Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 52 18.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Воінскія могілкі" па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2019 г. № 52

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

18.09.2019 № 52

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Воінскія могілкі па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Д000313 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578

«Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

7.Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Воінскія могілкі» па вул. 8 Сакавіка ў г.п. Карэлічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах металічнай агароджы вакол брацкай магілы.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,05 га.

9.Мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы брацкай магілы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы брацкай магілы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы брацкай магілы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы брацкай магілы.

10.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння найлепшых умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,8 га.

12.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185° да кропкі з каардынатамі 53.576364°, 26.133324°; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648° да кропкі з каардынатамі 53.575224°, 26.134225°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575224°, 26.134225° да кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621° да кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185°.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высаджванне зялёных насаджэнняў, якія пагаршаюць успрыманне брацкай магілы; устаноўка рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 «Об утверждении Правил благоустройства мемориалов и памятников воинской славы, одиночных и братских могил воинов, погибших в годы Первой мировой и Великой Отечественной войн, воинских кладбищ, отдельных воинских участков общих кладбищ, мест массового захоронения гражданского населения».

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай забеспячэння найлепшых умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і з улікам

гістарычнай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1,4 га.

15.Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.577172°, 26.132476° да кропкі з каардынатамі 53.576020°, 26.135045°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576020°, 26.135045° да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці з каардынатамі 53.575566°, 26.134648°;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.575566°, 26.134648° да кропкі з каардынатамі 53.576374°, 26.133185°; далей на паўднёвым усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 53.575924°, 26.132621°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53.576268°, 26.131849°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.576268°, 26.131849° да кропкі з каардынатамі 53.577172°, 26.132476°.

16.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высечка дрэў, за выключэннем санітарных рубак;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов