Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 52 30.08.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава - вул. Свярдлова - вул. Ульянаўскай - вул. Бабруйскай у г. Мінску, і аб прызнанні страціўшым сілу Праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - будынкаў па вул. Кірава, 2, вул. Бабруйскай, 15, вул. Ульянаўскай, 34, вул. Кірава, 4, 6/22 (вул. Свярдлова) у г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 жніўня 2018 г. № 52

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску, і аб прызнанні страціўшым сілу Праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – будынкаў па вул. Кірава, 2, вул. Бабруйскай, 15, вул. Ульянаўскай, 34, вул. Кірава, 4, 6/22 (вул. Свярдлова) у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 снежня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску.

2.Прызнаць страціўшым сілу Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – будынкаў па вул. Кірава, 2, вул. Бабруйскай, 15, вул. Ульянаўскай, 34, вул. Кірава, 4, 6/22 (вул. Свярдлова) у г. Мінску, зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2008 г. № 4 «Об утверждении проектов зон охраны историко-культурных ценностей».

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

30.08.2018 № 52

 

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.У квартале, абмежаваным вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску, размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка- культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Будынак» (1947–1952 гг.) па вул. Кірава, 2, вул. Бабруйскай, 15, вул. Ульянаўскай, 34 у г. Мінску, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000067 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» ;

будынкі па вул. Кірава, 3, 4, 6/22 (вул. Свярдлова), якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «3» – «Забудова вул. Кірава» (1940–1950-я гг.) па вул. Кірава, 3, 4, 6/22 (вул. Свярдлова), 51/9 (вул. Янкі Купалы) у г. Мінску, якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000065 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Будынак» (1947–1953 гг.) па вул. Свярдлова, 24 у г. Мінску, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000289 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088

«Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288» ;

«Будынак» (1947–1953 гг.) па вул. Свярдлова, 26 (вул. Ульянаўская, 30) у г. Мінску, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000290 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088;

«Будынак» (1947–1953 гг.) па вул. Ульянаўскай, 32 у г. Мінску, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000291 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088.

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у квартале, які абмежаваны вул. Кірава – вул. Свярдлова – вул. Ульянаўскай – вул. Бабруйскай у г. Мінску, дадаецца.

ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.

Ахоўная зона складаецца з дзвюх участкаў. Агульная плошча ахоўнай зоны складае 3,09 га.

8.Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 2,2 га.

Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі «А» (на «чырвонай» лініі вул. Кірава, геаграфічныя каардынаты – 53° 53'35.8476''С, 27° 33'9.0612''В) уздоўж бакавога і дваровага фасадаў жылога будынка № 6 па вул. Кірава (№ 22 па вул. Свярдлова) да кропкі скрыжавання лініі паўднёва-ўсходняга бакавога фасада жылога будынка з чырвонай лініяй вул. Свярдлова, далей ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі вул. Свярдлова да кропкі скрыжавання з лініяй паўночна-заходняга бакавога фасада жылога будынка № 24 па вул. Свярдлова, далей праходзіць уздоўж бакавых, дваровага і, часткова, вулічнага фасадаў жылога будынка № 24 па вул. Свярдлова да кропкі скрыжавання лініі паўднёва-ўсходняга бакавога вулічнага фасада будынка з «чырвонай» лініяй вул. Свярдлова, далей уздоўж «чырвонай» лініі вул. Свярдлова да кропкі скрыжавання з лініяй паўднёва-заходняга вулічнага бакавога фасада будынка № 26 па вул. Свярдлова (№ 30 па вул. Ульянаўскай), далей уздоўж, часткова, галоўнага, бакавых і дваровага фасадаў будынка № 26 па вул. Свярдлова (№ 30 па вул. Ульянаўскай) да кропкі скрыжавання лініі паўднёва-заходняга бакавога фасада будынка з «чырвонай» лініяй вул. Ульянаўскай, далей праходзіць уздоўж «чырвонай» лініі вул. Ульянаўскай да кропкі скрыжавання з лініяй паўднёва-ўсходняга вулічнага бакавога фасада будынка № 32 па вул. Ульянаўскай, праходзіць уздоўж бакавых і дваровага фасадаў будынка № 32 па вул. Ульянаўскай да кропкі скрыжавання лініі паўднёва-заходняга кантавага фасада будынка з чырвонай лініяй вул. Ульянаўскай, праходзіць уздоўж «чырвонай» лініі вул. Ульянаўскай да кропкі скрыжавання з лініяй паўночна-ўсходняга бакавога фасада будынка № 34 па вул. Ульянаўская, далей ідзе ўздоўж бакавых і дваровых фасадаў будынкаў № 34 па вул. Ульянаускай, № 15 па вул. Бабруйскай і № 2 па вул. Кірава да кропкі скрыжавання паўночнага бакавога фасада будынка № 2 па вул. Кірава з

