Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 60 31.10.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2014 г. № 60

 

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкаяў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

31.10.2014 № 60

 

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла

(1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

  1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкая ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

  2. Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкай у г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000283 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

  3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе філіяла «Рэмжылбуд» дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».

  4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

  5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.

  1. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гiсторыка-культурнай каштоўнасцi. Схема зоны аховы дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

 

  1. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,07 га.

  1. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім боку тратуара па вул. Савецкай;

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна стылабату мемарыяла брацкай магілы на адлегласці 3 м ад яго.

  1. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: новае будаўніцтва;

новыя грамадзянскія пахаванні.

  1. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

рэканструкцыя і мадэрнізацыя гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка- культурнай каштоўнасці;

перапахаванне абаронцаў Айчыны ў адпаведнасці з загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 1997 г. № 182 «Об утверждении и введении в действие Инструкции о порядке проведения раскопок мест боев, неучтенных воинских захоронений и мест гибели защитников Отечества и жертв войн в процессе поисковой работы с целью эксгумации останков погибших (умерших) с последующим их захоронением (перезахоронением) и увековечением»;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці –

«Брацкая магіла (1941–1944 гады) у скверы па вул. Савецкая

ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці»


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №42 от 10.12.2014 О выдаче в 2015 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №43 от 18.12.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 8 августа 2007 г. № 46 Постановление Минтранс РБ №45 от 19.12.2014 О регулировании цен на строительные материалы, изделия, конструкции, используемые при строительстве и содержании автомобильных дорог, мостов и тоннелей Постановление Минтранс РБ №4 от 12.02.2015 Об установлении формы карты дополнительной проверки транспортного средства Постановление Минтранс РБ №5 от 12.02.2015 О содержании дополнительной проверки транспортных средств, используемых для перевозки определенных опасных грузов Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2015 О порядке электроснабжения физических лиц, а также юридических лиц, не являющихся организациями железнодорожного транспорта общего пользования, через устройства железнодорожного электроснабжения Постановление Минтранс РБ №7 от 10.03.2015 О введении в 2015 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №28 от 30.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке проведения технического обучения работников организаций железнодорожного транспорта общего пользования Постановление Минтранс РБ №37 от 20.07.2015 О внесении дополнений и изменений в некоторые авиационные правила Постановление Минтранс РБ №21 от 19.06.2015 О составе информации о перевозке пассажиров, передаваемой юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями, осуществляющими международные перевозки пассажиров воздушным и железнодорожным транспортом общего пользования, в информационные системы Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь