Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 69 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Помнік У.І.Леніну" на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 кастрычніка 2019 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці (дадаецца).

2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр          Ю.П.Бондар

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь 31.10.2019 № 69

 

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2.«Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка- культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Ж000530 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка- культурных каштоўнасцей».

Змяненне ў звесткі аб месцазнаходжанні гісторыка-культурнай каштоўнасці ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 19 сакавіка 2019 г. № 17 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».

3.Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства

«Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.

4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6.Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка- культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці

«Помнік У.І.Леніну» на пл. Цэнтральнай у г. Салігорску Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2

АХОЎНАЯ ЗОНА

7.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і фізічнага захавання помніка У.І.Леніну ў межах пл. Цэнтральнай перад помнікам да праезнай часткі цотнага боку вул. Леніна.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,88 га.

8.Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Казлова, цотнага боку вул. Леніна, цотнага боку вул. Каржа ад кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441 да кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнай сценкай, якая агароджвае азелянёную тэрыторыю і па гэтай сценцы ад кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005 да кропкі з каардынатамі 52.783232, 27.540726; далей на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азелянёную тэрыторыю да кропкі з каардынатамі 52.783113, 27.540474; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з падпорнымі сценкамі, якія агароджваюць участкі з высаджанымі елкамі, па гэтых падпорных сценках і ў створы з імі да кропкі з каардынатамі 52.783415, 27.540224; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азелянёную тэрыторыю да кропкі з каардынатамі 52.783534, 27.540486; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 52.783752, 27.540318; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае азялянёную тэрыторыю няцотнага боку вул. Казлова да кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441.

9.На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца: узвядзенне збудаванняў;

высаджванне зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік; усталяванне рэкламных канструкцый;

пракладка наземных інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3

ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10.Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючага ландшафту. У зону аховы ландшафту ўключана частка азелянёнай тэрыторыі, якая служыць фонам для помніка У.І.Леніну.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,07 га.

11.Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441 да кропкі з каардынатамі 52.783752, 27.540318; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783534, 27.540486; далей на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783415, 27.540224; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783113, 27.540474; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя

мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.783232, 27.540726; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Каржа ад кропкі з каардынатамі 52.782932, 27.541005 да кропкі з каардынатамі 52.782744, 27.540294;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па падпорнай сценцы, ў створы з падпорнай сценкай, уключаючы кветнік, ад кропкі з каардынатамі 52.782744, 27.540294 да кропкі з каардынатамі 52.783664, 27.539538;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Казлова ад кропкі з каардынатамі 52.783664, 27.539538 да кропкі з каардынатамі 52.783919, 27.540441.

12.На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту.


Другие НПА

Постановление МК РБ №73 от 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Магіла Д.Т.Гуляева" па вул. Пагранічнай у г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці Постановление МК РБ №74 от 31.10.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Дом-музей І з’езда РСДРП" па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску Постановление Минобразования РБ №173 от 01.11.2019 Об утверждении образовательного стандарта переподготовки руководящих работников и специалистов по специальности 1-25 01 85 Постановление МК РБ №62 от 23.09.2019 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Помнік землякам, якія былі знішчаны гітлераўскімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на тэрыторыі былога яўрэйскага гета“ на вул. Саета ў г. Мазыры Гомельскай вобласці Постановление Минархитектуры РБ №18/30 от 20.03.2019 Об отмене технического кодекса установившейся практики Постановление Минтранс РБ №55 от 23.12.2019 О признании утратившими силу постановлений Министерства транспорта и коммуникаций Республики Беларусь Постановление ГТК РБ №59 от 13.12.2019 Об изменении постановления Государственного таможенного комитета Республики Беларусь от 31 октября 2012 г. № 33 Постановление ГПК РБ №14 от 16.12.2019 Об изменении постановления Государственного пограничного комитета Республики Беларусь от 25 января 2011 г. № 2 Постановление Минторг РБ №98 от 27.12.2019 Об установлении перечня алкогольных напитков на 2020 год Постановление Минторг РБ №100 от 31.12.2019 Об изменении постановления Министерства антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь от 2 октября 2017 г. № 52