Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 64 23.10.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова - вул. Платонава - вул. Гікалы - пр. Незалежнасці ў г. Мінску

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2018 г. № 64

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці ў г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці ў г. Мінску.

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

23.10.2018 № 64

 

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці ў г. Мінску

ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.На тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонава – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка- культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці):

2.1.якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» :

«Вайсковыя могілкі» на вул. Казлова, катэгорыя «2», шыфр 712Д000042;

«Надмагільны помнік Якубу Коласу» на вул. Казлова, вайсковыя могілкі, катэгорыя «2», шыфр 712Ж000043;

«Надмагільны помнік Янку Купалу» на вул. Казлова, вайсковыя могілкі, катэгорыя «2», шыфр 712Ж000044;

«Надмагільны помнік М.Д.Міцкевічу» на вул. Казлова, вайсковыя могілкі, катэгорыя «2», шыфр 712Ж000045;

«Царква Аляксандра Неўскага», вул. Казлова, 11, катэгорыя «2», шыфр 712Г000046;

будынкі па пр. Незалежнасці, 44, 46, 48/2 (бульвар Мулявіна), якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынкі» па пр. Незалежнасці, 44, 46, 47, 48/1, 48/2 (бульвар Мулявіна), катэгорыя «3», шыфр 713Г000192;

«Касцёл св. Троіцы (Святога Роха) на Залатой Горцы», пр. Незалежнасці, 44а, катэгорыя «2», шыфр 712Г000193;

«Будынак Беларускай дзяржаўнай філармоніі», пр. Незалежнасці, 50, катэгорыя «3», шыфр 713Г000195;

2.2.якія уключаны ў Дзяржаўны спіс нерухомых матэрыяльных гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» :

«Будынак», вул. Казлова, 5, катэгорыя «3», шыфр 713Г000318;

«Будынак», вул. Казлова, 7, катэгорыя «3», шыфр 713Г000319;

«Будынак», вул. Казлова, 9, катэгорыя «3», шыфр 713Г000320.

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскпраект».

4.Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і навакольнага гістарычнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5.Пры распрацоўцы праекта ўлічаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», які зацверджаны пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску».

6.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналіза горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

7.Праектам зон аховы вызначаны наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

8.Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана зыходзячы з умоў найлепшай бачнасці і фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.

Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей – будынкаў па пр. Незалежнасці, 44, 46, 48/2 (бульвар Мулявіна); будынка Беларускай дзяржаўнай філармоніі па пр. Незалежнасці, 50; касцёла св. Троіцы (Святога Роха) на Залатой Горцы па пр. Незалежнасці, 44а; будынкаў па вул. Казлова, 5, 7, 9 – займае тэрыторыі участкаў, якія прылягаюць да гісторыка-культурных каштоўнасцей з боку двароў.

У ахоўную зону гісторыка-культурных каштоўнасцей акрамя ўчасткаў, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей, уключаны таксама праезныя і пешаходныя часткі ў межах чырвоных ліній вуліц, якія з’яўляюцца часткай гістарычнай планіровачнай структуры горада.

9.Першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны ў межах чырвоных ліній праспекта і вуліц.

Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 8,10 га.

10.Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гікалы ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Незалежнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гікалы да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова, уключаючы тэрыторыі прамеж чырвонымі лініямі няцотнага і цотнага бакоў бульвара Мулявіна ад пр. Незалежнасці да паўночна-заходняй мяжы сквера; тэрыторыю паміж чырвонымі лініямі няцотнага і цотнага бакоў вул. Чырвоназоркавая ад пр. Незалежнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Вайсковыя могілкі»; тэрыторыю курданёра перад галоўнымі фасадамі будынкаў па пр. Незалежнасці, 44, 46;

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Берасцянская, уключаючы тэрыторыі паміж чырвонымі лініямі няцотнага і цотнага бакоў вул. Залатая Горка ад вул. Казлова да вул. Чырвоназоркавая, вул. Смалячкова ад вул. Казлова да вул. Чырвоназоркавая, вул. Міхайлава ад вул. Казлова да вул. Чырвоназоркавая;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Берасцянская ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова да кропкі скрыжавання з чырвоная лініяй цотнага боку вул. Казлова;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Казлова і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Берасцянская да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Незалежнасці і лінія ў створы з ёй ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Казлова да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Гікалы.

