Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 50 18.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Брацкая магіла“ ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2019 г. № 50

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

18.09.2019 № 50

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Брацкая магіла» ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Брацкая магіла ў г. Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000348 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Бярозаўскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

7.Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

 

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах бартавога каменя, які пралягае па перыметры брацкай магілы.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.

9.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952 да кропкі з каардынатамі 53.718127, 25.501215;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, ад кропкі з каардынатамі 53.718127, 25.501215 да кропкі з каардынатамі 53.718090, 25.501196;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, па паўднёва-заходняй падпорнай сцяне мемарыяла, па бартавым камені ад кропкі з каардынатамі 53.718090, 25.501196 да кропкі з каардынатамі 53.718123, 25.500928;

на захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, ад кропкі з каардынатамі 53.718123, 25.500928 да кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952.

10.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372

«Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА

11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,007 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718146, 25.500952 да кропкі з каардынатамі 53.718131, 25.501472;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем паўднёва- ўсходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718131, 25.501472 да кропкі з каардынатамі 53.718052, 25.501292;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718052, 25.501292 да кропкі з каардынатамі 53.718087, 25.500818;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку паркавай дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718087, 25.500818 да кропкі з каардынатамі 53.718187, 25.500890.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў  і  збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый; усталяванне рэкламных канструкцый.

 

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе гістарычнай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана частка паркавай тэрыторыі вакол ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча складае 0,091 га.

15.Межамі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца: на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку

тратуара няцотнага боку вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.718155, 25.500689 да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга боку тратуара няцотнага боку вул. Карзюка да кропкі з каардынатамі 53.718101, 25.501494;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем паўднёва- ўсходняга боку дарожкі ад кропкі з каардынатамі 53.718101, 25.501494 да кропкі з каардынатамі 53.717827, 25,501204; далей лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна- заходняга боку паркавай дарожкі да кропкі з каардынатамі 53,717860, 25,500844;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняга боку дарожкі да пешаходнага пераходу праз вул. Карзюка ад кропкі з каардынатамі 53.717860, 25.500844 да кропкі з каардынатамі 53.718155, 25,500689.

16.У зоне аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца дысгарманічны нестацыянарны гандлёвы аб’ект, які рэкамендуецца вынесці з тэрыторыі зоны аховы ландшафту.

17.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы падземных інжынерных камунікацый;

змена характару ландшафту.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов