маркса.

8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,038 га.

Межамі з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-заходняга фасада дома № 29 па вуліцы К.Маркса па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса да паўднёва- заходняй мяжы ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва- заходняму фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса на адлегласці дзесяці метраў ад яго;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса ад паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны да паўднёва-заходняга фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-заходняга фасаду дома № 27 па вуліцы К.Маркса.

9. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,016 га.

Межамі з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да лініі, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вул. К.Маркса;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-заходняга фасаду аднапавярховай прыбудовы дома № 29 па вуліцы К.Маркса;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе аднапавярховай прыбудовы дома № 29 па вуліцы К.Маркса.

10. Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны складае 0,015 га.

Межамі з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім усходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна- заходняга боку праезнай часткі вуліцы К.Маркса;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вуліцы К.Маркса;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам магчымасці будаўніцтва і рэканструкцыі на тэрыторыях з існуючай на сённяшні час забудовай.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,39 га.

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса ад дома № 29 па вуліцы К.Маркса да дома № 25 па вуліцы К.Маркса;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе дома № 25 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе дома № 27 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду дома № 29 па вуліцы К.Маркса на адлегласці сарака метраў ад яго да паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім фасадам дома № 29 па вуліцы К.Маркса ад паўднёва-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы, далей лінія, якая ідзе па паўночна- заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса, далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй частцы агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночнага вугла агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй частцы агароджы дваравой тэрыторыі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да мяжы другога ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам гістарычнай часткі дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўночна-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе дома № 29 па вуліцы К.Маркса да паўднёва-ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца: размяшчаць прамысловыя, камунальныя і складскія аб’екты, іншыя небяспечныя ў пажарным і выбуховым плане збудаванні, якія забруджваюць паветраны басейн, павялічваюць транспартныя і грузавыя патокі.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дваццаць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючых збудаванняў без павялічвання колькасці паверхаў;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючых сетак, а таксама пракладка неабходных для функцыянавання забудовы квартала новых інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці – «Будынак

былой жаночай Марыінскай гімназіі па

вул. К.Маркса, 29 у г. Мінску»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №32 от 16.08.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №28 от 31.07.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №31 от 16.08.2013 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47