Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 64 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Будынак“ па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2019 г. № 64

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.09.2019 № 64

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Будынак» па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Будынак па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000092 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы яе ўтрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Янкі Купалы, 5 у г. Мінску дадаецца.

ГЛАВА 2 АХОЎНАЯ ЗОНА

6.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці на тэрыторыі першапачатковага ўчастка домаўладання, акружае будынак па вул. Янкі Купалы, 5 з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,16 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе, па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Янкі Купалы, 7 і ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі 53°54'01.3549''N, 27°34'11.2765''Е да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Янкі Купалы з каардынатамі 53°54'01.5094''N, 27°34'12.8128''Е; далей на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Янкі Купалы да кропкі з каардынатамі 53°54'00.8589''N, 27°34'13.5162''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°54'00.8589''N, 27°34'13.5162''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы вакол будынка па вул. Янкі Купалы, 5 з каардынатамі 53°53'59.5792''N, 27°34'10.4305''Е;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы вакол будынка па вул. Янкі Купалы, 5 ад кропкі з каардынатамі 53°53'59.5792''N, 27°34'10.4305''Е да кропкі з каардынатамі 53°54'00.5540''N, 27°34'09.5671''Е;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы вакол будынка па вул. Янкі Купалы, 5 і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53°54'00.5540''N, 27°34'09.5671''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Янкі Купалы, 7 з каардынатамі 53°54'01.3549''N, 27°34'11.2765''Е.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №48 от 01.11.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №53/62 от 18.12.2019 О порядке оформления специального разрешения в электронном виде Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №1 от 06.02.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №11 от 22.04.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 17 июня 2013 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №12 от 23.04.2020 Об установлении перечня и границ внутренних водных путей Республики Беларусь, открытых для судоходства Постановление Минтранс РБ №9 от 23.03.2020 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 12 октября 2007 г. № 54 Постановление Минтранс РБ №8 от 23.03.2020 О порядке обеспечения безопасности торгового мореплавания Постановление Минтранс РБ №15 от 14.05.2020 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 ноября 2009 г. № 98 Постановление Минтранс РБ №14 от 11.05.2020 О порядке планирования и калькулирования расходов (затрат) на оказание услуг транспортных терминалов