Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 66 28.11.2014 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці»

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 лістапада 2014 г. № 66

 

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці –

«Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці».

 

Міністр Б.У.Святлоў

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

28.11.2014 № 66

 

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці»

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

 

  1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

  2. Брацкая магіла ў Камсамольскім скверы ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці (далей – брацкая магіла) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000134 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гiсторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

  3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым прадпрыемствам

«Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка».

  1. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

  2. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

  3. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

 

  1. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і навакольнага асяроддзя, а таксама захавання ўмоў зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,0382 га.

  1. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны з’яўляецца замкнёная лінія, якая ідзе па знешнім абрысе добраўпарадкавання вакол брацкай магілы.

  2. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: усталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый; будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

  3. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ на састаўных элементах гісторыка- культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі; пракладка неабходных інжынерных камунікацый.

 

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

 

  1. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,865 га.

  1. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца лінія, якая пралягае па знешнім перыметры агароджы тэрыторыі Камсамольскага сквера ўздоўж вул. Савецкая, Чырвонаармейская, Кастрычніцкая і мясцовага праезду паміж вул. Савецкая і Кастрычніцкая.

  2. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняюцца: будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту; пракладка транспартных камунікацый.

  1. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляюцца:

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое не скажае існуючы характар тэрыторыі; пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці –

«Брацкая магіла (1941, 1944 гады) у Камсамольскім скверы

ў г. Бяроза Брэсцкай вобласці»

 


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №42 от 10.12.2014 О выдаче в 2015 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №43 от 18.12.2014 О внесении изменений в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 8 августа 2007 г. № 46 Постановление Минтранс РБ №45 от 19.12.2014 О регулировании цен на строительные материалы, изделия, конструкции, используемые при строительстве и содержании автомобильных дорог, мостов и тоннелей Постановление Минтранс РБ №4 от 12.02.2015 Об установлении формы карты дополнительной проверки транспортного средства Постановление Минтранс РБ №5 от 12.02.2015 О содержании дополнительной проверки транспортных средств, используемых для перевозки определенных опасных грузов Постановление Минтранс РБ №19 от 17.06.2015 О порядке электроснабжения физических лиц, а также юридических лиц, не являющихся организациями железнодорожного транспорта общего пользования, через устройства железнодорожного электроснабжения Постановление Минтранс РБ №7 от 10.03.2015 О введении в 2015 году временных ограничений нагрузок на оси транспортных средств, самоходных машин в отношении республиканских автомобильных дорог общего пользования Постановление Минтранс РБ №28 от 30.06.2015 Об утверждении Инструкции о порядке проведения технического обучения работников организаций железнодорожного транспорта общего пользования Постановление Минтранс РБ №37 от 20.07.2015 О внесении дополнений и изменений в некоторые авиационные правила Постановление Минтранс РБ №21 от 19.06.2015 О составе информации о перевозке пассажиров, передаваемой юридическими лицами и индивидуальными предпринимателями, осуществляющими международные перевозки пассажиров воздушным и железнодорожным транспортом общего пользования, в информационные системы Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь