Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 46 07.08.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2000 г. № 27

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ жніўня 2013 г. № 46 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2000 г. № 27

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў Палажэнне аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь, зацверджанае пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2000 г. № 27 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 12, 8/4690), змяненні і дапаўненні, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Першы намеснік Міністра У.М.Карачэўскі УЗГОДНЕНА Старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці»

Я.М.Сахута 07.08.2013

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.12.2000 № 27

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.08.2013 № 46) ПАЛАЖЭННЕ аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь



1. Палажэннем аб экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь (далей – Палажэнне) вызначаецца парадак стварэння і дзейнасці экспертнай камiсii па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь (далей – экспертная камiсiя).

2. Экспертная камiсiя ствараецца пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь у мэтах садзейнiчання адраджэнню, захаванню i развiццю народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў), стварэнню i выкарыстанню вырабаў народных промыслаў (рамёстваў).

3. Экспертная камiсiя з’яўляецца пастаянна дзеючым органам, у склад якога ўваходзяць прадстаўнікі дзяржаўных органаў, арганiзацый культуры, грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці», мастакі, мастацтвазнаўцы, этнографы i iншыя спецыялісты, чыя дзейнасць звязана з захаваннем культурнай спадчыны, развiццём традыцый народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

Склад экспертнай камiсii зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

4. Экспертная камiсiя ў сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і сапраўдным Палажэннем.

5. Сваю дзейнасць экспертная камiсiя ажыццяўляе ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі, навуковымі арганізацыямі і арганізацыямі культуры.

6. Асноўнымі задачамі экспертнай камiсiі з’яўляюцца:

садзейнічанне арганізацыі творчай дзейнасці майстроў народных промыслаў (рамёстваў), падтрымцы i захаванню творчай iндывiдуальнасцi, самабытнасці мастацтва, забеспячэнню высокага мастацкага ўзроўню i якасцi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), пашырэнню i абнаўленню iх асартыменту;

аказанне метадычнай і экспертнай дапамогі па пытаннях адраджэння, захавання i развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў);

прапаганда народнага мастацтва, творчасці майстроў народных промыслаў (рамёстваў).

7. У адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi экспертная камiсiя:

разглядае хадайніцтва аб наданні статусу народнага майстра ў галіне народнага мастацтва (далей – народны майстар) i робіць заключэнне аб наданнi гэтага статусу;

разглядае вырабы народных промыслаў (рамёстваў) на іх адпаведнасць традыцыям нацыянальнай культуры, дае рэкамендацыi па павышэнню мастацкага ўзроўню i тэхнiчнай якасцi вырабаў народных промыслаў (рамёстваў);

рыхтуе рэкамендацыі і метадычныя распрацоўкі па пытаннях адраджэння, захавання i развiцця народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў) і накiроўвае іх пры неабходнасцi на разгляд у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя органы для прыняцця практычных мер, звязаных з адраджэннем, захаваннем i развiццём народнага мастацтва, народных промыслаў (рамёстваў).

8. Экспертную камiсiю ўзначальвае старшыня.

9. Пасяджэнні экспертнай камiсii праводзіць старшыня, а ў яго адсутнасць – намеснік старшыні.

10. Пасяджэнні экспертнай камiсii праводзяцца па меры неабходнасці.

11. Арганiзацыйна-тэхнiчная работа экспертнай камiсii забяспечваецца сакратаром экспертнай камiсii, які вядзе падрыхтоўку да пасяджэнняў, афармляе заключэнні экспертнай камiсii, вырашае iншыя арганiзацыйныя пытаннi дзейнасці экспертнай камiсii.

12. Рашэнне экспертнай камiсii па выніках разгляду хадайніцтва аб наданні статусу народнага майстра прымаецца на яе пасяджэнні адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў пры абавязковай прысутнасці не менш як дзвюх трэцей яе членаў. У выпадку роўнай колькасці галасоў прысутнічаючых на пасяджэнні, аддадзеных «за» і «супраць», права рашаючага голасу пры прыняцці рашэння экспертнай камiсii належыць старшыні экспертнай камiсii.

13. Рашэнне экспертнай камiсii па выніках разгляду хадайніцтва аб наданні статусу народнага майстра афармляецца заключэннем экспертнай камiсii.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №28 от 31.07.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №31 от 16.08.2013 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь