Постановление МК РБ 59 01.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магіла А.С.Лукашэвіча" ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2021 г. № 59
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр А.М.Маркевіч
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь 01.10.2021 № 59
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2.«Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000485 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «Рэстабіліс» па заказе Дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна».
4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы пахавання.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0004 га.
8.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку агароджы пахавання ад кропкі 1 (54°9'9.331''; 29°38'11.494'') да кропкі 2 (54°9'9.374''; 29°38'11.688'');
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняму баку агароджы пахавання ад кропкі 2 да кропкі 3 (54°9'9.162''; 29°38'11.648'');
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняму баку агароджы пахавання ад кропкі 3 да кропкі 4 (54°9'9.227''; 29°38'11.843'');
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку агароджы магілы ад кропкі 4 да кропкі 1.
9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Палажэнне аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зоны) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
11.Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый; пракладка інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны гістарычнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,16 га.
14.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 (54°09'08.8524''; 29°38'12.4327'') на паўднёвы захад па паўночна-заходнім баку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-10918 «Цяцерына-Шапялевічы» да кропкі 6 (54°09'08.2557''; 29°38'11.0421'');
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны захад паралельна паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (кропкі 4-1) на адлегласці 15 м ад названай мяжы да кропкі 7 (54°09'09.2763''; 29°38'10.2503'');
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці (кропкі 1-2) на адлегласці 5 м ад названай мяжы да кропкі 8 (54°09'10.0596'';
29°38'12.5822'');
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўдзень па ўсходнім баку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-10909 «Храпы–Глыбокае–Папловічы» да кропкі 9 (54°09'09.4914''; 29°38'12.7803'');
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па праезнай частцы радыуса павароту з аўтамабільнай дарогі Н-10909 «Храпы–Глыбокае–Папловічы» на аўтамабільную дарогу Н-10918 «Цяцерына-Шапялевічы» да кропкі 5.
15.У зоне аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;
дапускаць галінам раслін пагаршаць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (неабходна своечасова праводзіць абрэзку).
Дадатак
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла А.С.Лукашэвіча» ў в. Глыбокае Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
Другие НПА
Постановление МК РБ №67 от 20.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Постановление ГК стандартизации РБ №93 от 20.09.2021 Об изменении общегосударственного классификатора Республики Беларусь Решение Барановичский горисполком №2558 от 11.10.2021 Об изменении решения Барановичского городского исполнительного комитета от 26 марта 2019 г. № 700 Решение Барановичский горисполком №2557 от 11.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Ивацевичский райисполком №1288 от 12.10.2021 Об объявлении памятников природы местного значения Решение Ивановский райисполком №1323 от 11.10.2021 О размещении средств наружной рекламы на территории Ивановского района Решение Дрогичинский райисполком №1347 от 11.10.2021 О порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда в организациях Дрогичинского района Решение Ивановский райисполком №1325 от 11.10.2021 Об установлении показателей удельной стоимости затрат на 2021-2023 годы Решение Шарковщинский райисполком №1004 от 21.10.2021 Об утверждении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2022 год Решение Калинковичский райисполком №1475 от 25.10.2021 Об установлении брони для приема на работу отдельных категорий граждан на 2022 год