Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 54 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Курган Славы" на 22-м км шашы Мінск - Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 54

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.09.2019 № 54

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Курган Славы на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000591 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Дзяржаўнай установы «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курган Славы» на 22-м км шашы Мінск – Масква Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пляцоўкі, на якой размешчаны Курган Славы.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 2,43 га.

8.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы ад кропкі з каардынатамі 54°01'11.0993'', 27°53'52.1472'' да кропкі з каардынатамі 54°01'09.9939'', 27°53'57.1786''; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'06.4232'', 27°53'58.6951'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы ад кропкі з каардынатамі 54°01'06.4232'', 27°53'58.6951'' да кропкі з каардынатамі 54°01'04.9830'', 27°53'52.2353'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы ад кропкі з каардынатамі 54°01'04.9830'', 27°53'52.2353'' да кропкі з каардынатамі 54°01'08.1118'', 27°53'49.2256'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку адхону пляцоўкі, на якой узведзены Курган Славы ад кропкі з каардынатамі 54°01'08.1118'', 27°53'49.2256'' да кропкі з каардынатамі 54°01'11.0993'', 27°53'52.1472''.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10.Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў захавання і стварэння найлепшых умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі парка вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 37,88 га.

11.Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – паўднёвы бок праезду паміж аўтадарогай Р-53 і аўтадарогай Р-80 ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходнім бокам праезду ўздоўж аўтадарогі Р-80 да кропкі скрыжавання з паўночна-заходнім бокам аўтадарогі Р-53;

на паўднёвым усходзе – паўночна-заходні бок аўтадарогі Р-53 ад кропкі скрыжавання з паўднёвым бокам праезду паміж аўтадарогай Р-53 і аўтадарогай Р-80 да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходнім бокам праезду ўздоўж аўтадарогі Р-80;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходні бок праезду ўздоўж аўтадарогі Р-80 ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходнім бокам аўтадарогі Р-53 да кропкі скрыжавання з паўднёвым бокам праезду паміж аўтадарогай Р-53 і аўтадарогай Р-80.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13.Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай забеспячэння найлепшых умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання гістарычнага ландшафту, які ўспрымаецца з верхняй пляцоўкі Кургана Славы.

14.Зона аховы ландшафту вызначана ў межах бачнасці Кургана Славы. Плошча зоны аховы ландшафту складае 822,5 га.

15.Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°02'01.4826'', 27°52'18.2468'' да кропкі з каардынатамі 54°01'51.9838'', 27°54'30.2347''; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'40.3850'', 27°55'16.0342''; далей – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ляснога масіва з усходняга боку Кургана Славы, па паўночна-ўсходняй мяжы гэтага ляснога масіва і ў створы з ёй да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 475 м да паўднёвага усходу ад восі аўтадарогі Р-53 з каардынатамі 54°01'05.4965'', 27°55'33.9477'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 475 м да паўднёвага ўсходу ад восі аўтадарогі Р-53 ад кропкі з каардынатамі 54°01'05.4965'', 27°55'33.9477'' да кропкі з каардынатамі 54°00'48.9758'', 27°54'21.3807'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°00'48.9758'', 27°54'21.3807'' да кропкі з каардынатамі 54°00'43.1053'', 27°54'22.1151''; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 430 м да паўночнага ўсходу ад восі аўтамагістралі М-2 да кропкі скрыжавання з воссю чыгункі Мінск – Масква з каардынатамі 53°59'41.1832'', 27°55'40.1374'';

на паўднёвым захадзе – вось чыгункі Мінск – Масква ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 430 м да паўночнага ўсходу ад восі аўтамагістралі М-2 з каардынатамі 53°59'41.1832'', 27°55'40.1374'' да кропкі скрыжавання з воссю аўтамагістралі М-2 з каардынатамі 53°59'43.7150'', 27°55'08.4020''; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – вось аўтамагістралі М-2 да кропкі скрыжавання з воссю дарогі ў в. Сасновая з каардынатамі 54°00'35.8679'', 27°51'42.9110''; далей на паўднёвым захадзе – вось дарогі ў в. Сасновая да кропкі з каардынатамі 54°00'47.6608'', 27°51'22.8571'';

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 54°00'47.6608'', 27'51'22.8571'' да кропкі з каардынатамі 54°01'08.3472'', 27°52'06.2976''; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'16.1505'', 27°51'52.6954''; далей на захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'23.5793'', 27°51'51.8644''; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'40.5698'', 27°52'27.5603''; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 54°01'48.1215'', 27°52'08.5356''; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па восі дарогі ў в. Задомля да кропкі з каардынатамі 54°02'01.4826'', 27°52'18.2468''.

16.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов