Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 55 30.08.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Комплекс будынкаў піваварнага завода "Аліварыя" па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ жніўня 2013 г. № 55 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.08.2013 № 55

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Комплекс будынкаў піваварнага завода «Аліварыя» па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску (1864 год) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000083 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Піўзавод «Аліварыя» (далей – ААТ «Піўзавод «Аліварыя»).

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчаны пяць будынкаў па вул. Кісялёва: тры будынкі канца ХIХ – пачатку ХХ ст. і два будынкі 20–30-х гадоў ХХ ст., а таксама будынак пачатку ХХ ст. па вул. М.Багдановіча.

Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,35 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе аднапавярховага і трохпавярховага будынкаў канца ХIХ – пачатку ХХ ст., па паўночна-ўсходняй мяжы двара паміж імі, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе трохпавярховага будынка;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе трохпавярховага будынка канца ХIХ – пачатку ХХ ст., да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе гэтага будынка;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе трохпавярховага будынка канца ХIХ – пачатку ХХ ст., па паўднёва- заходніх фасадах будынкаў канца ХIХ – пачатку ХХ ст., па паўднёва- заходніх фасадах двух- і пяціпавярховых будынкаў 20–30-х гадоў ХХ ст., да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе пяціпавярховага будынка;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім, паўночна-ўсходнім фасадах пяціпавярховага будынка, па паўночна- заходнім і паўночна-ўсходнім фасадах двухпавярховага будынка 20–30-х гадоў ХХ ст., па паўночна-заходніх, паўночна-ўсходніх фасадах двух- і аднапавярховага будынкаў ХIХ – пачатку ХХ ст., да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка канца ХIХ – пачатку ХХ ст.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,71 га.

11. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва- заходнім фасадам гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам прыбудовы да будынка кацельні, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе цыліндра- канічных танкаў;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе цыліндра-канічных танкаў і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам гісторыка- культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам аднапавярховай часткі васьміпавярховага адміністрацыйнага будынка; далей лінія, якая ідзе па гэтым паўднёва-ўсходнім фасадзе да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе васьміпавярховай часткі адміністрацыйнага будынка;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе васьміпавярховай часткі адміністрацыйнага будынка, па паўночна-заходнім, паўднёва-заходнім, паўночна-заходнім, паўднёва- заходнім, паўднёва-ўсходнім фасадах трохпавярховага аб’ёму гэтага будынка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя»; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцавым фасадзе двухпавярховай прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, 30; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцавым фасадзе двухпавярховай прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя»;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцавым фасадзе двухпавярховай прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходнім абрысе сцяны першапачатковага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім, паўднёва-заходнім абрысе сцен першапачатковага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя»; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» да кропкі скрыжавання з паўднёва- заходняй агароджай тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя»;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя», ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Кісялёва, 30; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходні, паўночна- заходні, паўночна-заходні фасады гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Кісялёва, 30, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі піўзавода; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі піўзавода да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі піўзавода;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі піўзавода і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя», да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка кацельні; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка кацельні, па паўднёва-заходнім тарцы прыбудовы да будынка кацельні, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе прыбудовы да будынка кацельні; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе прыбудовы да будынка кацельні і ў створы з ім да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам гісторыка-культурнай каштоўнасці, размешчанай па вул. Багдановіча.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці і прыбудоў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 4

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,85 га.

15. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад вяршыні заходняга кута агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя» да вяршыні заходняга кута аднапавярховай часткі васьміпавярховага адміністрацыйнага будынка; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна- заходнім фасадзе аднапавярховай часткі васьміпавярховага адміністрацыйнага будынка, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе васьміпавярховай часткі будынка; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе васьміпавярховай часткі адміністрацыйнага будынка, да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім, паўночна-заходнім участках агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя», ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходнім участкам агароджы тэрыторыі ААТ «Піўзавод «Аліварыя».

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за дваццаць метраў ад узроўню глебы да найвышэйшай кропкі даху;

правядзенне добраўпарадкавання тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

Дадатак

да праекта

зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Комплекс будынкаў

піваварнага завода «Аліварыя»

па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску»



Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –

комплексу будынкаў піваварнага завода «Аліварыя»

па вул. Кісялёва, 30 у г. Мінску

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год