Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 53 08.10.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей - "Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям'янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2014 г. № 53

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей – «Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2014 № 53

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «3», якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 313Г000249 і 313Д000250 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Добрушскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту. 6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» вызначана на тэрыторыі парку ў межах глухой цаглянай агароджы, якая захавалася з невялікімі стратамі.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» складае 8,90 га.

8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана ў межах пахавання.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» складае 0,1 га.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей дазваляецца:

дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова- праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

дэмантаж дысгарманічных пабудоў;

правядзенне рэстаўрацыі будынкаў і збудаванняў, якія маюць статус гісторыка- культурнай каштоўнасці;

выкананне рэканструкцыі паркавай тэрыторыі.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца правядзенне земляных работ без папярэдняга правядзення археалагічных даследаванняў.

11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» не вызначаецца.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыях, на якіх гістарычна размяшчалася сядзібная забудова, і складаецца з двух участкаў.

14. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы знаходзіцца з паўночна-заходняга, паўночна-ўсходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 4,06 га.

15. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»; на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці шасцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»;

на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе праз кропкі скрыжавання вясковых дарог перпендыкулярна заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей лінія, якая ідзе праз кропкі скрыжавання вясковых дарог перпендыкулярна заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці ста метраў на захад ад заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці;

на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на захад, паўночны захад ад заходняй, паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе праз кропкі скрыжавання вясковых дарог перпендыкулярна заходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўночны ўсход ад паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

16. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы размяшчаецца з паўднёва-заходняга, паўднёва-ўсходняга бакоў ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 3,48 га.

17. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» і лінія, якая ідзе ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім ўзлеску зялёнага масіву, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі дарожкі ўздоўж паўднёва- ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім краі дарожкі ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая злучае кропку скрыжавання дарожак, якія ідуць уздоўж ручая, і вось вясковай вуліцы, якая ідзе ў паўднёва-заходнім кірунку;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая злучае кропку скрыжавання восей дарожак, якія ідуць уздоўж ручая, і вось вясковай вуліцы, якая ідзе ў паўднёва-заходнім кірунку; далей па восі вясковай дарогі ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці пяцідзесяці метраў на паўночны ўсход ад лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», ад кропкі скрыжавання з воссю вясковай вуліцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім узлеску зялёнага масіву;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім узлеску зялёнага масіву, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці метраў на паўднёвы захад ад паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы», да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

У зону аховы ландшафту ўключана частка пойменнай тэрыторыі р. Іпуць і тэрыторыя наваколля брацкай магілы.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

21. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з усходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае11,68 га.

22. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па восі дарожкі, якая ідзе ўздоўж каналізаванага ручая;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па восі дарожкі, якая ідзе ўздоўж ручая, які ўпадае ў р. Іпуць, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, да кропкі скрыжавання восей дарожак уздоўж ручая; далей лінія, якая злучае кропку скрыжавання восей дарожак, якія ідуць уздоўж ручая, і вось вясковай вуліцы, якая ідзе ў паўднёва-заходнім кірунку, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя межы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы»; далей на паўночным захадзе – паўднёва- ўсходняя мяжа першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы.

23. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту размяшчаецца з заходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы».

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 5,84 га. 24. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, паўднёва-ўсходняй межах першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі былой бальніцы, да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы;

на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты былой сядзібы» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна пад’язной дарозе на адлегласці ста метраў ад брацкай магілы;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна пад’язной дарозе на адлегласці ста метраў ад брацкай магілы, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы, да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі былой бальніцы; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы тэрыторыі былой бальніцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі былой бальніцы;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі былой бальніцы, ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі былой бальніцы да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы.

25. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

26. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



27. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

28. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; Дадатак

да праекта зон аховы

гісторыка-культурных каштоўнасцей –

«Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом,

парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла

ў в. Дзям’янкі Добрушскага раёна

Гомельскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Фрагменты былой сядзібы (сядзібны дом, парк, цагляны мосцік) і брацкая магіла ў в. Дзям’янкі Добрушскага

раёна Гомельскай вобласці





ЭКСПЛІКАЦЫЯ УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ № на №

Назвы Заўвагі Абазначэнне Назвы плане п/п

1 Фрагменты былой сядзібы Матэрыяльная нерухомая гісторыка- 1.1 Сядзібны дом культурная каштоўнасць 1.2 Парк Дысгарманічны будынак 1.3 Цагляны мосцік

2 Брацкая магіла Зона рэгулявання забудовы Зона аховы ландшафту

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №33 от 29.09.2014 Об утверждении Типовой инструкции по охране труда при выполнении работ по снятию, установке и креплению тентов автомобилей и прицепов Постановление Минтранс РБ №38 от 14.10.2014 Об установлении формы паспорта маршрута перевозки пассажиров городским электрическим транспортом в регулярном сообщении Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев Постановление Минтранс РБ №36 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха машинистов электропоездов метрополитена Постановление Минтранс РБ №37 от 14.10.2014 Об утверждении Типового положения о контрольно-ревизорской службе на городском электрическом транспорте Постановление Минтранс РБ №42 от 10.12.2014 О выдаче в 2015 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №43 от 18.12.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 8 августа 2007 г. № 46 Постановление Минтранс РБ №45 от 19.12.2014 О регулировании цен на строительные материалы, изделия, конструкции, используемые при строительстве и содержании автомобильных дорог, мостов и тоннелей Постановление Минтранс РБ №4 от 12.02.2015 Об установлении формы карты дополнительной проверки транспортного средства Постановление Минтранс РБ №5 от 12.02.2015 О содержании дополнительной проверки транспортных средств, используемых для перевозки определенных опасных грузов