Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 47 07.08.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2007 г. № 14

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ жніўня 2013 г. № 47 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2007 г. № 14

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2007 г. № 14 «Аб мiжнародным фестывалі народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 110, 8/16342; 2012 г., № 44, 8/25244) наступныя змяненні і дапаўненні:

абзац другі пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк»;»;

Палажэнне аб мiжнародным фестывалі народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк», зацверджанае гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

Першы намеснік Міністра У.М.Карачэўскі

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснік Міністра фінансаў Старшыня Віцебскага Рэспублікі Беларусь абласнога выканаўчага камітэта

У.В.Татарыновіч А.М.Косінец 16.07.2013.07.2013 УЗГОДНЕНА Старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

В.С.Гутараў 02.07.2013 ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.04.2007 № 14

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.08.2013 № 47) ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк»



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення мiжнароднага фестывалю народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк» (далей – фестываль).

2. Фестываль праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Вiцебскім абласным выканаўчым камiтэтам, Пастаўскiм раённым выканаўчым камiтэтам (далей – арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах развiцця i папулярызацыi народна- iнструментальнай творчасцi, падтрымкi народнай творчасцi i народных мастацкіх промыслаў (рамёстваў), павышэння мастацкага ўзроўню аркестраў i ансамбляў народнай музыкi, пашырэння i ўзбагачэння рэпертуару калектываў мастацкай творчасцi лепшымi ўзорамi народнай музыкi, развiцця выканальнiцкай школы iгры на народных iнструментах, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей, шырокага далучэння насельнiцтва да нацыянальных традыцый iнструментальнай музычнай культуры беларускага i iншых народаў.

4. Фестываль мае статус міжнароднага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю – штогод. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Міністэрствам культуры па ўзгадненні з іншымі арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры, праваслаўныя і каталіцкія храмы, сцэнiчныя пляцоўкi г. Паставы і Пастаўскага раёна.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб’яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамітэта зацвярджаецца Міністэрствам культуры з улікам прапаноў іншых арганізатараў фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Міністэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні фестывалю;

склад журы, якi фарміруецца з ліку відных дзеячаў у галіне культуры (далей – журы фестывалю);

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць іх кiраўнiкi, непрафесійныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi (далей – калектывы мастацкай творчасці) і іх кіраўнікі, iндывiдуальныя выканаўцы на народных iнструментах і выканаўцы народных прыпевак (далей – iндывiдуальныя выканаўцы), майстры па вырабе народных музычных iнструментаў (далей – майстры).

У склад творчых дэлегацый могуць уваходзіць навукоўцы, дзеячы культуры і мастацтва, спецыялiсты метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы), прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, іншыя асобы, якія прымаюць удзел у падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю.

Колькасны склад творчай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь не павiнен перавышаць 25 чалавек. Колькасны склад творчай дэлегацыi замежнай краiны не павiнен перавышаць 15 чалавек.

10. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, выстаўкі твораў народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i вырабаў народных промыслаў (рамёстваў), канферэнцыю, творчую лабараторыю, майстар-класы, конкурс калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў «Хто каго?..» (далей – конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi, iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

11. Для ўдзелу ў фестывалi да 30 красавіка года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накіроўваюць заяўкі на ўдзел у фестывалі на адрас Міністэрства культуры.

12. Заяўка на ўдзел у фестывалі змяшчае:

назву рэгіёна, які прадстаўляе творчая дэлегацыя;

прозвiшча і ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона, нумар факса і адрас электроннай пошты;

колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальных выканаўцаў, майстроў, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі з указаннем выконваемай ролі ў складзе творчай дэлегацыі);

поўную назву калектыву мастацкай творчасці, музычнага інструмента iндывiдуальнага выканаўцы;

iнфармацыю аб творчай дзейнасці калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора), iндывiдуальнага выканаўцы, майстра;

не менш за два фотаздымкі калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальнага выканаўцы, майстра ў сцэнічных народных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці, iндывiдуальнага выканаўцы, майстра (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання);

аўдыя- i вiдэазапiсы канцэртных выступленняў калектыву мастацкай творчасцi, iндывiдуальнага выканаўцы, фотаздымкі вырабаў майстра на лiчбавых носьбiтах.

13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі.

14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

15. Крытэрыямi для ўдзелу калектываў мастацкай творчасцi i iндывiдуальных выканаўцаў у конкурсе з’яўляюцца:

самабытнасць і магчымасць дэманстрацыі рэгіянальнай народнай музычнай культуры;

наяўнасць традыцыйных народных касцюмаў, аўтарскiх апрацовак народных музычных твораў, арыгiнальных народных музычных iнструментаў;

выкананне музычных твораў з выкарыстаннем акустычных музычных інструментаў.

16. У конкурсе прымаюць удзел удзельнікі фестывалю.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымі дэлегацыямі адначасова з заяўкамі на ўдзел у фестывалі.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

назву рэгіёна, які прадстаўляе творчая дэлегацыя;

поўную назву калектыву мастацкай творчасці (не больш двух у складзе творчай дэлегацыі);

прозвiшча, уласнае iмя і назву музычнага інструмента iндывiдуальнага выканаўцы (не больш трох у складзе творчай дэлегацыі) і майстра (не больш аднаго у складзе творчай дэлегацыі);

поўны спiс твораў конкурснай праграмы з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання (калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы і майстры прадстаўляюць па адным музычным творы ў адной з намінацый конкурсу);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў;

аўдыязапісы і вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

17. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

аркестры народных інструментаў;

ансамблі народнай музыкі;

інструментальныя дуэты, трыа;

індывідуальныя выканаўцы (на народных iнструментах, народных прыпевак);

майстры па вырабе народных музычных iнструментаў.

18. Час конкурснага выступлення ўдзельнікаў адной творчай дэлегацыі не павінен перавышаць 15 хвiлiн.

19. Забараняецца ў час конкурсу выкарыстоўваць фанаграмы і электрамузычныя інструменты, а таксама сінтэзіраваны, электронны і камп’ютарны гук.

20. Конкурснае выступленне ацэньвае журы фестывалю.

21. Крытэрыямі ацэнкi конкурсных выступленняў з’яўляюцца:

выканальнiцкае майстэрства;

сцэнiчная культура;

захаванне рэгiянальных музычных традыцый i асаблiвасцей народных музычных твораў;

раскрыццё музычна-вобразнага зместу i рэжысура конкурснай праграмы;

арыгiнальнасць i захаванне традыцый народнай творчасці;

адпаведнасць патрабаванням пунктаў 18 і 19 сапраўднай Інструкцыі.

22. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў апошні дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставінах падчас узнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.

23. Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:

першай ступенi – 50 базавых велiчынь;

другой ступені – 40 базавых велiчынь;

трэцяй ступені – 30 базавых велiчынь.

24. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

25. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №32 от 16.08.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №28 от 31.07.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №31 от 16.08.2013 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 3 Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47