Постановление МК РБ 62 23.10.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Курганны могільнік", 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2018 г. № 62
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак.
2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр Ю.П.Бондар
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.10.2018 № 62
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак
ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Курганны могільнік» 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2.Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.) 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000242 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей» .
3.Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.
4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.
6.Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на адлегласці 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак. Даўжыня могільніка з поўначы на поўдзень – 125 м, шырыня з захада на ўсход – 80 м.
Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °33.904', Е 027 °44.427', N 54 °33.930', Е 027 °44.550', N 54 °33.896', Е 027 °44.563', N 54 °33.894', Е 027 °44.468'.
8.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы, захадзе і ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і леса;
на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы леса і поля.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 12 800 м2.
9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10.Вонкавымі межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 27 300 м2.
11.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з зонай аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12.На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
Дадатак
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці –«Курганны могільнік», 1,3 км на паўднёвы ўсход ад в. Вейна Лагойскага раёна Мінскай вобласці, каля сучасных могілак
Другие НПА
Постановление Минтранс РБ №13 от 19.04.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2010 г. № 82 Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28