Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 55 31.10.2014 Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ кастрычніка 2014 г. № 55

Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь

На падставе часткі другой артыкула 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 11 лістапада 2002 года Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання. Міністр Б.У.Святлоў

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.10.2014 № 55 ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь

1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вядзення Дзяржаўнага рэестра кніжных помнікаў Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны рэестр).

2. У дадзенай Інструкцыі ўжываюцца асноўныя тэрміны ў значэннях, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 сакавіка 1995 года «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь» (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1995 г., № 20, ст. 238; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 128, 2/896).

3. Дзяржаўны рэестр вядзецца ў мэтах уліку і сістэматызацыі звестак аб кніжных помніках, ідэнтыфікацыі і папулярызацыі кніжных помнікаў.

4. Дзяржаўны рэестр фарміруе і вядзе дзяржаўная ўстанова «Нацыянальная бібліятэка Беларусі» (далей – Нацыянальная бібліятэка Беларусі).

5. У Дзяржаўны рэестр уключаюцца звесткі аб кніжных помніках, якія знаходзяцца ў Бібліятэчным фондзе Рэспублікі Беларусь. Звесткі аб кніжных помніках, якія належаць юрыдычным або фізічным асобам на праве ўласнасці, іншай законнай падставе, уключаюцца ў Дзяржаўны рэестр са згоды гэтых асоб.

6. У мэтах вядзення Дзяржаўнага рэестра Нацыянальная бібліятэка Беларусі:

аказвае метадычную дапамогу па пытаннях аднясення рэдкіх ці каштоўных дакументаў да кніжных помнікаў і іншых пытаннях, звязаных з фарміраваннем і вядзеннем Дзяржаўнага рэестра;

забяспечвае ўключэнне звестак аб кніжных помніках у Дзяржаўны рэестр і іх актуалізацыю;

вырашае іншыя пытанні, звязаныя з фарміраваннем і вядзеннем Дзяржаўнага рэестра.

7. Дзяржаўны рэестр утрымлівае наступныя звесткі:

нумар, дату ўліковага запісу;

звесткі аб кніжным помніку;

звесткі аб уласніку (карыстальніку) кніжнага помніка.

8. Дзяржаўны рэестр вядзецца на электронным носьбіце на беларускай мове.

9. Звесткі, якія змяшчаюцца ў Дзяржаўным рэестры, з’яўляюцца адкрытымі, за выключэннем звестак, што падлягаюць абмежаванаму распаўсюджанню ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №35 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха водителей троллейбусов и трамваев Постановление Минтранс РБ №36 от 10.10.2014 Об утверждении Положения о рабочем времени и времени отдыха машинистов электропоездов метрополитена Постановление Минтранс РБ №37 от 14.10.2014 Об утверждении Типового положения о контрольно-ревизорской службе на городском электрическом транспорте Постановление Минтранс РБ №42 от 10.12.2014 О выдаче в 2015 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №43 от 18.12.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 8 августа 2007 г. № 46 Постановление Минтранс РБ №45 от 19.12.2014 О регулировании цен на строительные материалы, изделия, конструкции, используемые при строительстве и содержании автомобильных дорог, мостов и тоннелей Постановление Минтранс РБ №4 от 12.02.2015 Об установлении формы карты дополнительной проверки транспортного средства Постановление Минтранс РБ №5 от 12.02.2015 О содержании дополнительной проверки транспортных средств, используемых для перевозки определенных опасных грузов Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2015 О порядке электроснабжения физических лиц, а также юридических лиц, не являющихся организациями железнодорожного транспорта общего пользования, через устройства железнодорожного электроснабжения Постановление Минтранс РБ №7 от 10.03.2015 О введении в 2015 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования