Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 59 02.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст.) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 59 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст.) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст. ) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 59 Праект зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст.) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст. ) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Былая сядзіба: сядзібны дом, парк (XVII ст. ) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка- культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000595 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам Вадзімам Васільевічам па заказе ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.

АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з межамі гістарычнай тэрыторыі сядзібы.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 3,78 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая праходзіць ад вул. Першамайскай на ўсход па агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі» і ў створы з агароджай да берагавой лініі р. Вілія;

на ўсходзе – лінія, якая праходзіць па агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі» да р. Палавойка;

на поўдні – лінія, якая праходзіць па правым беразе р. Палавойка;

на захадзе – лінія, якая праходзіць па берагавой лініі р. Вілія.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў без папярэдняй распрацоўкі праекта комплекснай рэгенерацыі тэрыторыі ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне земляных работ без археалагічнага нагляду.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацава- най у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі; ажыццяўленне гаспадарчай дзейнасці, якая не чыніць шкоды гістарычнаму характару тэрыторыі і ландшафту;

традыцыйнае землекарыстанне – сенакос, санітарная высечка зялёных пасадак і т.п.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці прапануецца:

знос дысгарманічных пабудоў;

знос або рэканструкцыя нейтральнай забудовы.

12. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ўмоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,1 га.

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад верхняй броўкі берагавой тэрасы, па агароджы тэрыторыі касцёла Прасвятой Троіцы, на поўдзень па чырвонай лініі вул. Першамайскай, далей на ўсход па чырвонай лініі вул. Садовай;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна чырвонай лініі вул. Першамайскай на адлегласці пяцідзесяці метраў;

на поўдні – лінія, якая праходзіць па чырвонай лініі вул. Садовай, па агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі» да верхняй броўкі берагавой тэрасы;

на захадзе – лінія, якая ідзе па верхняй броўцы берагавой тэрасы.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху;

рамонт, рэканструкцыя і мадэрнізацыя існуючай забудовы без павелічэння павярховасці;

традыцыйнае землекарыстанне – агародніцтва, сенакос, санітарная высечка зялёных пасадак і т.п.;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы прапануецца знос дысгарманічнай забудовы.



Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці –

«Былая сядзіба: сядзібны дом,

парк (XVII ст.) у в. Жодзішкі

Смаргонскага раёна

Гродзенскай вобласці» Схемы межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Былая сядзіба: сядзібны дом,

парк (XVII ст.) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна

Гродзенскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год