Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 6 07.02.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава - вул. Леніна - вул. Ульянаўская - вул. Свярдлова ў г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2019 г. № 6

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску (дадаецца).

2.Прызнаць страціўшымі сілу:

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 14 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Спортивная арена стадиона «Динамо», входная аркада»;

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2012 г. № 89 «О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17 мая 2011 г. № 14»;

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2014 г. № 16 «О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17 мая 2011 г. № 14»;

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 жніўня 2014 г. № 44 «О внесении    изменений и дополнения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17 мая 2011 г. № 14»;

пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2017 г. № 17 «О внесении    изменений и дополнений в  постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 17 мая 2011 г. № 14».

3.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

07.02.2019 № 6

 

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.На тэрыторыі ў межах вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:

2.1.ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:

«Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада», вул. Кірава, 8, катэгорыя 2, шыфр 712Г00069;

«Комплекс былой яўрэйскай бальніцы: лячэбны корпус лячэбны корпус лячэбны корпус гаспадарчы будынак лячэбны корпус лячэбны корпус»;

вул. Леніна, 30-32, катэгорыя 3, шыфр 713Г000104;

2.2.ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка- культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» – «Будынак», вул. Леніна, 28, катэгорыя 3, шыфр 713Г000344.

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе УП «Мінскграда».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурных каштоўнасцей і навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі ў межах вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова ў г. Мінску (дадаецца).

ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана, зыходзячы з умоў фізічнага захавання і найлепшай бачнасці будынкаў з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

8.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з двух участкаў.

9.У першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей уключана планіровачная структура як аснова фарміравання гарадской забудовы.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 3,83 га.

10.Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца – чырвоная лінія цотнага боку, лінія ў створы з ёй і вось вул. Кірава, чырвоная лінія цотнага боку, лінія ў створы з ёй і вось вул. Леніна, чырвоная лінія цотнага боку і вось вул. Ульянаўская, чырвоная лінія няцотнага боку і вось вул. Свярдлова.

11.Другі ўчастак ахоўнай зоны аб’ядноўвае ўсе аб’екты комплекснай гісторыка- культурнай каштоўнасці «Комплекс былой яўрэйскай бальніцы» (далей – бальніца).

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 5,29 га.

12.Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Леніна ад кропкі з каардынатамі 53°53'51.1069''N, 027°33'4.8263''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі бальніцы з каардынатамі 53°53'49.7648''N, 027°33'46.9768''Е;

на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй, паўночнай агароджам тэрыторыі бальніцы ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Леніна з каардынатамі 53°53'49.7648''N, 027°33'46.9768''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі бальніцы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі бальніцы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночнай агароджы тэрыторыі бальніцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 30 з каардынатамі 53°53'47.5835''N, 027°33'43.7469''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 30, па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы тэрыторыі бальніцы з каардынатамі 53°53'47.5835''N, 027°33'43.7469''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 30;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 30, па гэтым тарцы і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 32 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32; далей на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Леніна да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м ад паўднёва- ўсходняга фасада будынка па вул. Леніна, 32 з каардынатамі 53°53'45.3300''N, 027°33'52.7391''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м ад паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Леніна, 32 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вуліцы Леніна з каардынатамі 53°53'45.3300''N, 027°33'52.7391''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 5 м ад паўднёва-заходняга фасада 2-павярховага будынка з каардынатамі 53°53'43.9185''N, 027°33'49.5875''Е; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 5 м ад паўднёва-заходняга фасада 2-павярховага будынка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-ўсходняга фасада 2-павярховага будынка з боку заходняй агароджы бальніцы з каардынатамі 53°53'45.6833''N, 027°33'47.3060''Е; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-ўсходняга фасада 2-павярховага будынка з боку заходняй агароджы бальніцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы бальніцы;

на ўсходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па заходняй, паўднёва-заходняй агароджам бальніцы ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-ўсходняга фасада 2-павярховага будынка з боку заходняй агароджы бальніцы да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Ульянаўская;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Ульянаўская ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы бальніцы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада» з каардынатамі 53°53'36.9468''N, 027°33'32.2140''Е;

на захадзе, поўдні – лінія, якая ідзе па заходняй, паўднёвай агароджам гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Спартыўная арэна стадыёна «Дынама», уваходная аркада» ад кропкі з каардынатамі 53°53'36.9468''N, 027°33'32.2140''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'39.1530''N, 027°33'30.9286''Е; далей – на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй, заходняй, паўночна-заходняй падпорнай сценкам уздоўж азелянёнай тэрыторыі да кропкі з каардынатамі 53°53'45.2384''N, 027°33'30.4620''Е; далей – на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кірава з каардынатамі 53°53'46.2832''N, 027°33'28.4488''Е;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кірава якая ідзе ад кропкі 53°53'46.2832''N, 027°33'28.4488''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'47.3726''N, 027°33'30.7643''Е; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53°53'46.0058''N, 027°33'32.4444''Е; далей на паўночным захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай уздоўж лесвіцы, па падпорнай сценцы і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53°53'47.2211''N, 027°33'42.4316''Е; далей на захадзе – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53°53'51.1069''N, 027°33'4.8263''Е.

