Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 63 03.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Былы палац Пацёмкіна (1778-1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 63 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 63

Праект зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады) па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Былы палац Пацёмкiна (1778–1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Былы палац Пацёмкiна (1778–1787 гады) па вул. Ленiнская, 59 у г. Крычаў Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 512Г000479 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка- культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнiтарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыi» па заказе аддзела культуры Крычаўскага райвыканкама.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу наяўнай горадабудаўнічнай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,48 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўночна- ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва- ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва- заходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 15,0 м ад яго.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

Пры выкананні земляных работ неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджанным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка- культурнай каштоўнасці;

правядзенне мерапрыемстваў па аднаўленні гістарычнага выгляду тэрыторыі;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і санацыі зялёных насаджэнняў;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,51 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад вул. Піянерскай да вул. Мінскай;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі школы на адлегласці 38,5 м ад паўночна-ўсходняга фасада будынка школы;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 22 па вул. Мінскай, далей лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка школы на адлегласці 20,5 м ад яго, далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім баку мясцовага праезда, далей лінія, якая ідзе ў створы з агароджай прысядзібнага ўчастка дома № 3 па вул. Піянерскай;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з заходнім фасадам будынка былых стайняў, далей лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі, якая належыць Крычаўскаму ўнітарнаму камунальнаму вытворчаму прадпрыемству «Камунальнік».

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія небяспечныя ў пажарным і выбухавым плане, забруджваюць паветраны і водны басейны, выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва аўтастаянак; правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

рэканструкцыя існуючых збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца:

правядзенне работ па рэстаўрацыі будынка былых стайняў (XIX ст.).



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ладшафту складае 0,99 га.

17. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая ідзе ў створы з агароджай тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная рубка зялёных насаджэнняў. Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці –

«Былы палац Пацёмкіна (1778–1787 гады)

па вул. Ленінская, 59 у г. Крычаў

Магілёўскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год Постановление Минтранс РБ №6 от 27.03.2014 О признании утратившими силу некоторых постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь