Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 66 31.10.2018 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Будынак" па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2018 г. № 66

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка- культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці.

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

31.10.2018 № 66

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак» па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Будынак» па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) выкананы на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.Будынак па вул. Савецкай, 56 у г. Рэчыца Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000668 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» .

3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Кандраценка А.М.».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага гістарычнага асяроддзя, вызначае межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены межы гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).

7.Схема зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

8.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з захавання і ўмоў найлепшай бачнасці будынка па вул. Савецкай, 56.

9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана вакол будынка па вул. Савецкай, 56.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,66 га.

10.Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені дарожнай часткі цотнага боку вул. Савецкай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені дарожнай часткі няцотнага боку вул. Урыцкага да кропкі з каардынатамі х=52,368993°, у=30,392894°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім тарцом 3-павярховага будынка па вул. Савецкай, 56 і па гэтым фасадзе ад кропкі з каардынатамі х=52,368993°, у=30,392894° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна- ўсходняй сцяне паміж трохпавярховым будынкам па вул. Савецкай, 56 і аднапавярховым аб’ёмам гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй сцяне паміж трохпавярховым будынкам па вул. Савецкай, 56 і аднапавярховым аб’ёмам гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы трохпавярховага будынка па вул. Савецкай, 56 да кропкі скрыжавання з паўднёва- ўсходняй мяжой аднапавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы аднапавярховага аб’ёму гісторыка- культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы трохпавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы аднапавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй сцяне паміж аднапавярховым аб’ёмам гісторыка-культурнай каштоўнасці і трохпавярховым будынкам па вул. Савецкай, 56;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй сцяне паміж аднапавярховым аб’ёмам гісторыка-культурнай каштоўнасці і трохпавярховым будынкам па вул. Савецкай, 56 ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой гісторыка- культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі х=52,368885°, у=30,392361°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім дваровым фасадзе двухпавярховага аб’ёму будынка па вул. Савецкай, 56 і ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі х=52,368885°, у=30,392361° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 48 м у бок паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняга фасада трохпавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці з каардынатамі х=52,368547°, у=30,391722°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 48 м у бок паўднёвага захаду ад паўднёва-заходняга фасада трохпавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі х=52,368547°, у=30,391722 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені дарожнай часткі няцотнага боку вул. Урыцкага з каардынатамі х=52,369254°, у=30,390837;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені дарожнай часткі няцотнага боку вул. Урыцкага ад кропкі з каардынатамі х=52,369254°, у=30,390837 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені дарожнай часткі цотнага боку вул. Савецкай.

11.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;

усталяванне буйнапамерных (больш за 2,0 м х 2,0 м, вышынёй больш за 2,5 м) рэкламных і інфармацыйных канструкцый.

ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13.Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі ўсходняй, заходняй, цэнтральнай і паўднёвай частак квартала, абмежаванага вул. Савецкай – вул. К.Маркса – вул. Леніна – вул. Урыцкага.

14.Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў двух рэжымаў утрымання.

15.Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі ўсходняй часткі квартала.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,4 га.

16.Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа аднапавярховага аб’ёму гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой трохпавярховага аб’ёму гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе трохпавярховага будынка па вул. Савецкай, 56; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе трохпавярховага будынка па вул. Савецкай, 56 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. К.Маркса;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе трохпавярховага будынка па вул. Савецкай, 56 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. К.Маркса, 18;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы, па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. К.Маркса, 18 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-ўсходняй мяжой гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя мяжа гісторыка- культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой гісторыка- культурнай каштоўнасці.

17.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;

надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

18.Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі цэнтральнай і паўднёвай частак квартала.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 1,78 га.

19.Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Урыцкага да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання; далей на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. К.Маркса;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. К.Маркса ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Леніна;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Леніна ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. К.Маркса да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Урыцкага;

на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Урыцкага ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Леніна да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

20.На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 17 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;

размяшчэнне аб’ектаў прамысловай вытворчасці, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

21.Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Савецкай – вул. К.Маркса – вул. Леніна – вул. Урыцкага, размешчанага ў цэнтральнай частцы горада ў непасрэднай блізкасці ад умацаванняў старажытнага замка, які існаваў у XІV ст.

Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 2,84 га.

22.Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №29 от 26.12.2018 О требованиях к эксплуатационному состоянию и качеству содержания автомобильных дорог Постановление Минтранс РБ №25 от 22.11.2018 Об утверждении программы обучающих курсов на подтверждение профессиональной компетентности водителей, выполняющих международные автомобильные перевозки грузов Постановление Минтранс РБ №27 от 30.11.2018 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 15 декабря 2004 г. № 56 и от 31 октября 2007 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №1/4 от 24.01.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь и Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 17 января 2007 г. № 2/2 Постановление Минтранс РБ №11 от 15.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 5 июля 2007 г. № 38 Постановление Минтранс РБ №20 от 01.04.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 19 июня 2015 г. № 21 Постановление Минтранс РБ №18 от 29.03.2019 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 26 Постановление Минтранс РБ №27 от 30.04.2019 О признании утратившим силу приказа Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 20 октября 2004 г. № 277-Ц Постановление Минтранс РБ №28 от 20.05.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 30 ноября 2018 г. № 28 Постановление Минтранс РБ №24 от 11.04.2019 Об изменении постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 11 октября 2013 г. № 39