Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 62 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета“ на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 62

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 23.09.2019 № 62

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000864 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Мазырскі райжылкамгас».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

6.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да помніка ў межах існуючай падпорнай сценкі.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,01 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўночна-ўсходняга боку помніка ад кропкі з каардынатамі 52.050009°, 29.263424° да кропкі з каардынатамі 52.049926°, 29.263655°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўднёва-ўсходняга боку помніка ад кропкі з каардынатамі 52.049926°, 29.263655° да кропкі з каардынатамі 52.049890°, 29.263338°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўднёва-заходняга боку помніка ад кропкі з каардынатамі 52.049890°, 29.263338° да кропкі з каардынатамі 52.049985°, 29.263322°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы з паўночна-заходняга боку помніка ад кропкі з каардынатамі 52.049985°, 29.263322° да кропкі з каардынатамі 52.050009°, 29.263424°.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных

інжынерных камунікацый;

высадка зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік землякам,

якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета» на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці


Другие НПА

Постановление Минархитектуры РБ №18/30 от 20.03.2019 Об отмене технического кодекса установившейся практики Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление ГТК РБ №59 от 13.12.2019 Об изменении постановления Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 31 октября 2012 г. № 33 Постановление ГПК РБ №14 от 16.12.2019 Об изменении постановления Государственного пограничного комитета Республики Беларусь от 25 января 2011 г. № 2 Постановление Минторг РБ №98 от 27.12.2019 Об установлении перечня алкогольных напитков на 2020 год Постановление Минторг РБ №100 от 31.12.2019 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 2 октября 2017 г. № 52 Постановление Минторг РБ №101 от 31.12.2019 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 2 октября 2017 г. № 53 Решение Минский горисполком №4081 от 19.12.2019 Об утверждении Инструкции о порядке информирования военнослужащих о наличии арендного жилья коммунального жилищного фонда Решение Барановичский райсовет №90 от 22.11.2019 Об изменении решения Барановичского районного Совета депутатов от 22 ноября 2010 г. № 32 Решение Брестский горисполком №1876 от 20.12.2019 Об изменении решения Брестского городского исполнительного комитета от 26 февраля 2019 г. № 268