11.Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак Беларускай дзяржаўнай філармоніі» па пр. Незалежнасці, 50.

Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,69 га.

12.Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку бульвара Мулявіна ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці да кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой сквера з каардынатамі х=53°54'51.8163''N, у=027°35'08.5228''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой сквера з боку паўднёва-ўсходняга фасада будынка Беларускай дзяржаўнай філармоніі па пр. Незалежнасці, 50, па гэтай мяжы і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі х=53°54'51.8163''N, у=027°35'08.5228''Е да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку бульвара Мулявіна;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку бульвара Мулявіна ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой сквера да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку бульвара Мулявіна да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку бульвара Мулявіна.

13.Трэці ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей займае частку дваравой тэрыторыі ў квартале – пр. Незалежнасці – вул. Залатая Горка – вул. Чырвоназоркавая – бульвар Мулявіна, аб’ядноўвае ахоўныя зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей – будынкаў па пр. Незалежнасці, 46 і 48.

Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 1,39 га.

14.Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па бульвары Мулявіна, 2;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па бульвары Мулявіна, 2 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па бульвары Мулявіна, 2 да кропкі з каардынатамі х=53°54'45.6927''N, у=027°34'52.6051''Е; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва- заходнім тарцом будынка па пр. Незалежнасці, 46б да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім тарцом будынка па вул. Чырвоназоркавая, 1; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім тарцом будынка па вул. Чырвоназоркавая, 1, па гэтым тарцы і ў створы з ім да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім тарцом будынка па вул. Чырвоназоркавая, 1 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 46;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравых фасадах будынкаў па пр. Незалежнасці, 46, 48/2 (бульвар Мулявіна) ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па бульвары Мулявіна, 2.

15.Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей займае большую частку тэрыторыі квартала ў межах вул. Казлова – вул. Залатая Горка – вул. Чырвоназоркавая – пр. Незалежнасці аб’ядноўвае ахоўныя зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей – «Будынкаў» па пр. Незалежнасці, 44 і 46, «Касцёла св. Троіцы (Святога Роха) на Залатой Горцы», з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці – будынка па вул. Казлова, 5.

Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей займае тэрыторыю былых Залатагорскіх могілак і непасрэдна прылеглую да іх, дзе гістарычна адсутнічала забудова.

Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны зыходзячы з умоў фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама ў адпаведнасці з артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 года «О погребении и похоронном деле» .

Плошча чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 3,71 га.

16.Межамі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвоназоркавая ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 46 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Залатая Горка;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Залатая Горка ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Залатая Горка, 3; далей лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы, па дваравым фасадзе, па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Залатая Горка, 3 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Залатая Горка; далей – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Залатая Горка да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 5; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы, па дваравым фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 5 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 5 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з агароджай на адлегласці 12 м ад паўднёва-ўсходняга тарца будынка па вул. Казлова, 3; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай на адлегласці 12 м ад паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Казлова, 3, па гэтай агароджы да кропкі з каардынатамі х=53°54'36.7948''N, у=027°34'49.9656''Е; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж дваравога фасада будынка па вул. Казлова, 3 на адлегласці 24 м ад яго, па паўночна- ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 3, па агароджы ўздоўж дваравога фасада гэтага будынка на адлегласці 24 м ад яго да кропкі з каардынатамі х=53°54'38.8067''N, у=027°34'45.6376''Е; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сцяной уздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па вул. Казлова, 3, па гэтай сцяне і ў створы з ёй да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова; далей на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 1; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы, па дваравым фасадзе будынка па вул. Казлова, 1/44 (пр. Незалежнасці);

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравых фасадах будынкаў па пр. Незалежнасці, 44/1 (вул. Казлова), 46 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая.

