Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 63 23.10.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Курганны могільнік", 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2018 г. № 63

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына.

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.10.2018 № 63

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Курганны могільнік (Х–ХІІІ стст.), 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000265 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578

«Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» .

3.Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лагойскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, археалагічных вышуканняў і натурных даследаванняў.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана на адлегласці 2 км у паўднёвым напрамку ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына. Даўжыня могільніка з поўначы на поўдзень 125 м, шырыня з захада на ўсход 80 м.

Геаграфічныя каардынаты тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 54 °12.501', Е 027 °37.091', N 54 °12.563', Е 027 °37.009', N 54 °12.584', Е 027 °37.076', N 54 °12.511', Е 027 °37.076'.

8.Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы і захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па мяжы крайніх курганных насыпаў і схілам узгорка;

на ўсходзе і поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па межы крайніх курганных насыпаў і лесам.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 10 000 м2.

9.На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 3 АХОЎНАЯ ЗОНА.

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10.Вонкавымі межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 50 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 22 750 м2.

11.Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю і ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12.На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, акрамя археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай

гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік», 2 км на поўдзень ад в. Прудзішча Лагойскага раёна Мінскай вобласці, уздоўж дарогі на в. Дзяніскі, урочышча Рудзькоўшчына


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №13 от 19.04.2018 О внесении изменений и дополнений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 25 ноября 2010 г. № 82 Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28