Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 68 19.09.2013 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці - "Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці"

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ верасня 2013 г. № 68 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці».

Міністр Б.У.Святлоў



ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.09.2013 № 68

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»



ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год) у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка- культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000594 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Гліннікам Вадзімам Васільевічам па заказе парафіі касцёла Прасвятой Троіцы ў в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскага біскупства Рымска-каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона; зона рэгулявання забудовы; зона аховы ландшафту; зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.



ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА



7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і супадае з гістарычнай тэрыторыяй касцёла ў межах агароджы.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,11 га.

8. Межы ахоўнай зоны праходзяць па агароджы тэрыторыі касцёла.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.



ГЛАВА 3

ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ



11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы праведзены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 4,46 га.

12. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе на ўсход ад верхняй броўкі берагавой тэрасы, па версе дарожнага адхону і далей па чырвонай лініі вясковай вуліцы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па мяжы прыватных сядзібных участкаў;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад агароджы тэрыторыі касцёла на поўдзень па чырвонай лініі вул. Першамайскай, далей на ўсход па чырвонай лініі вул. Садовай;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад агароджы тэрыторыі касцёла па верхняй броўцы берагавой тэрасы.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, брудзяць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за шэсць метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.



ГЛАВА 4

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ



15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 7,97 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад моста праз р. Вілія на ўсход па нізе дарожнага адхону;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўнач ад вугла агароджы тэрыторыі ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі» па верхняй броўцы берагавой тэрасы да агароджы касцёла, далей па гэтай агароджы, па верхняй броўцы берагавой тэрасы, на захад па верхняй броўцы дарожнага адхону да вул. Першамайскай;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад вугла агароджы ўстановы аховы здароўя «Гродзенская абласная псіхіятрычная бальніца «Жодзішкі», далей у створы з агароджай бальніцы да берага р. Вілія;

на захадзе – лінія, якая праходзіць па беразе р. Вілія на поўнач да моста праз р. Вілія.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў.



ГЛАВА 5

ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА



19. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны.

20. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць правядзенне археалагічных даследаванняў і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Палажэннем аб ахове археалагічных аб’ектаў пры правядзенні земляных і будаўнічых работ, ажыццяўленні іншай дзейнасці на тэрыторыі археалагічных аб’ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 мая 2002 г. № 651 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 59, 5/10482; 27.07.2012, 5/36005). Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-

культурнай каштоўнасці – «Касцёл

Прасвятой Троіцы (1612 год)

у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна

Гродзенскай вобласці» Схемы межаў і рэжымаў утрымання зон аховы гісторыка-культурнай

каштоўнасці – «Касцёл Прасвятой Троіцы (1612 год)

у в. Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці»

Другие НПА

Постановление Минтранс РБ №34 от 17.09.2013 О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 10 декабря 2012 г. № 64 Постановление Минтранс РБ №33-П от 30.08.2013 Об утверждении типовых учебных планов по специализациям специальностей железнодорожного транспорта для реализации образовательных программ среднего специального образования в дневной и заочной формах получения образования Постановление Минтранс РБ №40 от 11.10.2013 О внесении изменений в Авиационные правила организации и выполнения полетов в гражданской авиации Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №39 от 11.10.2013 Об установлении формы заключения о подтверждении факта осуществления воздушным судном иностранной авиакомпании международного полета и (или) международной воздушной перевозки, а также количества и стоимости реализованного бункерного топлива (по авиакомпаниям) Постановление Минтранс РБ №41 от 18.10.2013 Об утверждении Правил ношения форменной одежды и знаков различия работников внутреннего водного транспорта и установлении норм снабжения предметами форменной одежды работников внутреннего водного транспорта Постановление Минтранс РБ №44 от 25.11.2013 О внесении изменения в постановление Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 28 июня 2013 г. № 23 Постановление Минтранс РБ №45 от 29.11.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 23 октября 2006 г. № 47 Постановление Минтранс РБ №47 от 06.12.2013 О выдаче в 2014 году разрешений на проезд автотранспортных средств иностранных государств по территории Республики Беларусь Постановление Минтранс РБ №48 от 09.12.2013 О признании утратившим силу постановления Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь от 21 октября 2009 г. № 91 Приказ Минтранс РБ №487-Ц от 25.11.2013 Об утверждении перечня и форм ведомственной отчетности на 2014 год