Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 60 23.10.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Курганны могільнік", в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2018 г. № 60

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня.

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.10.2018 № 60

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.) в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000266 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» .

3.Праект зоны аховы распрацаваны Дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзвюх участкаў.

8.Першы ўчастак (могільнік Х–ХІІІ стст.) знаходзіцца на адлегласці 1,2 км на паўночны ўсход ад в. Рацькавічы, з правага боку трасы Р 66 Лагойск – Мядзель, каля паварота на в. Рудня, у лесе, адразу за мемарыяльным знакам на месцы базіравання Лагойскага падпольнага райкома партыі і штаба партызанскай брыгады «Бальшавік». У могільніку налічваецца 2 кургана дыяметрам 15–18 м і вышынёй да 2 м. Даўжыня могільніка з паўночнага ўсхода на паўднёвы захад 40 м, шырыня 20 м.

Межамі першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на поўначы, захадзе і ўсходзе з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і лесам, на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць паміж курганам і мемарыяльным знакам. Плошча першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 800 м2.

Геаграфічныя каардынаты першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °17.983', Е 027 °34.204'.

9.Другі ўчастак (могільнік Х–ХІІІ стст.) знаходзіцца ў паўночна-заходнім напрамку ад в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці на адлегласці 2 км ад яе, ва ўрочышчы Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня. Даўжыня могільніка па лініі поўнач-поўдзень – 130 м, шырыня па лініі захад-усход – 70 м. У могільніку налічваецца 90 курганоў, абкладзеных камянямі, дыяметр курганоў 4–8 м, вышыня 0,4–1,5 м.

Межамі другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і леса. Плошча другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9100 м2.

Геаграфічныя каардынаты другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °16.076', Е 027 °33.203'; N 54 °16.076', Е 027 °33.176'; N 54 °16.145', Е 027 °33.242'; N 54 °16.147', Е 027 °33.180'.

10.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА.

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з дзвюх участкаў.

12.Вонкавымі межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 6000 м2.

13.Вонкавымі межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 20 000 м2.

14.Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15.На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», в. Рацькавічы Лагойскага раёна Мінскай вобласці, 2 км на паўночны захад ад вёскі, урочышча Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №13 от 19.04.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2010 г. № 82 Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28