17.Пяты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей займае частку тэрыторыі ў квартале – вул. Казлова – вул. Залатая Горка – вул. Чырвоназоркавая – вул. Смалячкова, непасрэдна прылеглую да дваравога фасаду будынка па вул. Казлова, 7.

Плошча пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,42 га.

18.Межамі пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы дваравой тэрыторыі будынка па вул. Казлова, 7 і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Залатая Горка да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Смалячкова;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Смалячкова ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з агароджай дваравой тэрыторыі будынка па вул. Казлова, 7 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Казлова, 7; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе, па дваравых фасадах, па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 7 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Залатая Горка;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Залатая Горка ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 7 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па агароджы дваравой тэрыторыі будынка па вул. Казлова, 7.

19.Шосты ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей займае частку тэрыторыі ў квартале – вул. Казлова – вул. Міхайлава – вул. Чырвоназоркавая – вул. Смалячкова, непасрэдна прылеглую да дваравога фасаду будынка па вул. Казлова, 9.

Плошча шостага ўчастку ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,31 га.

20.Межамі шостага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом будынка па вул. Смалячкова, 4 ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Смалячкова да вяршыні паўднёвага кута гэтага будынка; далей лінія, якая злучае вяршыню паўднёвага кута будынка па вул. Смалячкова, 4 і вяршыню заходняга кута будынка па вул. Міхайлава, 3; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Міхайлава, 3 і ў створы з ім да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Міхайлава, 3;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Міхайлава, 3 і ў створы з ім да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая; далей на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвоназоркавая да кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Вайсковыя могілкі»;

на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Вайсковыя могілкі» да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці – вайсковыя могілкі да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Казлова, 9; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва- ўсходнім фасадзе, па дваравых фасадах, па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 9 да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Смалячкова;

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Смалячкова ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па вул. Казлова, 9 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом будынка па вул. Смалячкова, 4.

21.На тэрыторыі ўсіх участкаў ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

22.На тэрыторыі былых каталіцкіх могілак чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

23.Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычнага маштабу забудовы пры новым будаўніцтве і пры рэканструкцыі існуючых будынкаў на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

24.Дадзеным праектам у залежнасці ад свайго месцазнаходжання і выкарыстання вызначана зона рэгулявання забудовы сямі рэжымаў утрымання.

25.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі ўздоўж пр. Незалежнасці ад вул. Гікалы да бульвара Мулявіна.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,06 га.

26.Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Гікалы ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку пр. Незалежнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з дваравым фасадам прыбудовы да будынка Цэнтральнага ўніверсальнага магазіна (далей – ЦУМ) па пр. Незалежнасці, 54;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з дваравым фасадам прыбудовы да будынка ЦУМа па пр. Незалежнасці, 54, па гэтым фасадзе і ў створы з ім ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Гікалы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па бульвары Мулявіна, 3; далей лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе, па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па бульвары Мулявіна, 3 да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку пр. Незалежнасці;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Гікалы.

27.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 223 м у Балтыйскай сістэме вышынь (вышэй узроўню канька даху будынка па пр. Незалежнасці, 48);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

28.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на дваравой тэрыторыі будынкаў уздоўж пр. Незалежнасці ад бульвара Мулявіна да вул. Чырвоназоркавай.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 2,86 га.

29.Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку бульвара Мулявіна ад кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі х=53°54'49.3066''N, у=027°35'05.9391''Е;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па бульвары Мулявіна, 6, па паўднёва-ўсходнім фасадзе прыбудовы да яго і лінія ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі х=53°54'49.3066''N, у=027°35'05.9391''Е да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая з каардынатамі х=53°54'42.3859''N, у=027°34'54.6495''Е;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая ад кропкі з каардынатамі х=53°54'42.3859''N, у=027°34'54.6495''Е да кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

30.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 225 м у Балтыйскай сістэме вышынь (вышэй найболей высокай адзнакі канька даху будынка па пр. Незалежнасці, 46);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

31.Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана ўздоўж вуліцы Казлова, акружае будынак па вул. Казлова, 3.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,62 га.

