Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 59 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра“ на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 59

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.09.2019 № 59

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000858 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе мяжу, рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Месца масавага знішчэння мірных жыхароў г. Мазыра» на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць у г. Мазыры Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці знаходзіцца на правым беразе р. Прыпяць, шырынёй 20 м, на адлегласці 50 м ад будынка рачнога вакзала ў абодва бакі ўздоўж р. Прыпяць.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,37 га.

7.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – берагавая лінія р. Прыпяць ад кропкі з каардынатамі 52.051896°, 29.264067° да кропкі з каардынатамі 52.051175°, 29.266449°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051175°, 29.266449° да кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336° да кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941° да кропкі з каардынатамі 52.051896°, 29.264067°.

8.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3

АХОЎНАЯ ЗОНА

9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёва-заходняй мяжы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,33 га.

11.Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941° да кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051008°, 29.266336° да кропкі з каардынатамі 52.050939°, 29.266285°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўднёва-заходняга краю набярэжнай ад кропкі з каардынатамі 52.050939°, 29.266285° да кропкі з каардынатамі 52.051645°, 29.263879°;

на паўночным захадзе – лінія, лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 52.051645°, 29.263879° да кропкі з каардынатамі 52.051746°, 29.263941°.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов