Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 49 14.07.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл, жылы корпус, брама з агароджай" у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 ліпеня 2021 г. № 49

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл, жылы корпус, брама з агароджай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

На  падставе  пункта 3  артыкула  105  Кодэкса  Рэспублікі  Беларусь  аб  культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл, жылы корпус, брама з агароджай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 14.07.2021 № 49

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл, жылы корпус, брама з агароджай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл, жылы корпус, брама з агароджай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці  (далей –  праект  зон  аховы)  распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Ансамбль Андрэеўскага  касцёла:  касцёл,  жылы  корпус,  брама  з  агароджай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000498 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

У   адпаведнасці   з   пастановай    Міністэрства    культуры    Рэспублікі    Беларусь ад 15 сакавіка 2021 г. № 21 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месца знаходжання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3.Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана ўмоўнай лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёвай, усходняй і паўночнай мяжы ўчастка па вул. Янкі Купалы, 42 да заходняга края пляцоўкі перад брамай касцёла – кропкі 1, 2, 3, 4; далей – уздоўж паўночнай мяжы ўчастка па вул. Янкі Купалы, 42 на адлегласць 65 м ад кропкі 4 да кропкі 5; уздоўж лініі, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Янкі Купалы да паўднёвай мяжы ўчастка ад кропкі 5 да кропкі 1.

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,2 га.

9.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы, захадзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці – кропкі 4, 5, 1, 2;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Касманаўтаў і пл. Сапегі да заходняга края пляцоўкі перад брамай касцёла ад кропкі 2 да кропкі 4.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

правядзенне ўсіх відаў новага будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і пракладкі падземных інжынерных камунікацый, рамонту або рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі (у тым ліку ўсталяванне малых архітэктурных формаў) без уліку характару гістарычнага асяроддзя, захавання гістарычнай планіровачнай структуры і без выкарыстання пры правядзенні работ гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці, без уліку характару гістарычнага асяроддзя;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання  маштабу  новага   будаўніцтва   і   рэканструкцыі   існуючай   забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

12.Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.

13.Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 8,1 га.

14.Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і захадзе – лінія, якая ідзе ад мяжы ахоўнай зоны ўздоўж паўночнай і заходняй мяжы ўчастка па вул. Янкі Купалы, 42 – кропкі 5, 6, 7; уздоўж заходняй мяжы ўчасткаў забудовы цотнага боку  вул. Касманаўтаў і заходняй мяжы ўчастка па вул. Савецкай, 27 – кропкі 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15;

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе  ўздоўж  лініі  забудовы  няцотнага  боку вул. Савецкай да ўсходняй мяжы зялёнай зоны на перасячэнні з вул. М.Горкага і ўздоўж гэтай мяжы да лініі забудовы няцотнага боку вул. М.Горкага – кропкі 15, 16, 17; уздоўж усходняй мяжы ўчасткаў па вул. М.Горкага, 29, 31 ад кропкі 17 да кропкі 18;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж  паўночнай  мяжы  ўчастка  па вул. М.Горкага, 27 ад кропкі 18 да кропкі 19; далей – уздоўж лініі, якая ідзе паралельна лініі забудовы няцотнага боку вул. М.Горкага на адлегласці 20 м да паўднёвай мяжы ўчастка па вул. М.Горкага, 7 ад кропкі 19 да кропкі 20;

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе  ўздоўж  паўднёвай  мяжы  ўчастка  па вул. М.Горкага,  7  да  праезнай  часткі  вул. М.Горкага  і   ўздоўж   праезнай   часткі вул. М.Горкага на адлегласць 35 м – кропкі 20, 21, 22; далей – да паўднёвай мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 22 да кропкі 2; уздоўж паўднёвай і заходняй  мяжы  ахоўнай  зоны – кропкі 2, 1, 5.

15.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых і складскіх будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

новае будаўніцтва без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 7,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай – 2 паверхі) з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 7,5 м; неабгрунтаванае  змяненне  характару  архітэктуры  фасадаў  гістарычнай  забудовы,

якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці; змяненне гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м.

16.Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,4 га.

17.Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца:

на поўдні, усходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы ўчастка па вул. М.Горкага, 7 ад кропкі 21 да кропкі  23;  уздоўж  усходняй  мяжы  ўчасткаў  па вул. М.Горкага,  7,  5,  3,  1  і  ўздоўж  паўночнай  мяжы  ўчастка  па  вул. М.Горкага,  1 – кропкі 23, 24, 25;

на захадзе – лінія, якая ідзе  ўздоўж  праезнай  часткі  вул. М.Горкага –  кропкі  25, 26, 27, 21.

18.Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца:

на захадзе, поўдні, усходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж знешняй мяжы ўчасткаў па вул. Янкі Купалы, 29, 31, 35 – кропкі 28, 29, 30, 31, 32, 33.

19.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых і складскіх будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

новае будаўніцтва без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 2 паверхі з мансардай – 3 паверхі) з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 10 м; неабгрунтаванае  змяненне  характару  архітэктуры  фасадаў  гістарычнай  забудовы,

якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці; змяненне гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры;

усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое гістарычна склалася і мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,9 га.

21.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – кропкі 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15; далей – уздоўж вул. Савецкай да правага берага р. Шчара ад кропкі 15 да кропкі 34;

на захадзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Шчара ад кропкі 34 да кропкі 35; далей – уздоўж вул. Янкі Купалы да заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 35 да кропкі 6.

22.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб аб’ектах расліннага свету, а таксама акрамя санітарных рубак);

пракладка транспартных камунікацый.

ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

23.Зона аховы культурнага пласта (слоя)  гісторыка-культурнай  каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 1,2 га.

24.Зона аховы культурнага пласта (слоя) уключае ахоўную зону.

25.На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль Андрэеўскага касцёла: касцёл,  жылы корпус, брама з агароджай»

у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці


Другие НПА

Постановление Минобразования РБ №116 от 03.06.2021 Об утверждении типового учебного плана среднего специального образования по специальности 2-74 06 01, направление специальности 2-74 06 01-02 Решение Минский горисполком №2177 от 22.07.2021 Об установлении норматива фактического потребления тепловой энергии Решение Брестский облисполком №445 от 26.07.2021 Об установлении индекса роста стоимости строительства жилья Решение Верхнедвинский райисполком №737 от 26.07.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии Решение Наровлянский райисполком №665 от 02.08.2021 Об установлении норматива фактического потребления тепловой энергии за июнь 2021 года Решение Кормянский райисполком №07-591 от 30.07.2021 Об установлении перечней объектов для отбывания наказания и административного взыскания в виде общественных работ Решение Дятловский райисполком №428 от 23.07.2021 Об изменении решения Дятловского районного исполнительного комитета от 4 октября 2012 г. № 381 Решение Лидский райисполком №776 от 27.07.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии Решение Лидский райисполком №777 от 27.07.2021 Об установлении средних нормативов потребления тепловой энергии на отопительный период 2021/2022 года Решение Берестовицкий райисполком №357 от 30.07.2021 О документах для согласования кандидатуры на должность председателя правления организации собственников