32.Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны.

У зону рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўключаны таксама будынак па вул. Залатая Горка, 3 у межах плошчы забудовы.

33.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 226 м у Балтыйскай сістэме вышынь (вышэй узроўню карніза, які завяршае сцены будынка па вул. Казлова, 5);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

34.Зона рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання вызначана ўздоўж вул. Чырвоназоркавая паміж вул. Залатая Горка і вул. Смалячкова.

Плошча зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання складае 1,49 га.

35.Межамі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца: на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Чырвоназорнай

ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Залатая Горка да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Смалячкова;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Смалячкова ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа пятага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Смалячкова да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Залатая Горка;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Залатая Горка ад кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой пятага ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая.

36.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 231 м у Балтыйскай сістэме вышынь (вышэй за адзнаку канька даху будынка па вул. Смалячкова, 3);

надбудова, змена архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Залатая Горка, 4;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

37.Зона рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання вызначана ўздоўж вул. Чырвоназоркавая паміж вул. Смалячкова і вул. Міхайлава.

Плошча зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання складае 1,18 га.

38.Межамі зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвоназорнай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Смалячкова да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой шостага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўночна-заходняя, паўночна-ўсходняя межы шостага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Смалячкова ад кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой шостага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка- культурных каштоўнасцей да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая.

39.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 229 м у Балтыйскай сістэме вышынь (вышэй адзнакі канька даху будынка па вул. Смалячкова, 4);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

40.Зона рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі сумежнага квартала, прылеглага да няцотнага боку вул. Чырвоназоркавая.

Плошча зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання складае 0,98 га.

41.Межамі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай будынка па зав. Горнаму, 3 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Смалячкова, 14 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па зав. Горнаму, 4; далей лінія, якая ідзе па паўночна- заходнім фасадзе, па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па зав. Горнаму, 4;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па пер. Горнаму, 4 і ў створы з ім да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, якая вызначана праектам зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы, якая вызначана праектам зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка па зав. Горнаму, 4 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна- заходнім фасадам будынка па вул. Смалячкова, 12;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Смалячкова, 12, па гэтым фасадзе, у створы з ім, па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Смалячкова, 14.

42.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца змена вышыні будынкаў, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў па вул. Чырвоназоркавая, 15, па зав. Горнаму, 1, 4, па вул. Смалячкова, 12, 14.

43.Зона рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Казлова – вул. Чырвоназоркавая – вул. Берасцянская – вул. Платонава.

Плошча зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання складае 3,0 га.

44.Межамі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвоназоркавая, ад кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, якая вызначана праектам зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Платонава;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Платонава ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвоназоркавая да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Казлова;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Платонава да кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы, якая вызначана праектам зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4;

на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы, якая вызначана праектам зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Царква Аляксандра Неўскага па вул. Казлова, 11 і вайсковыя могілкі па вул. Казлова ў г. Мінску», зацверджаным пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10 лютага 2015 г. № 4.

45.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы сёмага рэжыму ўтрымання забараняецца змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў па вул. Казлова, 15, 19/11 (вул. Платонава), па вул. Чырвоназоркавай, 14, 16, па вул. Смалячкова 12, 14 па вул. Платонава, 13, 15/20 (вул. Чырвоназоркавая).

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

46.Зона аховы ландшафту вызначана на тэрыторыі сквера на бульвары Мулявіна за будынкам Беларускай дзяржаўнай філармоніі па пр. Незалежнасці, 50.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,87 га.

47.Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы сквера.

48.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў.


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №24 от 11.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 11 октября 2013 г. № 39