Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 61 03.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Брацкая магіла (1941-1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 61 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 61

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941– 1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Брацкая магіла (1941–1943 гады) у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000483 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыі» па заказе Крычаўскага ўнітарнага камунальнага вытворчага прадпрыемства «Камунальнік».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага гістарычнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,002 га.

8. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах агароджы гісторыка- культурнай каштоўнасці (5,0 м х 4,0 м).

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнагабарытных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка-культурнай каштоўнасці;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



11. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,06 га.

12. Зона аховы ландшафту ўсталявана вакол ахоўнай зоны на адлегласці 10,0 м ад яе.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змяненне характару ландшафту.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941–1943 гады)

у скверы імя 60-годдзя Кастрычніка

ў г. Крычаў Магілёўскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год