Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 52 08.10.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2014 г. № 52

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі». Міністр Б.У.Святлоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2014 № 52

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты былой сядзібы: сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі – з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000786 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах фрагментаў парку вакол былога сядзібнага дома. Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,38 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім участку гэтай агароджы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга краю былой алеі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы тэрыторыі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй агароджы парку да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на паўночным захадзе, захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, усходнім участках агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА



10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўмоў найлепшага яе ўспрымання. Ахоўная зона займае частку тэрыторыі, якая першапачаткова належала сядзібе, а таксама тэрыторыю, якая сфармавалася як паркавая ў пазнейшы перыяд.

Плошча ахоўнай зоны складае 5,67 га.

11. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па ўсходнім фасадзе дома № 23 па вул. К.Маркса, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома № 11 па вул. К.Маркса;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж заходняга фасада дома № 11 па вул. К.Маркса, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома № 11 па вул. К.Маркса; далей на поўдні – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёвага фасада дома № 11 па вул. К.Маркса, па фасадзе гэтага дома, па ўчастку паўднёвай агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы; далей на ўсходзе, поўначы, паўночным усходзе, поўдні, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па заходнім, паўднёвым, паўднёва-заходнім, паўночным, паўднёва-заходнім участках агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі сядзібнай забудовы, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы; на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы парку ўздоўж вул. Кірава, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёвым фасадзе гэтага будынка;

на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым фасадзе будынка дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, па ўсходнім фасадзе гэтага будынка і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з паўднёвым участкам агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на поўначы – лінія, якая ідзе па паўднёвым участку агароджы тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці; далей лінія, якая ідзе па ўсходняй агароджы былога завода гідраапаратуры, па ўсходнім фасадзе дома № 23 па вул. К.Маркса, ад кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне страчаных гістарычных элементаў ландшафту – алеі да сядзібнага дома, паркавай тэрыторыі, элементаў добраўпарадкавання.



ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыях сучаснай сядзібнай забудовы, былога завода гідраапаратуры і дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 9,75га.

16. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам каменнай двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з заходняй мяжой ахоўнай зоны;

на ўсходзе – заходняя мяжа ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на поўдні, паўднёвым усходзе, усходзе, паўднёвым усходзе – паўночная, паўночна-заходняя, заходняя, паўночна- заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночнай мяжой ахоўнай зоны; далей на поўдні, усходзе, паўночным захадзе, поўначы, паўднёвым захадзе, захадзе – паўночная, заходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна- ўсходняя, паўднёвая, усходняя межы ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса;

на поўначы – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Карла Маркса ад кропкі скрыжавання з усходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай;

на ўсходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Савецкай да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавіка; на захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. 8 Сакавіка і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці сарака пяці метраў ад паўднёва- ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом каменнай двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры; далей на поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёвым тарцом гэтай пабудовы, па паўднёвым тарцы пабудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па яе заходнім фасадзе; далей на захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе па заходнім фасадзе, па паўночным тарцы двух- і аднапавярховай прамысловай пабудовы на тэрыторыі былога завода гідраапаратуры, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гэтай пабудовы; далей на захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з усходнім фасадам гэтай пабудовы, да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. К.Маркса.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы:

сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты былой сядзібы:

сядзібны дом, фрагменты парку ў г. Хойнікі»





ЭКСПЛІКАЦЫЯ УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ № на №

Назвы Заўвагі Абазначэнне Назвы плане п/п

1 Фрагменты былой сядзібы, Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная

канец 19 – пачатак 20 ст. каштоўнасць 1.1 Сядзібны дом Збудаванне, якое валодае комплексам гісторыка- 1.2 Фрагменты парку архітэктурных якасцей, неабходных для надання 1.3 Фрагменты варот яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці Дысгарманічны будынак Ахоўная зона Зона рэгулявання забудовы

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев Постановление Минтранс РБ №36 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха машинистов электропоездов метрополитена Постановление Минтранс РБ №37 от 14.10.2014 Об утверждении Типового положения о контрольно-ревизорской службе на городском электрическом транспорте Постановление Минтранс РБ №42 от 10.12.2014 О выдаче в 2015 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №43 от 18.12.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 8 августа 2007 г. № 46 Постановление Минтранс РБ №45 от 19.12.2014 О регулировании цен на строительные материалы, изделия, конструкции, используемые при строительстве и содержании автомобильных дорог, мостов и тоннелей Постановление Минтранс РБ №4 от 12.02.2015 Об установлении формы карты дополнительной проверки транспортного средства Постановление Минтранс РБ №5 от 12.02.2015 О содержании дополнительной проверки транспортных средств, используемых для перевозки определенных опасных грузов