13.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

14.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена, зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурных каштоўнасцей.

15.Зона рэгулявання забудовы складзена з трох рэжымаў утрымання.

16.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання займае тэрыторыю ў паўночнай частцы тэрыторыі, абмежаванай вул. Кірава – вул. Леніна – вул. Ульянаўская – вул. Свярдлова.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 1,28 га.

17.Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°53'51.1069''N, 027°33'4.8263''Е;

на ўсходзе – заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'51.1069''N, 027°33'4.8263''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'47.2211''N, 027°33'42.4316''Е;

на поўдні, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'47.2211''N, 027°33'42.4316''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'46.4509''N, 027°33'34.1487''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'46.4509''N, 027°33'34.1487''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'47.6541''N, 027°33'32.8499''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'47.6541''N, 027°33'32.8499''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'50.0196''N, 027°33'39.0724''Е; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Кірава, 8/4 да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны каштоўнасцей; далей на на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

18.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 219 у Балтыйскай сістэме вышынь, акрамя адзнакі 221 м парапета вентыляцыйнай камеры, размешчанай на адлегласці 45 м ад паўднёва-заходняга фасада будынка ціра па вул. Кірава, 8;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

19.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на паўночнай тэрыторыі бальніцы.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,31 га.

20.Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Леніна ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей з каардынатамі 53°53'49.7648''N, 027°33'46.9768''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30; далей на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на захадзе – усходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'47.5835''N, 027°33'43.7469''Е;

на поўначы – паўднёвая мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°53'49.7648''N, 027°33'46.9768''Е.

21.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 212 м пры адзнаках узроўню зямлі 198 м у Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых  прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць  грузавыя патокі, забруджваюць  паветраны басейн,

з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

22.Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана на паўднёвай тэрыторыі бальніцы.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 1,02 га.

23.Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Леніна ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей з каардынатамі 53°53'45.3300''N, 027°33'52.7391''Е; да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Ульянаўская;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Ульянаўская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Леніна да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на захадзе – усходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°53'45.6833''N, 027°33'47.3060''Е;

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'45.6833''N, 027°33'47.3060''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'43.9185''N, 027°33'49.5875''Е;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей. ад кропкі з каардынатамі 53°53'43.9185''N, 027°33'49.5875''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'45.3300''N, 027°33'52.7391''Е.

24.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 209,0 м пры адзнаках ўзроўню зямлі 195,0–196,0 м ў Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

25.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена на тэрыторыі былых могілак у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. № 55-З «О погребении и похоронном деле», санітарнымі нормамі і правіламі

«Санитарно-эпидемиологические требования к местам погребения и крематориям», зацвержанымі пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10 ліпеня 2015 г. № 90, і на азелянёнай тэрыторыі з боку вул. Леніна, на якой захавалася першапачатковая функцыя.

Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з трох участкаў, два з якіх устаноўлены ўздоўж вул. Кірава.

Першы ўчастак зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ўздоўж вул. Кірава з заходняга боку ад стадыёна «Дынама».

Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 2,1 га.

26.Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'46.2832''N, 027°33'4488''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'45.2384''N, 027°33'30.4620''Е;

на паўднёвым усходзе, усходзе – паўночна-заходняя, заходняя межы другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'45.2384''N, 027°33'30.4620''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж трэніровачнага поля;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж трэніровачнага поля і ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°53'42.9814''N, 027°33'21.7760''Е;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'42.9814''N, 027°33'21.7760''Е да кропкі каардынатамі 53°53'46.2832''N, 027°33'28.4488''Е.

Другі ўчастак зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ўздоўж вул. Кірава з паўночнага боку ад стадыёна «Дынама».

Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,52 га.

27.Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей служаць:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°53'46.4509''N, 027°33'34.1487''Е;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя межы другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'46.4509''N, 027°33'34.1487''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'47.3726''N, 027°33'30.7643''Е;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°53'47.3726''N, 027°33'30.7643''Е да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

Трэці ўчастак зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены ўздоўж вул. Леніна.

Плошча трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,12 га.

28.Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Леніна ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 32 і ў створы з ім ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Леніна да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 32 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 30 ад кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Леніна.

29.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №24 от 11.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 11 октября 2013 г. № 39 Постановление Минтранс РБ №30 от 11.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 6 марта 2019 г. № 10 Постановление Минтранс РБ №35 от 19.06.2019 Об установлении классификации работ по реконструкции, эксплуатации (содержанию и текущему ремонту), капитальному ремонту автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №31 от 17.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2004 г. № 43 Постановление Минтранс РБ №32 от 17.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 7 декабря 2004 г. № 48 Постановление Минтранс РБ №38 от 19.06.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 сентября 2017 г. № 30-П Постановление Минтранс РБ №23 от 01.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 27 октября 2005 г. № 62 Постановление Минтранс РБ №34 от 18.06.2019 Об утверждении Инструкции о порядке отнесения улиц населенных пунктов к автомобильным дорогам Постановление Минтранс РБ №20 от 15.08.2018 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 22 апреля 2008 г. № 59