«чырвонай» лініяй вул. Кірава, праходзіць уздоўж «чырвонай» лініі вул. Кірава да кропкі скрыжавання з лініяй паўднёвага бакавога фасада будынка № 4 па вул. Кірава, уздоўж бакавых і дваровага фасадаў жылога будынка № 4 па вул. Кірава да кропкі скрыжавання з

«чырвонай» лініяй вул. Кірава да кропкі «А» (на «чырвонай» лініі вул. Кірава).

9.Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,89 га.

Вонкавымі межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Кірава, далей ідзе па бартавым камені аўтамабільнай стаянкі на скрыжаванні вул. Кірава і вул. Свярдлова, далей ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова, па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Ульянаўскай, далей па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Бабруйскай да скрыжавання з праезнай часткай вул. Кірава (акрамя прыпынкаў грамадскага транспарту па вул. Кірава і па вул. Свярдлова і падземнага пераходу на скрыжаванні вул. Бабруйская і вул. Кірава).

Унутранымі межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па галоўным фасадам будынкаў № 2, 4, 6 па вул. Кірава, будынкаў № 24 і № 26 па вул. Свярдлова, будынкаў № 32 і № 34 па вул. Ульянаўскай, будынка № 15 па вул. Бабруйскай.

10.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, прыбудоў (у тым ліку ганкаў) да гісторыка- культурных каштоўнасцей;

рэканструкцыя існуючых збудаванняў, якая вядзе да змянення гістарычнага асяроддзя дваровай тэрыторыі;

павелічэнне наземных пляцовак для стаянкі аўтамабіляў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей;

памяньшэнне плошчы ўчасткаў з зялёнымі насаджэннямі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні без уліку характара гістарычнага асяроддзя.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,85 га.

12.Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна «чырвонай» лініі вул. Кірава на адлегласці 44 м ад яе (ад кропкі «Б» (геаграфічныя каардынаты – 53° 53'31.2432''С, 27° 33'9.0396''В) на працягу 106 м;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна «чырвонай» лініі вул. Кірава ад канцавой кропкі папярэдняй лініі (геаграфічныя каардынаты – 53° 53'34.7388''С, 27° 33'11.1528''В) на працягу 80 м;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна «чырвонай» лініі вул. Кірава, ад канцавой кропкі папярэдняй лініі (геаграфічныя каардынаты – 53° 53'33.8496''С, 27° 33'15.3108''В) на працягу 106 м;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна «чырвонай» лініі вул. Бабруйскай, ад канцавой кропкі папярэдняй лініі (геаграфічныя каардынаты – 53° 53'30.5088''С, 27° 33'13.284''В) на працягу 80 м (да кропкі «Б», (геаграфічныя каардынаты – 53° 53'31.2432''С, 27° 33'9.0396''В).

13.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняюцца:

работы па рамонце, мадэрнізацыі і рэканструкцыі існуючых дысгарманічных будынкаў гаражоў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) колькасці гаражоў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў і аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без адпаведнасці планіровачных рашэнняў гістарычнаму праекту забудовы квартала 1947–1952 гг., якім прадугледжвалася вышыня новай забудовы не больш за 15 м ад узроўню глебы да адзнакі верха даху (у колькасці дзвюх будынкаў), плошча забудовы не болей 20 працэнтаў ад агульнай плошчы зоны рэгулявання забудовы, азеляненне не меней за 25 працэнтаў ад агульнай плошчы зоны рэгулявання забудовы;

рамонт, рэканструкцыя існуючага будынка па вул. Свярдлова, 24а з павелічэннем вышыні будынка болей 15 м ад узроўню глебы да адзнакі верха даху і (або) са змяненнем памераў будынка ў плане (дапушчальна прыбудова ў адпаведнасці з гістарычным праектам забудовы квартала 1947–1952 гг.);

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;

размяшчэнне гаражоў, паркінгаў для захоўвання транспартных сродкаў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №13 от 19.04.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2010 г. № 82 Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28