Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 67 20.10.2021 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Брацкая магіла" на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 кастрычніка 2021 г. № 67

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр А.М.Маркевіч

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 20.10.2021 № 67

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект  зон  аховы  нерухомай  матэрыяльнай  гісторыка-культурнай  каштоўнасці

«Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Брацкая магіла» на вул. Цэнтральнай у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю   катэгорыі   «3»   (далей –   гісторыка-культурная   каштоўнасць),   унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000486 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

У   адпаведнасці   з   пастановай    Міністэрства    культуры    Рэспублікі    Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» удакладнена месцазнаходжанне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

3.Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны  цэнтр  «Рэстабіліс»  па  заказе  Дзяржаўнай  установы  «Цэнтр  па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Круглянскага раёна».

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка- культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2

ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7.Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы брацкай магілы.

8.Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

9.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

пастановы  Савета  Міністраў  Рэспублікі  Беларусь ад 19 верасня  2008 г № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны гістарычнай тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11.Мяжа зоны аховы ландшафту ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам.

12.У зоне аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў; устаноўка рэкламных канструкцый;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак;

дапускаць галінам раслін пагаршаць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (неабходна своечасова праводзіць абрэзку).

 

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла»

на вул. Цэнтральнай

у аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці


Другие НПА

Постановление ГК стандартизации РБ №93 от 20.09.2021 Об изменении общегосударственного классификатора Республики Беларусь Решение Барановичский горисполком №2558 от 11.10.2021 Об изменении решения Барановичского городского исполнительного комитета от 26 марта 2019 г. № 700 Решение Барановичский горисполком №2557 от 11.10.2021 Об установлении брони нанимателям для приема на работу граждан на 2022 год Решение Ивацевичский райисполком №1288 от 12.10.2021 Об объявлении памятников природы местного значения Решение Ивановский райисполком №1323 от 11.10.2021 О размещении средств наружной рекламы на территории Ивановского района Решение Дрогичинский райисполком №1347 от 11.10.2021 О порядке проведения ежегодного районного смотра-конкурса на лучшую организацию работы по охране труда в организациях Дрогичинского района Решение Ивановский райисполком №1325 от 11.10.2021 Об установлении показателей удельной стоимости затрат на 2021-2023 годы Решение Шарковщинский райисполком №1004 от 21.10.2021 Об утверждении планово-расчетных цен на жилищно-коммунальные услуги на 2022 год Решение Калинковичский райисполком №1475 от 25.10.2021 Об установлении брони для приема на работу отдельных категорий граждан на 2022 год Решение Гомельский райисполком №46-31 от 25.10.2021 Об установлении нормативов фактического потребления тепловой энергии за сентябрь 2021 года